Станіслаў Суднік; Карты

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 482 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Станіслаў Суднік

Лідская харугва на Грунвальдскім полі

15 ліпеня споўнілася 590 гадоў з дня Вялікай бітвы у Вялікай вайне і з дня Вялікай перамогі саюзпых гойскаў Вялікага княства Літоўскага і каралеўства і'іольскага над наймагутнейшым і найагрэсіўнейшым і.оыскам Тэўтонскага ордэну.
Пра гэтую вайну і гэтую бітву напісана вельмі многа. Бібліяграфія сягае на сотні найменняў. Толькі Вітаўт Чаропка прывоДзіць у "Беларускім гістарыч-ным часопісс" № 2 за 2000 год 75 найменняў перша-крыніц і прац на гэтую тэму. Таму я не збіраюся дапаўняць ці папраўляць вядомых і славутых гісто-рыкаў, а проста на аснове іхніх працаў паспрабуто выдчеліць невялікі фрагмент, які тычыцца ўдзелу Лідскай харугвы ў гзтай бітве.
Перш чым прыступіць да тэмы прывядзём пацвер-джанне ўдзелу Лідскай харугвы ў гэтай бітве.
1.  Ліда ў той час палежала Вялікаму князю. Кіраваў горадам стараста, прызначаны Вялікім князем.   Харугва, якая фармавалася ў Лідзе вахо-дзіла ў разрад надворных і таму ўдзельнічала практычна ўва ўсіх выправах Вялікага князя.   Не ўдзельнічаць у вайне 1410 года яна ніякім чьшам не магла.
2.  Удзел Лідсісай харутвы ў Грунвальдскай бітве пацвярджае адна з найстаражытнейшых крыніц: Кроніка Яна Длугаша. Гэты краніст карыстаецца   ў палякаў пайбольшым даверам, бо яго бацька і два дзядзькі былі ўдзельнікамі Грунвальдскай бітвы.
Ян Длугаш пералічвае наступныя харугвы Вялікага княства: трокская, віленская, гарадзенская, ковенская, лідская, медніцкая, смаленская, полацкая, віцебская, кісўская, пінская, наваградская, берасцей-ская, ваўкавыская, драгічынская, мелыгіцкая, кра-мянецкая, старадубская. Названы і харутвы нека-торых князёў: мсціслаўскага князя Сымона Лінгвена, Юрыя (хутчэй за ўсё Юрыя Заслаўскага, але магчыма што і Юрыя Піпскага "Носа"), Жыгімонта Карыбута, князя Фядушкі (магчыма Фёдар Любартавіч).
Апошняя чамусьці знайходзілася пры асобе Ягайлы.
Аксіёмай стала колькасць гэтых харугваў. 3 летапісу ў летапіс, з працы ў працу пераходзіць лічба 40. 40 харугваў Вялікага княства, якія ўдзельнічалі ў бітве. Адкуль узялася гэтая лічба. На самай справе харутваў у войску Вялікага княства было значна болей. Але напярэдадні бітвы Вялікі князь Вітаўт разбіў сваё войска на 40 прыблізна роўных па колькасці харугваў, падалучаўшы дробныя харугвы да буйыых, або пазводзіўшы дробныя аддзелы ў буйныя. ВітаЗ'т выдаў кожнай харугве штандар (харутву). 30 харугваў мелі выяву Пагоні, а 10 — выя-ву калумнаў. I тут я мушу не паі адзіцца з Вітаўтам Чаропкам, што штандары з калумнамі мелі харугвы Трокскай зямлі. На часы Вітаўта ўжо цвёрда склалася геральдычная традыцыя, паводле якой гербам ВКЛ была Пагоня, а родавым знакам (гербам) роду Гедзімінавічаў былі "слупы Гедзміна"  альбо  "калум-
ны" ("калоны"), ці, як спрабуіоць даказаць радыкаль-ныя геральдысты, "трызубец Гедзіміна", які падкрэс-лівае сувязь дынастыі Гедзімінавічаў з полацкай княскай дынастыяй Рагвалодавічаў.
Таму хутчэй за ўсё пад "калумнамі" стаялі надворныя харугвы і, такім чынам, зусім верагодна, што і Лідская харугва стаяла пад "калумнамі".
