БЖАСТОЎСКІ (Brzostowski)

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 481 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
БЖАСТОЎСКІ (Brzostowski)

) Павел Ксаверы (30.3.1739— 17.11.1827)

 

Грамадскі i дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага i Польшчы 2й паловы 18 ст., аўтар аграрных рэформ. Паходзіў са старадаўняга шляхецкага роду, прадстаўнікі якога ў 16—19 ст. адыгрывалі значную ролю ў дзяржаўным i грамадскім жыцці Бела­русь Літвы, Польшчы. Быў віленскім канонікам  (1755). Каб атрымаць вышэйшую адукацыю, паехаў у Рым, дзе прабыў  3 гады.   Пасля  вяртання  на радзіму прызначаны  вялікім пісарам літоўскім. У 1767 купіў маёнтак Мерач у Віленскім ваяв. Убачыўшы забітасць, цемнату i беднасць купленых ім сялян, Б.   вырашыў   заняцца   паляпшэннем жыцця сваіх прыгонных. У 1769 стварыў у сваім маёнтку нешта накшталт рэспублікі,   дзе   сяляне   карысталіся асабістай   свабодай   i   самі   кіравалі сваёй абшчынай; прэзідэнтам абшчыны быў сам Б. Заканадаўчая ўлада ў ёй належала сойму. Тут існавалі  «міністэрства фінансаў», свае грошы, вой­ска  i іншыя інстытуты, а прынятая «канстытуцыя Мерачы», перайменаваная потым у гонар гаспадара ў Паўлаву, была зацверджана ў 1791 каронным   соймам.   Паншчына   ў  Мерачы (пазней Паўлава) была заменена чин­шам, існавалі школа i лекарская дапамога. Падзеі, што адбываліся ў т. зв. «Паўлаўскай рэспубліцы», адлюстраваны ў творы невядомага аўтара пад загалоўкам «Паўлава ад 1767 да 1795, адным хатнім прыяцелем апісанае» (Вар­шава, Вільня, 1811, на польскай мове). У 1794 Б. прадаў маёнтак, некалькі гадоў вандраваў за мяжой, потым вярнуўся на радзіму, дзе i памёр. Аўтар публіцыстычных твораў i генеалагічнага нарыса пра Бжастоўскіх (Вільня, 1776).