ЕЛЬСКІ Аляксандр Карлавіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 564 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.8%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЕЛЬСКІ Аляксандр Карлавіч

ЕЛЬСКІ Аляксандр Карлавіч

(16.06.1834, в. Дудзічы Пухавіцкага р-на – 10.09.1916), беларускі гісторык, этнограф, краязнавец, пісьменнік, перакладчык, публіцыст. Член Акадэміі ведаў у Кракаве (1892). Удзельнік Крымскай вайны 1853 – 1856 гадоў. У Замосці (Пухавіцкі р-н) стварыў літаратурна-краязнаўчы музей, у фондах якога было каля 20 тыс. рукапісаў, 7 тыс. кніг, больш 2 тыс. гравюр і малюнкаў, тысячы запісаў беларускага фальклору, дыялектнай лексікі. У “Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў” і “Вялікую ўсеагульную ілюстраваную энцыклапедыю” напісаў каля 10 тысяч гісторыка-краязнаўчых артыкулаў, у якіх апісаў мясцовасці многіх беларускіх паветаў. Большасць экспанатаў загінула, некаторыя ў музеях Вільні, Мінска, Польшчы. Аўтар дыдактычных вершаў і празаічных твораў на тэмы хрысціянскай маралі на беларускай мове, работ: “Аб беларускай гаворцы” (1885), “Слоўнік жабрацкай гаворкі на Белай Русі” (1886), “Слова аб матэрыялах для вывучэння беларускай гаворкі, этнаграфіі і літаратуры” (1886);  “Адам Міцкевіч у Беларусі” (1885), зборніка “100 прымавак, загадак, прыдумак і гавэнд для карысці беларускага народа” (1908) і інш.  Пераклаў на беларускую мову 1-ю частку паэмы А.Міцкевіча “Пан Тадэвуш” (1893).

 

У Старадарожскім мастацкім музеі захоўваецца твор:

 

 

Алесь Іванавіч Цыркуноў (1948, Мінск).

“Партрэт Аляксандра Карлавіча Ельскага (літвіна-грамадзяніна)”.

ДВП, алей. 51х35 см.