Яшчэ зусім нядаўна практычна ўсе распрацоўкі вайны 1410 года і Групвальдскай бітвы належалі польскім, літоўскім ірускім гісторыкам, а беларусы былі ні пры чым. Але ў апошлія дзесяцігоддзі з'явілася шмат працаў беларускіх гісторыкаў, якія дазволілі ўраўна-важыць тэндэнцыйнасць замежных гісторыкаў гіста-рычнай праўдай пра гэтуіо бітву.
Акрамя харугваў названых Длугашам бела-рускія гісторыкі даказваюць удзел у бітве слуцкай, магілёўскай, валынскіх (луцкая, уладзімірская, ратненанская), падольскіх, ноўгарад-северскай, вяліканаўгародскай. Іншыя гістарычныя крыніцы пацвярджаюць удзел нясвіжскай, чартарыйскай, кобрынскай, крэўскай, лукомльскай, ашмянскай, ушколь.скай, вількамірскай харугваў, а таксама 2100 жмудскіх ваяроў з памежнай аховы, каля 5000 татараў, падзеленых на два загоны. Вільня і Трокі далі па некалькі харугваў. I гэта яшчэ не ўсё. Легенды і паданні падаюць удзел калі не харугваў, то невялікіх аддзелаў, а то і асобных баяроў практычна з усёй Беларусі. Так , у мястэчках Воўпа і Рось Ваўкавыскага раёну з пакалення ў пакаленне перадаюцца легендьі пра ўдзел іхніх прашчураў у гэтан бітве.            
Паводле Кастуся Тарасава, на золку 15 ліпеня воііскі Ягайлы і Вітаўта дзвюма калонамі рушылі да возера Любень. Палжі абышлі возера злева, а ліцьвіны справа. За дарогай, якая злучала вёскі Таненберг і Ліодвікова, ужо стаялі нямецкія харугвы.
Палякі размясціліся на прагалку паміж Лагдоў-скім лесам і лесам УлЬноўскім. Войскі Вялікага княства зшыхтаваліся на ўскрайку Ульноўскага лесу, пера-крыўшы дарогі з Таненбергу (Стэнбарку) на Ульнова.
Паводле Хронікі Быхаўца ў палякаў найвышэй-шым гетманам быў прызначаны Сокал Чэх, а двор-ным гетманам Спытка Спыткавіч. У Вітаўта старшым гетманам быў Іван Жадзявід, а дворным гетманам Пётр Гаштольд.
Паспрабуем разабрацца з месцам харугваў на полі.
Войскі саюзнікаў шыхтаваліся ў тры гуфы.
Выйшла з лесу і размясцілася ў стык з палякамі левае крыло ліцьвінаў пад началам Сымона Альгерт давіча Мсціслаўскага. Ён на гэты час быў баявым князем у Вялікім Ноўгарадзе, таму на яго крыд? смаленская, аршанская, віцебская, ваўкавыская,, мсціслаўская, вяліканаўгародская.полацкая, менская, старадубская, і ноўтарад-северская харугвы. Аісрамя ваўкавысцаў, якія сталі не на сваё месца, а напрасіліся ў першы гуф дзеля помсты за нядаўні напад крэыжакоў
да схемы 1:
1 -- войска ВКЛ; 2 -- палякі; 3 -- крыжа-кі; 4 -- табар ВКЛ; 5 -- польскі табар; 6 -крыжацкі табар; 7 -- татарскі табар;
да схемы 2
Перадапан нарта:
1-падольцы; 2-жмудзіны. Харугвы:      ІЙ«І і. эдс.  3-смаленская: 4-аршанская; 5-віцебская; 6-ваўкавыская; 7-луцкая; 8-ратменская; 9-напаградская; 10-крамянецкая; 11-нясвіжская; 12-слонімская; 13-пінская; 14-тэокская 1 -я; 15-віленская 2-я; 16-я віленская 1-я; 17-татары Багардзіна; 18-мсціслаўская; 19-няліка-наўгародская: 20-полацкая: 21-менская; 22-слуцкая; 23-кіеўская; 24-гарадзенская; 25-малдаўская; 26-берасцейская: 27-трокская 2- я; 28-медніцкая; 29-віленская 3-я: 30-дзве ў харугвы князя Фядушкі пры Ягайлу; 31- V старадубская; 32-ноўгарадсеверская; 33-  лідская; 34-ковенская; 35-уладзімірская; 36- , чартарыйская; 37-крэўская; 38-вілька-  л., мірская; 39-ашмянская;40-мельнікская; 41-магілёўская; 42-надворная вялікакняская; 43-  кй татары Джэлал-ад-Дзіна; 44-табар ВКЛ; 45-. татарскі габар.
