БАЛАДА ЯНА ЧАЧОТА (24.06.1796--11.08.1847)
За вокнамі бібліятэкі Выходзіць світанне з дажджу. Зноў кнігі табе, нібы лекі Ад суму, што поўніць душу, Бо спевы пра даўніх ліцвінаў Заснуць хоць на міг-- не далі. Была, нібы песня, краіна, А людзі жывуць, як жылі, І ты сярод іх, як світанне, Якое не кожны чакаў. Час пройдзе і сонца загляне У хату і да мужыка. І ты сярод кніг-- не самотны Хоць ты не забыўся свой шлях Праз турмы, праз вецер галодны, Праз слёзы і кроў у снягах Чужыны, якой усёроўна Хто ты: ці бандыт, ці паэт, Які праслаўляе князёўну Вялікага княства і свет, Дзе ты нарадзіўся, каб верыць У родны нявольны народ, Які тут для некага шэры, Дурны і сляпы, нібы крот, Ды гэткі ён не для Чачота, Бо любіць народ свой Чачот І ў спевах пра даўніх ліцвінаў Жыве залатая краіна І будзе-- пакуль ёсць народ…
|