Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 256 госцяў анлайнРАДЗІВІЛ Мікалай Крыштоф Сіротка |
(12.7.1549—28.2.1616)
Нясвіжскі замак Радзівілаў.
ДзяржаўнЫ дзеяч Вялікага княства Літоўскага. Нарадзіўся ў Нясвіжы, сын Радзівіла Мікалая Чорнага. Вучыўся ў пратэстанцкай гімназіі, заснаванай яго бацькам, потым у Страсбургскім i' Цюрынгскім універсітэтах (Германія). Падарожнічаў па Аўстрыі, Францы i, Італіі. Пад уплывам папскага нунцыя кардынала Камедоні i езуіцкага прапаведніка П.Скаргі ў 1567 перайшоў з кальвінізму ў каталіцтва i быў приняты ў рады мальтыйскіх рыцараў. У 1569 атрымаў пасаду надворнага літоўскага маршалка. У 1574 у час выбараў на сойме новага караля Рэчы Паспалітай Р. падтрымліваў кандидатуру Генрыха Валуа і, калі той уцёк у Францыю, двойчы ездзіў да яго з запрашэннем вярнуцца i папярэдзіць, што калі ён не вернецца, то будзе пазбаўлены кароны. У 1579 атрымаў пасаду маршалка вялікага літоўскага. Удзельнічаў у Лівонскай вайне ў складзе войска Стафана Баторыя. Пад Полацкам быў цяжка паранены. У 1583—84 падарожнічаў па Блізкім Усходзе, вёў дзённік. Пасля падарожжа распачаў шырокае будаўніцтва ў Нясвіжы. Замест драўлянага бацькаўскага замка паставіў мураваны, пабудаваў у горадзе шэраг архітэктурных комплексаў: езуіцкі, бенедыкцінскі i дамініканскі манастыры. Для праектавання i ўзвядзення гэтых пабудоў запрасіў з Італіі архітэктара Дж.(Ян) М.Бернардоні. У 1586 Р. заснаваў Нясвіжскую ардынацыю. Дамогся ад караля прывілея на наданне Нясвіжу магдэбургскага права i герба. У гэты ж час распачаў актыўную барацьбу супраць рэфармацыйнага руху. У сваіх уладаннях замяняў пратэстанцкіх прапаведнікаў каталіцкімі святарамі. У 1590 атрымаў пасаду трокскага ваяводы. Да 1595 перапрацаваў свой дзённік падарожжаў i выдаў яго ў 1601, каб «пашырыць крутагляд землякоў». У прадмове ён падкрэсліваў, што піша толькі пра тое, што бачыў сваімі вачыма, а не вычытаў у кнігах іншых падарожнікаў, хоць быў добра знаёмы з літаратурай пра Блізкі Усход. У яго кнізе мноства спасылак на гэту літаратуру, але ён не капіраваў іншых, а сам аналізаваў прачытанае. Часта выказвае нязгоду з тымі ці іншымі аўтарамі. Апісваючы храмы, палацы, руіны, Р. найперш расказвае пра ix месцазнаходжанне, вонкавы i ўнутраны выгляд, матэрыял, з якога яны зроблены, часта параўноўвае ўбачаныя пабудовы з італьянскімі i французскімі. Неаднойчы ён абвяргае сцвярджэнні з Бібліі. Так, убачыўшы крыніцу, у якой нібыта апостал Філіп
Нясвіжскі замак. Уязная брама.
Нясвіж. Фарны касцёл
хрысціў еўнуха царыцы Кандацеі, Р. заўважае: «... крыніца з цеснай скалы выходзіць i такая бедная, што абедзвюх ног не было б чым паліць. Таму хутчэй трэба казаць, што святы апостал галаву яму паліў i так яго хрысціў». Паэтычна апісвае Мёртвае мора: «Гэта мора... сярністае, мае i каменні навокал сябе, якія, калі ix запаляць, гараць, як дрэва... Іосіф Флавій праўдзіва гэта возера апісвае, а асабліва тое, што тройчы яно змяняецца ў дзень, гэта я добра бачыў, бо зранку вада была чарнаватай, да поўдня, калі сонца яго нагрэе (бо там моцная спёка), дык блакітнявее ўся вада накшталт блакітнага сукна, к падвячорку ж, перад захадам сонца, калі сонечная спёка спадзе, вада становіцца чырванаватай або рудой, быццам яе з глінай змяшалі». Нават пры наведванні Іерусалімскага храма Труны Гасподняй Р. звярнуў увагу не столькі на старажытную архітэктуру, колькі на над
Уязная брама i Нясвіжскі парк.
магільныя пліты гістарычных асоб — кіраўнікоў крыжаносцаў. Яго цікавілі таксама прыродныя ўмовы, гаспадарка i земляробства тых мясцін, дзе ён пабываў. Напрыклад, на Крыце ён бачыў, як бавоўну сеюць, ад чаго прыбыткі дзіўныя штогод ідуць, бо караблі адтуль нічога іншага не бяруць, акрамя солі i бавоўны. Апісваючы Сірыю, Ліван, Егіпет, ён шмат месца адводзіць ix гаспадарцы, дзівосным жывёлам, адзначае вялікае значэнне разліваў Ніла для гаспадарчай дзейнасці ў Егіпце. Аглядаючы сфінкса i піраміды са старажытнымі пахаваннямі, ён цікавіўся саставам, пры дапамозе якога робяцца муміі, i адзначаў: «Штоеьці асаблівае гэта павінна быць, бо i зараз, праз тры тысячы гадоў i больш, як гісторыя піша, не дазволіла малейшай частцы згніць». Апісаў ён таксама народныя звычаі i святы, адносіны паміж рознымі народамі. Часта нагадваў пра жорсткасць туркаў у адносінах да жыхароў пакораных Турцыяй народаў, пра рознагалоссі паміж туркамі i арабамі. Кніга Р. карысталася вялікім попытам, вытрымала 19 перавыданняў на польскай, нямецкай, лацінскай i рускай мовах.
Літ.: Грицкевич В.П. Путешествия наших земляков. Мн., 1968; Багадзяж М. Нясвіжскі пілігрым // Маладосць. 1992. № 5. М.К. Багадзяж. |