на Ваўкавыск, выконваецца геаграфічны прынііып. У першы гуф становяода смаляне, аршанцы, віцьбічы, ваўкавысцы. За імі ў другім гуфе - мсціслаўцы, вяліканаўгародцы. палачане і меычане. У трэцім гуфе -- старадубцы і ноўгарад-северцы. Тут жа недзе павінна быць і лукомльская харугва, але, хутчэй за ўсё, яна -- у складзе віцебскай. Увесь паўночна-ўсходні і ўсходні рэгіён. У ілэрагах ваўкавысцаў, хутчэй за ўсё — ваяры з Росі і з Воўпы. Побач з ваўкавысцамі --валынцы, узаплеч ім стаяць случакі, з імі, напэўна, і клечакі і капыляне. Гэта ўжо цэнтр, якім кіруе Жыгімонт Кейстутавіч. Ён на чале наваградцаў перакрыў дарогу,- за ім -- кіяўляне. Справа ад наваградцаў -- крамянецкая харугва, далей --нясвіжцы, слонімцы, піняне. У другім гуфе тут --гарадзенцы, малдаване і берасцейцы (магчыма з кобрынцамі і драгічынцамі).
I правы фланг ліцьвінаў:
трокская 1-я, узаплеч — трокская 2-я, віленская 2-я, віленская - 1 -я, узаплеч -- меднінская, віленская 3-я. Справа ад віленцаў -- татары. Камандуе правым флангам Войцах Манівід.
Наперадзе з перадавой вартай з падольцаў і жмудзінаў — Іван Жадзевід.
I, нарэшце, цікавы для нас трэці гуф. Камандуе гуфам Пётр Гаштольд. Тут, згаданыя ўжо старадуб-ская, ноўгарад-северская харугвы, а побач — лідская, ковенская, уладзімірская, чартарыйская, крэўская, вілысамірская, ашмянская, мельнікская, магілёўская, надворная (вялікакняская).
Дзве харугвы начале з князем Фядушкам знай-ходзяцца пры Ягайле.
Безумоўна, мы маем прыблізны машонак, але больш за ўсё нас цікавіць месца лідскай харугвы. Тут мы маем тры яе каардынаты: яна была на фланзе Сымона Альгердавіча, яе не было ні ў першым, гіі ў другім гуфе, яна атакавала немцаў разам з ха-ругвамі левага флангу трэцяга гуфу (старадубскай і ноўгарад-северскай). Таму месца лідзян на пачатку бітвы вызначаецца даволі дакладаа.
Тут мы абавязаііы звярнуць увагу на наступнуіо акалічмасць. На левым фланзе войскаў ВКЛ 13 харугваў заымаюць лінію фронту ў два разы меншуіо, чым 14 харугваў на правым фланзе. Харугвы пры-блізна аднолькавыя па колькасці шодзей, а значыць шчыльнасць войскаў ВКЛ на левым фланзе была недзе ў два разы большая. Для чаго? Як відочна, Вітаўт і Ягайла чакалі асноўнага выту ў стык сваіх войскаў. Вітаўт адсунуў на сваім левым фланзе трэці гуф далей у тыл, чакаючы, што пад націскам немцаў левы фланг усё-такі адыдзе і немцы апынуцца ахопленымі паўме-сяцам.
Крыжакі не перашкаджалі саюзнікам зшыхта-вацца да бою. Заняўшы зручныя пазіцыі, падрых-таваўшы артылерыю, накапаўшы ям-пастак, яны больш за ўсё баяліся, што ліцьвінска-польскае войска непрыме боіо.
Крыжацкае войска было зшыхтавана ў два вялікія гуфы пад камандаю вялікага маршалка Фрыдрыха фон Валенрода левае крыло, Куны фон Ліхтэнштэйна - правае крыло, а таксама рэзерву ў 16 харугваў пад камандай вялікага магістра Ульрыха фон Юнгінгена.  Разам з тым ніхто ў бітву не рваўся.
