БЕЛАЯ Ала Мікалаеўна

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 462 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
БЕЛАЯ Ала Мікалаеўна

БЕЛАЯ Ала Мікалаеўна

[19.10.1940, г. Яраслаўль (Расія)], педагог. Жонка і паплечнік А.Я.Белага. Сябар клуба “Спадчына” (1984). Скончыла Растоў-Яраслаўскае музычна-педагагічнае вучылішча (1962), філасофскі факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1979). Выкладчык Мінскага педагагічнага вучылішча № 1 (1965 – 1997). Займалася навуковай і метадычнай распрацоўкай тэмы “Роля музыкі ў эстэтычным выхаванні навучэнцаў педвучылішча”. З 1999 г. прымала непасрэдны ўдзел у пабудове, стварэнні і арганізацыі дзейнасці музея выяўленчага мастацтва ў г. Старыя Дарогі Мінскай вобл. Прымала ўдзел у правядзенні выстаўкі “500 лет Франциску Скорине”, якая ладзілася Яраслаўскім гісторыка-архітэктурным музеем-запаведнікам у 1990 г. У 1994 г. ўдзельнічала ў праекце клуба – адкрыцці помніка М.Багдановіча (г. Яраслаўль),  аказвала дапамогу музею Максіма Багдановіча ў Яраслаўлі.  Дапамагала старшыні клуба “Спадчына” ў фарміраванні экспазіцыі шматлікіх мастацкіх выставак, якія ладзіў клуб “Спадчына” і музей. У 1992, 1995, 1997, 1998 і 2000 гадах наведвала ЗША, дзе займалася наладжваннем сувязей паміж беларускай дыяспарай і мітраполіяй. Аб дзейнасці А.М.Белай напісана ў шматлікіх артыкулах, у якіх расказваецца пра дзейнасць клуба і музея.

 

У Старадарожскім мастацкім музеі экспануецца жывапісны партрэт А.М.Белай:

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Партрэт Белай Алы Мікалаеўны”. 2001.

ДВП, алей. 40х30 см.


 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

Групавы партрэт “Васіль Быкаў сярод сяброў клуба “Спадчына”. 2006.

ДВП, алей. 80х60 см.