ПЕЛЬГЖЫМОЎСКІ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 489 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ПЕЛЬГЖЫМОЎСКІ

(Pielgrzymowski) Гальяш (7—1604)

 

Грамадскі дзеяч i пісьменнік 16 ст. Нарадзіўся ў Полыпчы. Вучыўся ў кальвінісцкай школе. 3 1586 пісар Вялікага княства Літоўскага. У 1583 па даручэнні польскага караля Стафана Баторыя наведаў Івана IV Грознага. У 1600—01   сакратар   пасольства   Рэчы

Паспалітай у Маскве, удзельнічаў у перагаворах з Барысам Гадуновым, потым (у 1602) з рускім пасольствам у Вільні. Літаратурную дзейнасць пачаў у 1583. Пісаў на беларускай, лацінскай i польскай мовах. Аўтар паэтычных i празаічных панегірыкаў (на лацінскай мове), дыярыушаў пра перагаворы ў Маскве (на польскай мове, часткова апублікаваны ў 1846 у Гродне пад назвай «Пасольства Льва Сапегі ў 1600 годзе ў Маскве паводле дыярыуша Гальяша Пельгжымоўскага, сакратара пасольства, з рукапісу, выпадкова знойдзенага, Уладзіславам Трэмбіцкім апісанае»). У дыярыушы былі тэксты i на беларускай мове: праект дагавора паміж Рэччу Паспалітай i Расіяй, пералік падарункаў рускаму цару, яго сыну i інш. Блізкая да вытокаў бела­рускай паэзіі паэма П. «Гутарка аднаго паляка з маскалём у Маскбўскім замку ў годзе 1601», напісаная на рускабеларускай i польскай мовах (рукапіс зберагаецца ў Публічнай бібліятэцы Рачынскіх у Познані, Полыпча). Героі паэмы — прадстаўнік літоўскага па­сольства Іван i рускі баярын Ігнат — дыскутуюць па агульных i прыватных пытаннях, часткова звязаных з дыпла­матычнай місіяй, пра якую, аднак, канкрэтна не гавораць. У дыялогу рас­крывающие ix погляды на міждзяржаўныя ўзаемаадносіны, міжнароднае становішча, свабоду сумлення. Асабліва цікавы вольны, часам з'едлівагумарыстычны характер ix разважанняў пра рэлігію, які выяўляе свядомасць i светапогляд чалавека эпохі Адраджэння. У.М.Казбярук.