РАТОНДУС

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 183 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.3%UNITED STATES UNITED STATES
26.5%CHINA CHINA
5.6%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.3%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.9%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
РАТОНДУС

(M я л e ц к i

Аўтусцін 7—1582)

 

Прававед, грамадскі i дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага сярэдзіны 16 ст. Звесткі пра час i месца нараджэння не захаваліся. Існуе некалькі версій адносна яго паходжання: 1) паляк з Кракава, але служыў у Вялікім княстве літоўскім; 2) італьянец з Авеліна; 3) ліцвін (беларус) з Вільні або з мястэчка Вялюны. Вядомы толькі асобныя факты з яго біяграфц, у асноўным яго літаратурная i дзяржаўная дзейнасць. У 1536 ён займаў пасаду віленскага войта. У 1538 упамінаецца ў ліку студэнтаў Вітэнбергскага універсітэта, a ў 1542 — як доктар «обоего» (кананічнага i свецкага) права. Пры вялікім князі Жыгімонце I Старым ён займаў пасаду сакратара, якая, як i праца ў каралеўскай канцылярыі, патрабавала добрай адукацыі i ласканалага ведання лацінскай мовы. У перыяд росквіту класічнай латыні Р., адзін з найлепшых знаўцаў i стылістаў, стварыў выдатныя ўзоры літаратурнай мовы. Літаратурную каштоўнасць маюць яго працы i перапіска. У лістах да Гозія i Пратасевіча ён выступав як перакананы католік. Аднак у 1572 да яго звярнуўся вядомы прыхільнік Рэфармацыі, ідэолаг кальвінізму А.Волан з просьбай адрэдагаваць трактат i выказаць   сваё   меркаванне.   Р.   згадзіўся, хоць зноў пацвердзіў сваю прыналежнасць да каталіцкай царквы. У разнавер'і ён бачыў небяспеку для дзяржаўнасці Вялікага княства Літоўскага i Рэчы Паспалітай. Такім чынам, прыхільнасць Р. да каталіцызму — не столькі выбар веравызнання, колькі ацэнка правазнаўцам i дзяржавазнаўцам ролі царквы ў дзяржаве таго часу. 3 гэтых пазіцый ён спрабаваў уплываць на Жыгімонта II Аўгуста i М.Радзівіла Чорнага.

Зыходзячы з палітычных пазіцый Р., яго адносін да царквы, ведання кананічнага i рымскага права, А.Брукнер i Г.Каржанеўскі прыпісвалі яму 2 ананімныя творы палемічнага характе­ру: «Размову паляка з ліцвінам» (1564) i «Думку аб выбранні новага караля» (1573). Але І.І.Лапо i іншыя даследчыкі лічаць гэтыя творы калектыўнай працай, a супадзенні з палітычнай пазіцыяй Р. могуць сведчыць толькі пра яго сааўтарства.

Як вучоныюрыст Р. зарэкамендаваў сябе, калі быў віленскім войтам. Сваю добрую юрыдычную падрыхтоўку i судовы вопыт ён спалучаў з адміністрацыйнай практыкай. Займаўся сістэматызацыяй магдэбургскага права, у 1552 апрацаваў вількер г.Вільні (Збор прававых актаў). Гэта унікальная пра­ца, якая патрабавала добрай юрыдычнай падрыхтоўкі, ведаў судовай прак­тик! i мясцовых звычаяў,— з'ява ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Удзел Р. ў рабоце дзвюх статутных камісій сведчыць, што ён — адзін з аўтараў канцэпцыі дзяржаўнай незалежнасці Вялікага княства Літоўскага, абарону якой абгрунтаваў у новай сістэме права i законе. Высокая тэарэ­тычная падрыхтоўка членаў камісіі відаць у агульнай сістэме Статута 1566, у справе кадыфікацыі заканадаўства, у паслядоўнасці раздзелаў i артыкулаў. Члены камісіі ўдасканалілі i адрэгулявалі шэраг новых прынцыпаў праваадносін, кампетэнцыі судовых органаў i судоў (земскага, гродскага, падкаморскага, павятовага), зрабілі якасныя змены ў працэсуальным i матэрыяльным праве. Добра знаёмыя з вучэннем аб законе i дзяржаве Арыстоцеля i Цыцэрона, яны дакладна акрэслілі канцэпцыю законнасці, якая мела пераважнае значэнне для стабільнасці i гарманічнасці грамадства i дзяржавы. Складальнікі Статута здолелі ўзняць закон на ўзровень тагачаснай еўрапейскай думкі. У рабоце над праектамі Статутаў Вялікага княства Літоўскага 1566 i 1588 Р. у поўнай ме­ры выкарыстаў свае веды i вопыт. Мяркуецца, што пераклад Статута Вялікага княства Літоўскага 1566 на лацінскую мову для Стафана Баторыя таксама зроблены Р. Такая думка пацвярджаецца не толькі тым, што ён быў сакратаром С.Баторыя i складальнікам Статута, добрым лаціністам i юрыстам, a i самой пазіцыяй Р. адносна таго, што мовай заканадаўства павінна быць менавіта лацінская мова. Р. быў перакананы прыхільнік агульнай юрыдычнай тэрміналогіі (на лацінскай мове), выкарыстання рымскага права як дапаможнага. Ва ўводзінах да Статута аўтар вельмі адкрыта выразіў нацыянальную свядомасць шляхецкага руху Вялікага княства Літоўскага, г. зн., што аўтарам быў «тутэйшы абывацель» Вялікага княства Літоўскага. Сваей літаратурнай, навуковай i практычнай дзейнасцю Р. зрабіў значны уклад у развіццё культуры, гісторыі i навукі Вялікага княства Літоўскага.

Г.В.Дзербіна.