БАЛАДА УЛАДЗІМІРА БУДНІКА (28.04.1949-- 8.08.2007)
Сваю душу напоўніўшы вятрамі, А музыкай, нібы душою, Храм, Трымаць ты ўзяўся неба па-над намі Сваім крыжом, каб пажылося нам Яшчэ пад гэтым небам, дзе з бусламі Анёлы нашы ткуць для нас святло, Якое нам не бачыцца вачамі, А сэрцам адчуваецца… Было І ты не верыў, што далёка тыя Вясёлыя дзянькі і залатыя, Калі і музыка, і слова наша У нас пачуюцца не толькі намі… Нябёсы чорныя, нібыта сажа Ад свечак, што без нас згарэлі ў Храме У час малітвы за цябе й мяне, Бо ты, душу напоўніўшы вятрамі, А музыкай, нібы малітвай, час, Трымаць узяўся неба па-над намі Сваім крыжом, не запытаўшы нас…
|