ДАМАНЕЎСКІ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 471 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ДАМАНЕЎСКІ

(Даманоўскі) Язэп (канец 16—1я палова 17 ст.)

 

Філосафмараліст i паэтгуманіст. Сын Ф.Даманеўскага. Як сацыніянін, ён разам з Янам Ліцыніем Намыслоўскім удзельнічаў 25.1.1594 у Навагрудку ў дыспуце з езуітам М.Сміглецкім. 3 пазіцый наміналізму адмаўляў існаванне Хрыста. У канцы 1590х гадоў схіляўся да атэізму, за што ў 1600 выключены з сацыніянскай абшчыны. Пісаў на польскай i лацінскай мовах. На працягу 1620—23 надрукаваў у Любчы свае маральнапавучальныя вершаваныя творы: «Жыццё сельскае i гарадское», «Перасцярога i заахвочванне тым, хто многа гаворыць i думае, але нічога не робіць», «Суцяшэнне тым, каму мужы перашкаджаюць паводзіць сябе з годнасцю», «Некаторыя эмблемы», «Афарызмы Саламона ў паэтычным выкладанні». У ix адлюстраваны філасофскаэтычныя погляды Д. i творчы метад у духу эстэтыкі барока. Тэарэтычнай асновай яго этыкі, як i светапогляду ў цэлым, з'яўляецца сінтэз рэлігійнафіласофскага вучэння кальвінізму аб божай наканаванасці з сацыніянскай рэнесансавагуманістычнай канцэпцыяй маральнай свабоды чалавека. Паводле Д., светам i чалавечым лесам кіруе Бог, таму чалавек робіць у жыцці не так, як яму хочацца, а як яму дыктуе божая неабходнасць, ці «няволя». Аднак, лічыў ён, памыляецца той, хто ўсё ўскладае на Бога, бо фартуна спрыяе толькі дзейнаму чалавеку. У этыцы Д. працавітасць — галоўная сацыяльнамаральная дабрачыннасць чалавека, асноўная ўмова шчаслівага жыцця, крыніца багацця; таго, хто не працуе, нельга назваць дабрадзейным, пустая летуценнасць, гультайства робяць жыццё нешчаслівым. Высокі маральны статус працавітасці Д. абгрунтоўваў прыкладамі з Бібліі i грамадзянскай гісторыі i сцвярджаў, што тыя цары i дзяржаўныя дзеячы, якія любілі i паважалі працу, былі не толькі мудрымі кіраўнікамі, але добрымі i беражлівымі гаспадарамі. Імкнучыся вывесці шлях­ту са стану маральнага i сацыяльнага заняпаду, ён асуджаў яе паразітызм i сцвярджаў, што праца не можа знева­жаць шляхецкую годнасць. Дармаедству i марнатраўству феадальнага саслоўя Д. проціпастаўляў працавітасць i беражлівасць сялян, гарадскіх рамеснікаў i гандляроў. Найбольш прыдатнай сферай прыкладання сіл i здольнасцей шляхецкага саслоўя Д. лічыў сельскую гаспадарку. Вясковае жыццё ён ідэалізаваў як увасабленне «натуральнага стану» чалавека, гарадское ж трактаваў як «супрацьнатуральнае», чужое прыродзе чалавека, як крыніцу амаральнага пачатку, зла, якое садзейнічала разбэшчванню чалавечай асобы, дэфармацыі яго першапачатковай прыроды. Каларытна апісваў жыццё беларускіх гарадоў пач. 17 ст., выкарыстоўваючы канкрэтнагістарычныя бытавыя дэталі, фальклор, на­родны гумар. Услед за Ф.Скарынам, С.Будным, А.Воланам i іншымі айчыннымі гуманістамі Д. падпарадкоўваў індывідуальныя інтарэсы чалавека інтарэсам агульнага дабра.

 

Літ.: Падокшын С.А. Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі: Ад Францыска Скарьшы да Сімяона Полацкага. Мн., 1990. С. 144—148.