КРАЎЦОЎ Макар

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 158 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.3%UNITED STATES UNITED STATES
26.5%CHINA CHINA
5.6%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.3%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.9%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
КРАЎЦОЎ Макар

КРАЎЦОЎ Макар

(сапр. Касцевіч Макар Мацвеевіч 1891 – ?), дзеяч беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, паэт, публіцыст, перакладчык. Дзядзька беларускага паэта Міхася Васілька. Са снежня 1919 г. уваходзіў у склад Беларускай вайсковай камісіі. Аўтар вядомага верша “Мы выйдзем шчыльнымі радамі” (пакладзены на музыку беларускім кампазітарам У. В. Тэраўскім), які стаў гімнам Беларускай Народнай Рэспублікі (апублікаваны 30 кастрычніка 1919 г. у газеце “Беларусь” пад назвай “Ваяцкі гімн”). Удзельнік Слуцкага паўстання 1920 г., Першай Усебеларускай канферэнцыі ў Празе ў верасні 1921 г. З 1921 г. жыў і працаваў у Вільні. Удзельнічаў у рабоце Беларускага навуковага таварыства. У 1926 г. арыштаваны польскімі ўладамі. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР з кастрычніка 1939 г. працаваў у рэдакцыі газеты “Віленская праўда”. У канцы 1939 г. арыштаваны разам з іншымі дзеячамі беларускага вызвольнага руху (А. Луцкевічам, Я. Пазьняком, С. Буслам, В. Грышкевічам, У. Самойлам і іншымі). Звесткі пра абставіны смерці М. Краўцоўва не высветлены.

 

Мікола Лаўрэнцьевіч Несцярэўскі (1931, Мінск).

“Краўцоў Макар” З нізкі “Дзеячы нацыянальнага Адраджэння”. 2005.

Кераміка, вашчэнне. 30 х 15 см.



Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Краўцоў Макар – паэт, аўтар беларускага гімна “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”. 1994.

ДВП, алей. 40х30.