БАЛАДЫ БЕЛАРУСКАГА ШЛЯХУ
|
БАЛАДА АЛЕСЯ ПІСЬМЯНКОВА (25.02.1957—26.04.2004)
Ведайце: калі мяне не стане— Я ў сваю дывізію пайшоў. Аляксей ПЫСІН
Мы ідзём праз спёку і снягі, Праз надзею, веру і любоў. Як раку трымаюць берагі, Мы жывём душою між сяброў.
І ніхто не ведае, хто з нас Першым скажа вечнае: “Бывай...” Нібы смерць, ляціць за намі час, Як жыццё, прад намі родны край.
Ты гаворыш: “Будзем доўга жыць, Як жывуць надзея і любоў…” Ды за намі, як трава, крыжы Прабіваюцца з зямлі сярод крыжоў.
Нечаканасць, як агонь, як стрэл, Праз цябе—і ўжо цябе няма, Толькі дождж і кветкі на дварэ, Холад, бы вярнулася зіма.
На пытанне, што гучыць прыцішана: “Дзе паэт? Дзе Саша Пісьмянкоў?” Чуецца з нябёс узвышана: “Ён да Аляксея Пысіна У яго дывізію пайшоў…”
|