БЫКОЎСКІ Ігнацій

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 172 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.3%UNITED STATES UNITED STATES
26.5%CHINA CHINA
5.6%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.3%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.9%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
БЫКОЎСКІ Ігнацій

Якса (1750—1817)

 

Паэт, пісьменнік, драматург, перакладчык, мемуарыст, асветнік. Нарадзіўся ў в. Пяцеўшчына Мінскага рна. Сын Мацея Быкоўскага — падстолія браслаўскага i Багумілы з Свентаржэцкіх. Вучыўся ў езуітаў у Мінску, з 1765 у піяраў у Віцебску разам з польскім паэтам Ф.Д,.Князьніным, які адыграў значную ролю ў творчасці Б. У 1772—75 служыў у расійскай арміі, што пад кіраўніцтвам А.Суворава ваявала супраць туркаў. У гэтай вайне загінуў яго родны брат, а ён сам цяжка захварэў i быў адпраўлены на лячэнне ў родныя мясціны. 3 выздараўленнем адбылося i духоўнае адраджэнне: ён пачаў пісаць вершы, паэмы, займацца перакладамі (часта раіўся з Князьніным, захаваліся лісты, якія характарызуюць духоўны настрой Б.). У 1787—88 надрукаваў цыкл вершаў «Вясковыя вечары» (ч. 1—2) у ду­ху сентыменталізму. Адначасова перакладаў з французскай, рускай i нават з усходніх моў. Б. — аўтар паэтычнага зборніка «Вершы» (1798), паэмы «Вясковыя ночы» (1788), аповесці «Клаўдзіна» (1799), успамінаў «Жыццё Ігнація Быкоўскага...» (1806) i інш. На польскую мову ў 1788 ён пераклаў творы    А.Сумарокава   «Мсціслаў»

А.Попа «Украдзены локан», у 1799 —

Вальтэра «Наніна», Ж.Мармантэля «Велізарый». Некаторыя арыгінальныя i перакладныя кнігі Б. выдадзены на Беларусі: «рускі раман» А.Канстанта д'Арвіля «Эма i Лемазаў» (Гродна, 1787), «Батмендзі, персідская аповесць» (Мн., 1790), «Сцежка да шчасця, мала каму вядомая» (Гродна, 1803). Многія творы Б. засталіся ў рукапісах. Як літаратар шмат у чым наследаваў класікам сентыменталізму. Самастойны характер маюць яго філасофскія разважанні «Праблема, прапанаваная для вырашэння...» (Мн., 1790), у якіх ён падзяляе ідэі французскіх асветнікаў i матэрыялістаў (асабліва К.А.Гельвецыя), асобныя ix сюжэты ўключыў у твор цалкам. Б. — гуманіста i пісьменніка з чулым сэрцам — абражае празмернае багацце адных i пакуты простата чалавека, які нё можа знайсці нідзе паратунку (у гэтым адчуваецца нешта «тутэйшае», што пазней натхняла вялікіх дэмакратаў Беларусі ад К.Каліноўскага да Я.Купалы). Таму светапогляд Б. можна разглядаць як мясцовы асветніцкасентыментальны варыянт арыгінальнай думкі. Чалавек — частка прыроды, адносна ўраўнаважаная сістэма, у якой спалучаюцца пазітыўныя i адмоўныя эмоцыі. Чалавек створаны так, што не можа не спачуваць іншаму чалавеку, толькі сапсаваная яго сутнасць можа мець задавальненне ці нават асалоду ад пакут сабе падобнага. Для Б. каштоўнасць чалавека абсалютная, ніякія догмы i «вышэйшыя меркаванні» не вартыя таго, каб пазбавіць чалавека жыцця. На­ват Бог не можа 'быць апраўданы, калі ён патрабуе ахвяры. Адзін з герояў яго твора «Жыццё Зараастра, ці Паходжанне гвебраў» трапляе ў краіну, дзе народам кіруюць фанатычныя жрацы. I калі ў адным з гарадоў наважыліся прынесці ў ахвяру жыццё дзяўчыны, Зараастр спыняе забойства прамовай: «Не ведаю яшчэ ні законаў вашых, ні багоў, але калі яны патрабуюць крывавых злачынстваў, то яны не што іншае, як хімера, створаная ўяўленнем». Гэта ўжо асветніцкі гуманізм, які не можа нікому дараваць замах на чалавечае жыццё, нават ба­гам. Цікавасць да чалавечай сутнасці бярэ верх над павагай да Свяшчэннага пісання. Б. выступаў супраць усякага зла ці злачынства, што творыцца па рэлігійных матывах. У трагедыі «Саул» ён асуджаў жорсткасць i амаральнасць некаторых персанажаў Бібліі. Святло эпохі Асветніцтва адбілася на светапоглядзе Б. i на яго творчасці. Па духу думкі i сэрца яму блізкія такія паэты, як Ф.Карпінскі i Князьнін, з якімі ён быў добра знаёмы, якія склалі на Беларусі    своеасаблівае   духоўнае    супольніцтва i зрабілі прыкметны ўплыў на   «тутэйшы»   сентыменталізм.   Мабыць, яны адчулі пэўныя імпульсы беларускай ментальнасці i часткова яе ўвасобілі ў сваіх творах філасофскапубліцыстычнага   жанру.   Паэтычнаэкзістэнцыянальным жалем аб загубленым     жыцці     прасякнуты     радкі аўтабіяграфіі Б. «Жыццё...» (засталося ў рукапісе), у якім паказаны абсурднасць шмат чаго з перажытага, панаванне несправядлівасці, удачы несумленных i гора прыстойных людзей. У лістах да Князьніна Б. скардзіцца на калечанне дзіцячых душ у езуіцкім ордэне (у Віцебскай езуіцкай школе), з чым пагаджаецца i Князьнін у сваіх вершаваных фрагментах у лісце да Б. Гэты   духоўны   канфлікт   адбіўся   на ўсім жыцці паэта. У канцы жыцця ён апынуўся  перад  безданню  духоўнага крызісу. Але праз трагізм існавання ў Б. льецца святло надзей на чалавечую годнасць, шляхетнасць, прыстойнасць, мужнасць i справядлівасць.

 

Літ.: М i k u l s k у Т. Ze studiow nad Oswieciniem: Zagadnienia i fakty. Warsza­wa, 1956. Э.К.Дарашэвіч.