ДЗМІТР0ВІЧ Павел (7—1641)

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 591 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ДЗМІТР0ВІЧ Павел (7—1641)

Пісьменнік, педагог. Нарадзіўся ў сям'i беларускага дробнага шляхціца. Навучаўся ў кальвінісцкай гімназіі ў Вільні. У час замежнага падарожжа, якое ён ажыццявіў як выхавацель у С.Прылюбскага, слухаў лекцыі ва універсітэтах ФранкфуртанаОдэры, Ліпска, Гейдэльберга, Інгальштата, Альтдорфа (1611—13). Пасля вяртання зза мяжы быў памочнікам рэктара (1615), кіраўніком двух вышэйшых класаў (1616), потым рэктарам кальвінісцкай гімназіі ў Вільні. Пазней выконваў функцыі выхавацеля І.Радзівіла ў Слуцку (1627), потым — В.Радзівіла. Пад канец жыцця быў святаром у Дубінках i куратарам Слуцкай гімназіі. Большую частку свайго жыцця быў звязаны з мецэнатамі Радзівіламі; разам з Д,.Набароўскім i С.Рысінскім належаў да вядучых літаратараў з акружэння К.Радзівіла. Пісаў пераважна на лацінскай мове. Апрача шэрага твораў, прысвечаных Крыштофу i Янушу Радзівілам, выдаў на базе Віленскай гімназіі панегірыкі (з уласнымі прадмовамі) знакамітым родам Вялікага княства Літоўскага i інш. асобам (Галаўчынскім, А.Храпавіцкаму, М.С.Масальскаму). У 1625 закончыў парадыйнае сачыненне «Кампендыум, або Кароткае ашсанне як князёў i каралёў польскіх, так i ix спраў, асобных выпадкаў i даўніх падзей у Каралеўстве Польскім паводле хронікі М.Кромера, біскупа вармянскага, i іншых».

Тв.: Oratio de ss. theologiae ab Omnibus tractanda. Altdorf, 1613.