Вялікі магістр Ульрых фоп Юіігінген
Крыжакі не хацелі атакаваць, бо тады без справы
заставалася артылерыя і без карысці былі пасткі.
Палякі стаялі ў чаканні на Ягайлу, якога ці то
пакінула рашучасць, ці то хітрасць перамагала
здаровы сэнс, але ён усяляк зацягваў па-чатак бітвы.
Слухаў адну імшу, апяразваў маладых рыцараў
рыцарскімі пасамі,
слухаў другую ім-
шу, спавядаўся і г.д.
Вітаўт   не адваж-
ваўся адрывацца ад і
палякаў. Тады кры-
жакі вырашылі спра-
вакаваць саюзнікаў
да пачатку бітвы.
Вялікі магістр пры-
слаў двух герольдаў
з аголеннымі мячамі, адзін для Вітаўта, другі для Ягайлы -   
выклік на бітву. Ге-ральды абвесцілі, што калі палякам і ліцьвінам мала мес-ца на полі, то кры-жакі гатовы ўсту-піць такое месца. I сапраўды крыжац-кія харугвы па агульнай камандзе развярнуліся і ру-шылі ў тыл, агаля-ючы бамбарды і пяхоту каля іх.
Вітаўт не мог упусціць гэты момант. Харугвы пярэдняй варты падольскія і жмудскія пад агульнай камандай Івана Жадзявіда і палова татараў пад камандай хана Багардзіна рушыліся на бамбарды і пяхоту.
Бамбардм паспелі зрабіць два залпы, але ядры прычынілі невялікуіо шкоду. Больш шкоды было ад ямаў, у адну з якіх упаў і Іван Жадзявід, ды зламаў нагу. Але атака не сарвалася, нягледзячы на густы рой арбалетных стрэлаў лёгкія харугвы ліцвінаў і чэшскіх наёмнікаў на польскім фланзе высеклі ордэнскуіо пяхоту і абслугу бамбардаў, да таго, пакуль цяжкія рыцарскія харугвы развярнуліся і рушылі на ліцьвінаў і чэхаў. Доўга трываць лёгкія харугвы не маглі і пачалі адступаць. Першы і другі гуфы ВКЛ заспявалі старажытны баявы гімн "Багародзіцу" і рушылі насустрач крыжакам.
Некалькі слоў пра гэты гімн. "Багародзіца " ужо, нават, паводле свавіі назвы праваслаўна-беларускі гімн. На аснове моўнага версіфікацыйнага і змешаііага даследвшшя Я. Бірненмтіера, Т. Легр-Снлавінскага, Э. Астроўскап, Я. Варончака прыблізна можпа вы-значыць тэрмін узнікнення гэтага гімпу - палооа 14-га стагоддзя, хоць ужыпіыя ў тэксце архаізмы (дзела, Божыч) выказваюцца за аднясенне гэтага твору да 12-13-га,  навапі, палоеы 11-га стагоддзя. "Багародзіца" з'яўляецца арыгіналыіым творам. Праведзеныя Оа-следватіі пе змаглі адшукаць літаратурных адпа-веднікаў у грэцкай, лацінстй, чэшскай і нямецкай гімнаграфіі. Знойдзеныя надабенствы супадаюць толькі з некаторымі рабочкамі гэтага гімну. В.Шчурат (1906) і Крыжаноўскі сцвярджаюць, што "Бага-родзіца" была каранацыйным гімпам Ягелонскай дынастыі, за падставу для такога сцвярджэння яны бяруць нрысупшыя там беларусізмы нершапачатковых тэкапаў, а таксама ішпо асаблівай папулярнасцю гэты гімн цешыўся ў гады праўлення Ягелонскай дынастыі. Пазней тэкст "Багародзіцы " быў спольшчаны. На-вуковец Варончак бачыць у гэтым гімне абраза-графічную выяву Хрыста Усятрымцы разам са сваёй Маці і Іяанам Хрысціцелем.
"Багародзіца" пабыла сваю папулярнасць у 14-м стагоддзі, спявалася, як наробная песня-гімн, як гімн перад бітвамі. Пасля каранацыі Ягаіілы на польскі пасад яна акрамя еайсковага гіыну ВКЛ стала яшчэ і ваіі-сковым гімііам Польшчы і трэба даць веры навукоўцш, карстацыйным гімнсш Ягелонаў.
