БРЭТЭ Якуб Антон

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 466 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
БРЭТЭ Якуб Антон

[В г i о t е t   Jakub Antoni (1746—25.5.1819)]

 

Вучоны медык, хірург, прадстаўнік прыродазнаўчага матэрыялізму на Беларусі канца 18 ст. Паходзіў з Францыі. Працаваў хірургам у шпіталі ў Ліёне. 3 1768 на працягу 10 гадоў быў празектарам i дэманстратарам анатоміі ў шпіталі ў Парыжы, а затым у 1777 у Вільні, пры Галоўнай літоўскай школе, дзе ў 1780 выкладаў хірургію. 3 1781 выконваў абавязкі дэманстратара пры кафедры фізіялогіі i анатоміі, набыў вялікую папулярнасць як выдатны хірург i акушэр. У 1787 атрымаў дыплом доктара медыцыны i хірургіі i пасаду прафесара практычнай хірургіі, у 1791   — патэнт генеральнага хірурга

 

 

войск Вялікага княства Літоўскага. Членкарэспандэнт Парыжскага медыцынскага таварыства, член Віленскага таварыства ўрачоў. Па даручэнні Віленскага універсітэта заснаваў у 1808 хірургічную клініку, якой кіраваў да 1811. Па ўласнай ініцыятыве арганізаваў навучанне малодшага медыцынскага персаналу, пры гэтым заняткі па анатоміі праводзіў на поль­скай мове. У далейшым многія з яго вучняў сталі знакамітымі ўрачамі. У 1788—89 апублікаваў на французскай мове свае лекцыі па практычнай хірургіі i назіранні за хворымі. Насуперак поглядам рэлігіі на хваробу як боскуто кару сцвярджаў, што захворванні выклікаюцца пэўнымі матэрыяльнымі прычынамі. Памёр i пахаваны ў Вільні.

 

Літ.: Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973. С. 235.