ВАЎЖЭЦКІ Тамаш

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 38 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.4%UNITED STATES UNITED STATES
26.3%CHINA CHINA
5.6%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.5%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.9%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ВАЎЖЭЦКІ Тамаш

Тамаш (паміж 1753 i 1759 — 5.8.1816)

 

Грамадскапалітычны i вайсковы дзеяч Вялікага княства Літоўскага, адзін з кіраўнікоў паўстання 1794. Нарадзіўся ў Браслаўскім пав. Харунжы браслаўскі. 3 маладых гадоў, калі працаваў у земскіх судах, набыў вядомасць як выдатны знаўца права i практыкюрыст. 3 1782 падстароста, з 1784 падкаморы ковенскі. Пасол ад Браслаўскага пав. на Чатырохгадовым сой­ме 1788—92. На сойме далучыўся да дэмакратычнай плыні i разам з Ю.Нямцэвічам выступаў за паляпшэнне становішча сялян. У сваім маёнтку ліквідаваў паншчыну i даў сялянам во­лю. Адстойваў пашырэнне правоў мяшчанства. Разам з пінскім паслом Бутрымовічам распрацаваў ухваленую соймам (1789) рэформу мясцовага адміністрацыйнага кіравання ў Вялікім княстве Літоўскім i Кароне шляхам утварэння ваяводскіх i павятовых цывільнавайсковых парадкавых камісій (пазней выкарыстаны А.Т.Касцюшкам як мясцовыя органы па кіраўніцтве паўстаннем 1794). Не жадаючы ўмешвацца ў барацьбу магнацкіх партый у Вялікім княстве Літоўскім, адмовіўся ад пратэкцыі польскага караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў набыцці ўплывовай пасады падскарбія літоўскага. 3 1790 харунжы літоўскі. У снежні 1790 выбраны ў склад дэпутацыі сейма па выпрацоўцы законапраекта аб правах «дысідэнтаў» (праваслаўных i пратэстантаў) у Рэчы Паспалітай. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 быў радцам камандуючага літоўскабеларускай арміяй генераллейтэнанта Ю.Юдыцкага. Удзельнічаў у бітве пад Мірам. Актыўны ўдзельнік паўстання 1794 на Беларусі i ў Літве. 24.4.1794 пасля перамогі паўстання ў Вільні ўвайшоў у склад Найвышэйшай Літоўскай рады — рэвалюцыйнага ўрада Літвы i Заходняй Беларусь Прымаў удзел у арганізацыі віленскай муніцыпальнай гвардыі. 3 сярэдзіны мая 1794 адзін з кіраўнікоў паўстання на Жмудзі i ў Курляндыі. У канцы мая Касцюшка прызначыў яго сябрам Най­вышэйшай Нацыянальнай рады ў Вар­шаве — галоўнага органа па кіраўніцтве паўстаннем у Рэчы Паспалітай. 20.6.1794 атрымаў ад Касцюшкі патэнт на званне генераллейтэнанта. У канцы верасня пад націскам намнога боль­ших сіл расійскага войска вывеў рэшткі сваіх атрадаў са Жмудзі пад Гродна. Пасля паланення Касцюшкі выбраны «вышэйшым начальнікам» — кіраўніком паўстання на ўсёй тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Пасля капітуляцыі Варшавы трапіў у палон i пасаджаны ў Петрапаўлаўскую крэпасць, дзе напісаў успаміны пра паўстанне. У снежні 1796 па амністыі імператара Паўла I вызвалены, вярнуўся на радзіму. 3 1808 старшыня судоваадукацыйнай камісіі Віленскага універсітэта, адначасова ўзначальваў дабрачыннае таварыства ў Вільні. У канцы 1811 прымаў удзел у антынапалеонаўскім з'ездзе шляхты ў Вільні. У 1812 узначаліў Літоўскі цывільны камітэт па забеспячэнні харчаваннем расійскага войска. У час Айчыннай вайны 1812 знаходзіўся ў СанктПецярбургу. Пас­ля вайны быў міністрам юстыцыі i пажыццёвым ваяводам у Каралеўстве Польскім. Памёр у Варшаве, пахаваны ў г.п. Відзы Браслаўскага рна.

 

Літ .: Szynaeer В. Towasz Wawrzecki: Ostatni naczelnik powstania. Ko­њciuszkowskiego. Warszawa, 1976; Прак о п ч ы к Л. Генерал касінераў // Пракопчык Л. «Дрэмле памятка дзён...» Мн., 1991. У.П.Емельянчык.