АНІСЬКА Анатоль Іванавіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 525 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
АНІСЬКА Анатоль Іванавіч

АНІСЬКА Анатоль Іванавіч

(22.06.1941, в. Рыча-Дзяржаўная  Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл. –  13.05.2007 г.), інжынер-хімік, шахматыст. Сябар клуба “Спадчына” (1988). Скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт (1966).  Малодшы навуковы супрацоўнік, старшы інжынер-тэхнолаг  Інстытута фізіка-арганічнай хіміі АН БССР (1966 – 1970). Супрацоўнік  нафтагазавай лабараторыі Беларускага навукова-даследчага геолага-разведачнага інстытута МНС (1970– 1976).  У1976 – 1979 гадах загадчык лабараторыі, старшы навуковы супрацоўнік на кафедры аховы працы і навакольнага асяроддзя  Беларускага тэхналагічнага інстытута імя С.М.Кірава. Інжынер  аддзела экалогіі энергетыкі  Беларускага аддзялення Усесаюзнага навукова-даследчага і праектнага інстытута энергапрама (1979 – 1997). Ва ўсіх інстытутах займаўся навукова-даследчай працай. Член грамадзянскага аб’яднання Беларускае таварыства інвалідаў. Член Цэнтральнага Савета БелТІ (1992 – 1997). Асноўны накірунак працы ў ГА БелТІ – сацыяльная рэабілітацыя інвалідаў. За працу ў ГА БелТІ неаднаразова атрымліваў граматы і ўдзячныя лісты.Удзельнік  раённых, гарадскіх і рэспубліканскіх спаборніцтваў па шахматах і шашках. Узнагароджаны шматлікімі дыпломамі за перамогі ў спартыўных спаборніцтвах.

 

За дабрачынную і самаахвярную дзейнасць на карысць беларускага нацыянальна-культурнага Адраджэння Камітэтам Ушанавання ганараваны медалём Герба  “Пагоня”      (23.09.2005) і адпаведным дыпломам. Занесены ў Кнігу гонару “Рупліўцы твае, Беларусь”.

 

У Старадарожскім мастацкім музеі знаходзіцца адмысловы стэнд з яго граматамі, атрыманымі за прызавыя месцы ў шахматных спаборніцтвах Беларусі і прысвечаныя яму мастацкія творы:

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Партрэт інжынера-хіміка, шахматыста, сябра клуба “Спадчына” Анатоля Аніські”. 2006.

ДВП, алей. 40х30 см.

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

Групавы партрэт “Васіль Быкаў сярод сяброў клуба “Спадчына”. 2006.

ДВП, алей. 80х60 см.