БАЛАДА ЛЯВОНА БАРАЗНЫ (4.02.1929—15.08.1972)
Ад вёскі да вёскі, ад хаты да хаты Ідзеш ты па сцежках бацькоўскай зямлі, І бачыш, на колькі народ наш багаты На ўбранні, на ўзоры, а не на рублі, Якія ніколі душу не сагрэюць, А толькі апаляць жывую душу.
Малюеш Айчыну—не ўсе разумеюць, Але і не трэба, бы ў восень дажджу Не трэба, бо й так тут хапае самоты З таго, што сыходзіць штодзённа ў нябыт Мінулых гадоў светлыня, пазалота, Нам ціш застаецца магільная пліт.
І ты ў адзіноце сваёй не сумуеш, Бо шлях прад табой — беларускі наш шлях, Які ты сваёю крывёй афарбуеш, Каб ён не згубіўся ў туманных гадах, Дзе з вёскі да вёскі, ад хаты да хаты Ідзеш і збіраеш жывое святло Айчыны, каб будні і нашыя святы Былі беларускімі, каб не было Самоты па тым, што знікае, сыходзіць Вялікі народ, які ў сэрцы Еўропы, Дзе ў травах, як чорныя вены, акопы, Адкуль кожну раніцу сонца ўзыходзіць Для цэлай Еўропы…
|