ЮХО Язэп Аляксандравіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 556 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.8%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.4%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЮХО Язэп Аляксандравіч

ЮХО Язэп Аляксандравіч

(14.03.1921, Мінск – 2004), беларускі гісторык права. Доктар юрыдычных навук (1982), прафесар (1983). Ганаровы сябар клуба “Спадчына” (1992).

 

Скончыў Мінскі юрыдычны інстытут (1949).  У 1939 – 1946 гадах служыў у Чырвонай Арміі, ваяваў пад Сталінградам на Трэцім Беларускім фронце. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалямі. У розныя часы працаваў суддзёй, навуковым супрацоўнікам Інстытута філасофіі і права АН БССР, дацэнтам, загадчыкам кафедры, намеснікам дэкана юрыдычнага факультэта БДУ, прафесарам кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, дзе заснаваў школу па вывучэнню гэтай дысцыпліны, намеснікам Старшыні Юрыдычнай камісіі пры Савеце Міністраў БССР, удзельнічаў у падрыхтоўцы Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса БССР.  Упершыню ў беларускай савецкай гісторыі прааналізаваў назвы нашага народа ў навуковых артыкулах: “Аб паходжанні назваў Белая і Чорная Русь”(1956), “Пра назву Беларусь” (1968). Першым выказаў думку, што ў складанні і рэдагаванні Статута ВКЛ браў удзел Францыск Скарына, і што Статут быў першым у Еўропе дасканалым зводам законаў. У кнізе “Правовое положение населения Белоруссии в ХV веке” (1978) разгледжана судовая сістэма ВКЛ. Аўтар вучэбнага дапаможніка “Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі” (1992), у якім асветлены ўсе перыяды ўзнікнення і развіцця дзяржавы і права на тэрыторыі Беларусі са старажытных часоў да 1917 г. Напісаў звыш 200 навуковых артыкулаў і больш за 20 манаграфій і вучэбных дапаможнікаў.

 

За вялікі ўклад па захаванню спадчыны Беларусі, за актыўны ўдзел у жыцці і дзейнасці клуба “Спадчына” Камітэтам Ушанавання ганараваны ордэнам “Гонар Айчыны” (25.03.1997), Кубкам “Спадчыны” з выявай Герба “Пагоня” і асабістым прозвішчам  і адпаведнымі дыпломамі.  Занесены ў Кнігу гонару “Рупліўцы твае, Беларусь”.

 

У Старадарожскім мастацкім музеі экспануецца стэнд, прысвечаны Я.А.Юхо, дзе змешчаны яго навуковыя працы, кнігі, дыплом Камітэта Ушанавання, Кубак “Спадчыны”.

 

Экспануюцца, прысвечаныя яму мастацкія творы:  

 

Яўген Мікалаевіч Ціхановіч (1911 – 2005, Мінск).

“Партрэт Ганаровага сябра клуба “Спадчына”,

 доктара юрыдычных навук, прафесара Язэпа Аляксандравіча Юхо”. 1995.

Сухая іголка. 22х15 см.

 

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

Групавы партрэт “Васіль Быкаў сярод сяброў клуба “Спадчына”. 2006.

ДВП, алей. 80х60 см.