У 1410 годзе польскага варыянту тэксту "Бага-родзіцы " яшчэ не існавала, таму. нават, палякі спявалі ЯРО па-беларуску, або, тто хутчэіі, на польска-беларускай "трасянцы ". Тут трэба дадаць, што і ўсе каманды ў польскім войску ў той час аддаваліся па-беларуску. Ягайла на іншаму неўмеў, аменшыя даводцы мусялі іх проста паўтараць.
У Вялікім тястве Літоўскім тэксты "Багаро-дзіцы " змяшчаліся ў многіх рукапісных і друкаваных выданнях: ад Статута Іаана Ласкага (1506) да ЬЫіітіпа Іецыт (1732). Уіб-м стагоддзі быў здзейснены пераклад "Багародзіцы" на лацінскую мову. Знойдзена шаснаццаць нотных запісаў "Багародзіцы", якія зроблены ў часы паміж 15-18 стагоддзямі. Найста-рэйшы з іх адносіцца да 1407 году.
Але вернемся на поле бітвы.
Параненага Івада Жадзявіда замяніў дворны гетман (камандзір 3-га гуфу) Пётр Гаштольд, пера-даўшы каманду над рэзервай даводцу крэўскай харугвы Яну Гаштольду.
Пачалася агульная сеча. Ліцьвінскія харугвы стрымаўшы першы выт крыжакоў уцягнуліся ў бітву. Польскія цяжкія харугвы пры гэтым засталіся на месцы. Падольскія і жмудскія лёгкія харугвы, напалову, а то і больш, выбітыя пачалі выходзіць з бою і пера-шыхтоўвацца на лініі абозу і трэцяга гуфу.
Чэхі, не атрымаўшы падмогі ад палякаў, таксама выйшлі з бою, што не перашкодзіла польскім гіс-торыкам абвінаваціць іх ва ўцёках, а польскім вае-начальнікам каштавала вялікіх юшаганняў пасля вярнуць іх на поле.
Багародзіца
Мелодыя 13-га стагоддзя. Сучасшя апрацоўка тэксту Яўгена Бартпіцкага        (Санкгп-Пецярбург).               

Багародзіца,                          
Дзявіца,                                
Богам слаўлена Марыя!         
У твайго сына,                 
Гаспадзіна,                     
Маці велічна, Мярыя, Нам ласкі прасі спаслаць.
Кырые Элсйсон                       
Ты дзеля
Хрысціцеля,                           
Божыча пачуй галасы,           
Чалавечы думкі споўнь
I малітву нашу к Табе
А даць рач нам,             
Молім Цябе:
Ва ўсім свеце збожны пабыт,
Па жывоце вечны ў раі быт  
Кырыс Эленсон.
На Беларусі друкуецца ўпершыню.

Татары таксама доўга не маглі трымаць лаву крыжакоў у адкрытай ссчы і па камандзе Багардзіна павярнулі і рванулі з поля. За імі паімчала і частка жмудзінаў.  Следам кінуўся клін крыжа-коў.   Астатнія кліны фон Валенрода цяснілі ліцьвінскія харугвы Манівіда, Гаштольда і Сымона Альгердавіча.
Асноўны выт Валенрод нанёс не ў стык ліцьвінаў і палякаў, а ў цэнтр войскаў ВКЛ, дзе шчыльнасць харугваў была значна меншая. Гэтым у прыват-пасці можна і тлумачыць тое, што левы фланг стаяў цвёрда, а цэнтр, а за ім і правы фланг пачалі адходзіць.               
Становішча Сымона Альгердавіча некалькі аблягчалася яшчэ і тым, што бітва паміж палякамі і немцамі ўсё яшчэ не пачыналася, таму ён мусіў трымаць толькі правы край свайго флангу, дзе' асноўны выт прыходзіўся на ваўка-выскую і віцебскуіо харугвы і дзе Мен-ская харутва другога гуфу неўзабаве мусіла ўступіць у бой.                             _
Цэнтру і флангу Манівіда даво-дзілася значна цяжэй. I калі адборная 1-я віленская харугва білася на роўных, то астатнія пачалі падавацца пад кры-жацкім маціскам.   Ужо ўвесь другі гуф уцягнуўся ў сечу. Ужо 3-я віленская харугва гзаступіла ў прагал паміж 1 -й і 2-й віленскімі харугвамі.
