КМІТА-ЧАРНАБЫЛЬСКІ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 343 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.4%UNITED STATES UNITED STATES
26.7%CHINA CHINA
5.6%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
2.9%CANADA CANADA
2.8%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.7%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
КМІТА-ЧАРНАБЫЛЬСКІ

Філон Сямёнавіч (каля 1530—29.11.1587)

 

Ваеннапалітычны дзеяч Вялікага княства Літоўскага i Рэчы Паспалітай, аўтар эпісталярных твораў. Паходзіў са шляхецкага роду Кмітаў, аселага ў Кіеўскім ваяводстве. Філон быў сынам беларускіх шляхціцаў Сямёна Кміты i Таццяны Крошынскай. У 1562 арандаваў замак Асцёр каля Кіева, удзельнічаў у войнах супраць Маскоўскай дзяржавы. Узначальваючы невялікі атрад коннікаў, разбіў адзін з буйных варожых атрадаў, узяў штурмам Чарнігаў. Правёў шэраг іншых ваенных аперацый на рускабеларускім памежжы. У студзені 1564 са сваім 2тысяч­ным атрадам прыкрываў наступление галоўных сіл Вялікага княства Літоўскага супраць групы рускіх войск, сканцэнтраваных у Полацку пад камандай князя І.Шуйскага, не дапусціў злучэння гэтай групы з арміяй князя Сярэбранага Абаленскага, якая рухалася з Вязьмы да Оршы. Потым, выкарыстаўшы   перамогу  князя   Радзівіла

над Шуйскім у бітве на Іванаўскім полі, паспяхова здзейсніў акцыю, у выніку якой маскоўская армія адступіла на Смаленск. Летам 1565 напаў на Севершчыну, узяў г. Почап i вярнуўся ў Асцёр. За ваенныя заслуті кароль Жыгімонт II Аўгуст паводле прывілея ад 26.3.1566 падараваў яму ў вечнае карыстанне Чарнабыльскае ўладанне ў Кіеўскім ваяводстве. Ад назвы замка Чарнобыль i паходзіць яго другое прозвішча — Чарнабыльскі. У 1566 ён атрымаў Аршанскае староства. Як ста­роста абараняў межы дзяржавы, адначасова праводзіў ваенную разведку, інфармаваў Вільню пра ўнутраныя справы i палітычныя планы Івана Грознага, вёў дыпламатычныя перагаворы. У 1568 правёў на Смаленшчыне шэраг наступальных аперацый. У прыватнасці, выманіў у поле i разбіў частку смаленскага гарнізона, спустошыў землі аж да Вязьмы. Прымаў удзел у вайне з Масквой (1579—82). У 1579 у час паходу на Полацк прыкрываў галоўныя сілы з боку Смаленска. У тым жа годзе прызначаны смаленскім ваяводам. У верасні 1580 Стафан Баторый назначыў яго камендантам крэпасці Вялікія Лукі. У 1580—81 працягваў ваенныя дзеянні на памежжы з Маскоўскай дзяржавай. Потым атрады, што знаходзіліся пад камандай аршанскага старосты, вярнуліся абараняць прыдняпроўскія землі.

КмітаЧарнабыльскі — аўтар цікавага помніка беларускай эпісталярнай літаратуры, т. зв. водпісаў. Збераглося 30 лістоў, якія ён дасылаў з Оршы ў Вільню членам дзяржаўнай рады Вялікага княства Літоўскага. Першы з ix датаваны 1573, астатнія 1574. Гэта службовыя данясенні пра ваеннапалітычную сітуацыю на ўсходніх ме­жах краіны, становішча ў Маскоўскай дзяржаве, намеры Івана Грознага, рускататарскія адносіны i інш. У некаторых лістах аўтар характарызуе ўнутрыпалітычнае жыццё Рэчы Паспалітай таго часу, закранае вострыя сацыяльныя праблемы, выкрывае i асуджае пануючы клас, яго маральнае разлажэнне, абыякавасць да лёсу Радзімы. Вылучаюцца лісты да трокскага кашта­ляна Я.Валовіча, у якіх выразна паўстае асоба аўтара, яго індывідуальны стыль, адлюстравана жыццё i побыт служылай шляхты, паказаны характер чалавека, яго перажыванні i адносіны да навакольнай рэчаіснасці. Яны напісаны добрай беларускай мовай, з выкарыстаннем прыказак i прымавак, народных сродкаў гумару i сатыры. Лісты — каштоўны гісторыкалітаратурны дакумент часу, прыкметная з'ява ў развіцці старажытнай беларускай пісьменнасці. Упершыню апублікаваны ў 1844, найбольш поўна, з навуковымі каментарыямі, выдадзены А.Ф.Коршунавым у «Помніках ста­ражытнай беларускай пісьменнасці» (1975).

 

Літ.: Гісторыя беларускай дакастрычнцікай літаратуры. Мн., 1968. Т. 1. С. 246—254; Майхровіч С.К. Нарыс гісторыі старажытнай беларускай літаратуры XIVXVIII ст. Мн., 1980. С. 183—186. В.А.Чамярыцкі.