САБАЛЕЎСКІ Юрый Аляксандравіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 503 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
САБАЛЕЎСКІ Юрый Аляксандравіч

САБАЛЕЎСКІ Юрый Аляксандравіч

(24.04.1889, г. Стоўбцы – 30.12.1957), грамадскі і палітычны дзеяч Беларускага нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння. Скончыў земляробчыя курсы ў Коўна (1910). Пасол (дэпутат) польскага сейма, сябар Беларускага пасольскага клуба (1922), Беларускай сялянска-работніцкай грамады (1924), абіраўся ў склад ЦК. Двойчы (1928, 1939)  арыштаваны польскімі ўладамі. З прыходам Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь, зноў арыштаваны савецкімі ўладамі. З баранавічскай турмы ўцёк у час нямецкай бамбардзіроўкі ў чэрвені 1941 г.  Абіраўся намеснікам кіраўніка БЦР. Удзельнік 2-га Усебеларускага з’езду (кангрэса) у 1944 г. Потым у эміграцыі. Адзін з рэдактараў газеты “Беларускае слова” (1948 – 1950). З 1950 г. Сябар Агульнага беларускага саюза вайскоўцаў (1950), камітэта “Незалежная Беларусь” (1955).


У Старадарожскім мастацкім музеі знаходзіцца твор:

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Юрый Сабалеўскі.

Грамадскі і палітычны дзеяч беларускага нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння.

Член ЦК БСРГ, сябар Беларускага пасольскага клуба”. 1994.

ДВП, алей. 40х30 см.