Наспявала пагроза прарыву. Вітаўт дае.каманду ўзмацніць фланг Мінівіда і -цэнтр. У бітву кідаюцца чатыры харугвы левага флангу 3-га гуфу, менавіта левага, бо пагроза прарыву па фланзе Сымона Альгердавіча была наыменшай. У бітву кінуліся старадубская, ноўгарад-северская, лідская і ковенская харугвы. Вёў іх, хутчэй за ўсё, Жыгімонт Карыбут. Разам з ноўга-рад-северцамі маглі быць і бранцы, і чарні-гаўцы.   
Гэтыя харугвы спынілі крыжакоў, але фон Валенрод таксама кінуў сюды свежыя сілы. Прымаецца рашэнне пра адход на трэцюю лінію. Харугвы павярнулі, але не цалкам. Лепшыя ліцьвінскія рыцары ўсіх харугваў выйшлі ў першыя шэрагі, каб прыкрыць адыход, і ўсе палеглі, у тым ліку і рыцары Лідскай зямлі. Крыжакі кінуліся за адыходзячамі аслабленымі харугвамі. У гэты час яшчэ дзве харугвы: адборная 1-я віленская і свежая полацкая з двух бакоў выцялі на крыжакоў, заступіўшы поле і даўшы магчымасць астатнім адарвацца. Доўга трымаць усё войска Валенрода яны не маглі, але часу для адыходу за ланцуг вазоў для пасечаных харугваў хапіла.
3 гэтага моманту мы не маем больш звестак пра лідскуіо харугву.  Мы не ведаем хто яе вёў, хто ацалеў. Але ўлічваючы, што Ліда была вялікакняскім горадам, і таму харугва павінна была быць добра ўзброенай, то трэба меркаваць, што большасць яе засталася сярод рыцараў, якія не адступілі, прыкрываючы адыход галоўных сілаў.
Адступленне ліцьвінаў, якое польскія гісторыкі трактуюць, як уцёкі, дазволіла крыжакам узмацніць націск і на фланг Сымона Альгердавіча. Значна падаліся назад шцебская і меская харугвы. Вяліканаў-гародцы заступілі амаль высечаную аршанскую харугву. Паміж імі і смалянамі ўвайшла ў бой мсціслаўская харугва. Замыкаючы дугу падаліся наперад харугвы левага крыла 3-га гуфу. Разам з тым крыжакі прагледзелі гэты момант. Яны святкавалі перамогу. Фон Валенрод своечасова не ўзмацніў націск у разрыў паміж крылом Сымона Альгердавіча і 3-м гуфам, каб зайсці ў тыл палякам. Многія рыцарскія аддзелы кінуліся лавіць жмудзінаў, іншыя атакавалі абоз, які стаў сапраўднай фартэцай, дзе тысячы сялян з цапамі, дзідамі, сякерамі сталі супраць крыжакоў. 3 тылу сялян ужо падпіралі перашыхто-ваныя харлтвы пярэдніх гуфаў.
Паверыўшы ў разгром ліцьвінаў крыжакі рушылі на палякаў. Згодна з летапісам Вітаўт некалькі разоў сам прылятаў да Ягайлы, просячы ўступіць у бітву, але Ягайла не рушаўся. I толькі, калі пайшлі крыжакі праз шэсць гадзін пасля пачатку бітвы загучала "Багародзіца" на польскім фланзе.
Закіпела сеча на польскім краі поля. Нялёгка давялося і палякам. Моцна пацярпела кракаўская харугва.   Узнік пралом паміж смаляыамі і палякамі, які па-гражаў выхадам крыжакоў у тыл і палякам, і ліцьвінам.   На развіццё ,поспеху ў гэтым месцы і кінуў магістр 16 харугваў рэзерву.  I ён меў бы  поспех, каб з ходу выйшаў у тыл. Але гэтага не ўдалося.   У гэты ж пралом Вітаўт кінуў свае перашыхтованыя падольскія харугвы і харугвы князя Фядушкі, выдзеліўшы іх з надворнай харугвы Яганлы, што дало палякам падставу гаварыць, быццам ў прарыў Вітаўт паслаў надворную харугву Ягайлы.   Гэта, малаверагодна.   Кара-леўская харугва слухалася перш за ўсё
караля.   Іншая справа, калі хтосьці з .польскіх ваеначальнікаў кінуў на
закрыццё пралому следам за Вітаўтам
нейкія польскія харугвы.   У крыніцах называюцца надворная і львоўская харугвы. Адназначна, што ў закрыцці пралому і ў далейшым развіцці по-спеху на гэтым кірунку значную, калі не вырашальную ролю адыгрывалі войскі ВКЛ.   Для паўнаты машоіжу трэба адзначыць, што на левым фланзе палякі мелі значную колькасную пе-
равагу над крыжакамі.
