КАХЛЕЎСКІ Пётр (7—1647)

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 459 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
КАХЛЕЎСКІ Пётр (7—1647)

Палітычны i рэлігійны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, асветнік i паэт. Паходзіў з сілезскага роду фон Фалькенаў, якія аселі ў в. Кахлеў на Віленшчыне (адсюль прозвішча). Меў уладанні i ў Брэсцкім пав. Атрымаў добрую адукацыю, быў кваліфікаваным юрыстам, ведаў антычную філасофію, літаратуру, гісторыю. У маладосці служыў пры двары Крыштофа Радзівіла. Удзельнік ліфляндскай вайны 1621—22 i войнаў са шведамі 1622 i 1624. Скемпреметевеў сябе як удзельнік змовы за дэтранізацыю Жыгімонта III Вазы на карысць Гестона Арлеанскага, у сувязі з чым вымушаны быў адысці ад палітычнага жыц­ця. У час бескаралеўя 1632 зноў вярнуўся на палітычную арэну. Быў дэпу

татам канвакацыйнага i элекцыйнага сойму 1632, паслом ад Брэсцкага ваяв, на каранацыйны сойм 1633. 3 1635 брэсцкі войскі, з 1638 земскі суддзя Брэсцкага пав. Адначасова займаўся i царкоўнай дзейнасцю: быў пастаянным удзельнікам віленскіх правінцыяльных сінодаў (1633—45) i частым дэлегатам на генеральным сінодзе. Паводле веравызнання быў кальвіністам. У адным са сваіх уладаняў (в. Нурцы) у 1638 пабудаваў кальвінскі збор, пры ім школу i шпіталь, фінансаваў ix дзейнасць. Атрымаў вядомасць як аўтар твора «Перасцярога i напамінак братамевангелікам», у якім намаляваў карціну жорсткага разгулу каталіцкай рэакцыі на Беларусь Яму прыпісваюць аўтарства ананімна выдадзенага твора «Погляд безыменнага евангеліка аб рэлігійнай талерантнасці ў Польшчы», які прама заклікаў да ўзброенага адпору духавенству, асабліва езуітам. Пісаў таксама паэмы, эпітафіі i інш. паэтычныя творы.

Пра гуманістычны характер светапогляду К. сведчаць не толькі яго тво­ры, але i палітычная дзейнасць. У абстевінах узмоцненай рэекцыі i рэлігійных гененняў ён імкнуўся да ўсталявення ў Рэчы Паспелітей цярпімасці да ўсіх без выключэння рэлігій, быў адным з нешматлікіх соймавых паслоў, якія выказелі пратэст адносна распра­вы каралеўскай улады з арыянскай суполкай у Ракаве. Паказваючы заняпад Рэфармацыі, асветніцтва, культурнага жыцця на Беларусі i ў Літве, К. называў галоўнымі віноўнікамі такога становішча каталіцкае духавенства i езуітаў, якія здзекаваліся над іншавернікамі, груба парушалі прывілеі i пастанову Варшаўскай канфедэрацыі аб свабодзе веравызнання, знішчалі пратэстанцкія школы i друкарні. Усё гэта, як адзначаў К., робіцца на вачах караля, які першым павінен быў стаць на абарону закона. Ён лічыў, што езуіты ашукалі караля i той на ўсе рэ­чы i падзеі пачаў глядзець вачамі езуіцкіх   дарадчыкаў.   К.   прапанаваў

мірныя шляхі i сродкі адпору контррэфармацыі. Ён апеляваў да той часткі магнатаў i шляхты, якая не падзяляла палітыкі рэлігійнай нецярпімасці i рэпрэсій, а таксама да замежных пратэстантаў, заклікаў беларускіх i літоўскіх пратэстантаў павысіць свой маральны ўзровень, каб не даваць католікам падстаў для ганенняў.

К. быў асабіста знаёмы з чэшскім педагогам Янам Амосам Каменскім, які да 1645 быў выхавацелем яго старэйшага сына, падзяляў педагагічныя ідэі чэшскага асветніка. Незадоўга да сваёй смерці ён напісаў завяшчанне пад назвай «Мемарыял, або Напамінак жонцы i маім дзеткам», у якім выклаў праграму шляхецкай гуманістычнай адукацыі, разлічаную на падрыхтоўку маладога чалавека да актыўнага свецкага жыцця. Паводле К., адукацыя павінна быць глыбокай, усебаковай i грунтоўнай; пасля яе завяршэння малады чалавек павінен прымаць актыўны ўдзел у жыцці грамадства на карысць сваёй Радзіме.

 

Літ.: Trawicka Z. Dzialalnosc polityczna i reformacyjna Piotra Kochlewskiego // Odrodzenie i Reformacja w Polsce. 1963. T. 8.