На момант, калі 16 рэзервовых-х   харугваў вялікага магістра завязлі ў
сечы, не выканаўшы сваёй асноўнай задачы, лёс бітвы быў вызначаны.
гардзша перашыхташішся. іатары длсэлал-ад-Дзіна яшчэ не былі ў баі. Шыхт рыцараў Валенрода быў разламаны. Кіраванне імі парушылася. I ўся гіганцкая дуга пачала зацягвацца ў дзве пятлі вакол рыцараў Валенрода. Іх высеклі ў пень. I ліцьвіны рушыліся на дапамогу палякам, зайходзячы ў тыл крыжакам. Былі зацягнуты яшчэ дзве пятлі. I паводле адных крыніц хан Багардзін, паводле іншых проста драб Юры нанед. смяртэльны выт сякерай вялікаму магістру.
Частка крыжакоў вырвалася і паспра-бавала наладзіць абарону ў вагенбургу абозу, але і тут ім ратуіжу не было. Ратунак займелі рыцары Хельмінскай зям.іі, па сут-насці — тыя ж палякі, якія своечасова далі ходу з поля.                                                          
У бітве загінула ўся вярхушка ордэну! Сіла ордэну была падарвана. ВКЛ дасягнула мэты вайны. Яшчэ пасля шэрагу бітваў і перамоваў да ВКЛ канчаткова вярнуліся Жмудзь і Судавы. 500 гадоў збройны немец не ступаў ыа зямшо Бсларусі і Летувы. Але ёсць у Грунвальскай перамогі і яшчэ адзін бок. На пагорках Грунвальда назаўжды за-сталася абсашотная большасць старых бе-ларускіх, чарнарускіх і ліцьвінскіх нобіляў. Вотчыны засталіся без гаспадароў, намес-ніцтвы — без намеснікаў. I пачаўся працэс насаджэння на іх маладой каталіцкай шлях-ты. Не будзем тут ацэньваць рогао каталі-цызму і каталікоў у гісторыі Беларусі, але менавіта Грунвальдскі меч рассёк будучы ', беларускі народ на дзве часткі, а колькі бяды і мы спазналі з-за гэтага, ведаюць толькі беларусы. На кожным чарговым этапе адра-джэння, пачынаючы з Вітаўта (сабор у Канстанцы), мы імкнуліся гэты падзел пера-адолець і кожны раз нашыя суседзі пад выглядам абароны каталіцтва і праваслаўя рабілі ўсё, каб гэты падзел захаваць.
I, як адзін з вынікаў выту грунвальдскага мяча -- нашая Лідчына з каталіцкім і права-слаўным насельніцтвам, лічы, палова-на-палову.

ЛШаратўра:                                            
1.   8(еап К'І.Кнсіупскі.   Ві росі СгштаЫет. ШусЫтісыо "ЗІазк", Каіотсе, 1985.
2.   Кастусь Тарасаў. Памяць пра легенды. Мінск, "Полымя", 1990.
3.   Константші Тарасов. Погоня на Грюн-вальд. Москва. Военное нздательсіпво,
4.   Станіслаў Суднік. На Грунвальдзкім полі. .6, :      "Пагоня", 14-20 ліпеня 1995 г.
5.  НІІІІП, акі зріауаіі пауа сЫасіу-іісуіпу -
6.  ВаігагосЫса".  "Кгупіса", №5, 1999.

 


 

Карты:

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Толькі зарэгістраваныя карыстачы могуць пакідаць каментары!
+/- Каментары

3.26 Copyright (C) 2008 Compojoom.com / Copyright (C) 2007 Alain Georgette / Copyright (C) 2006 Frantisek Hliva. All rights reserved."