НЕМАНЦЭВІЧ Антон

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 473 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
НЕМАНЦЭВІЧ Антон

НЕМАНЦЭВІЧ Антон

(08.02.1893. Пецярбург – 06.01.1943), каталіцкі святар усходняга абраду, манах-езуіт, першы экзарх беларускай уніяцкай царквы, доктар тэалогіі і права, рэлігійны і культурна-грамадскі дзеяч, рэдактар, выдавец, педагог, публіцыст. Адзін з ініцыятараў і творцаў беларускага уніяцкага руху міжваеннага часу ў Заходняй Беларусі. У перыядычным друку выступаў пад псеўданімам Злучэнец.  Паходзіў з сялянскай сям’і, якая пераехала ў “паўночную сталіцу” з в. Парчэўцы Круглянскай вол. Гродзенскай губ. Скончыў Сестражэнцавіцкае павятовае вучылішчы (1909). Студэнт 1-га курса Магілёўскай духоўнай каталіцкай семінарыі ў Пецярбургу (1910). Прадоўжыў вучобу ў Мітрапалітальнай духоўнай каталіцкай акадэміі, якую скончыў са ступенню магістра тэалогіі. Пасвячоны ў святары (1915). Душапастырскую дзейнасць пачаў у Колпіне недалёка ад Петраграда. З прыходам бальшавікоў праследаваўся за рэлігійную дзейнасць. Першы раз арыштаваны 25.05.1919 г. і асуджаны на 6 месяцаў турмы. Вікарый пры парафіі св. Пятра і Паўла ў Маскве (1920). Арыштаваны органамі савецкай бяспекі за “антысавецкую дзейнасць” (31.05 1921) . Вызвалены і дэпартаваны ў Польшчу ў выніку абмену палітычнымі вязнямі паміж польскім і савецкім урадамі. Скончыў  папскі Усходні інстытут ў Рыме (1927). Абараніў доктарскую дысертацыю. Вярнуўся ў Польшчу. Выкладчык Місіянерскага інстытута і законавучыцель у школах Любліна, Люблінскім каталіцкім універсітэце (1928 – 1929). Выконваў святарскія абавязкі ў Альберціне і пры ўніяцкай парафіі ў Сынкавічах на Палессі. Выдаваў і рэдагаваў уніяцкі часопіс “Да злучэння” (1932 – 1937). Прафесар фундаментальнай тэалогіі і кананічнага права ў папскай Усходняй семінарыі ў г. Дубна (Заходняя Украіна), рэктар (1934).  Рэдактар часопіса “Злучэнне” (1938). Мітрапалітам А.Р.Шаптыцкім узведзены ў сан Экзарха Беларускай уніяцкай царквы Украінскай уніяцкай мітраполіі (1939). Увёў беларускую мову як афіцыйную ў духоўнае справаводства і царкоўнае жыццё. У гады 2-й сусветнай вайны разгарнуў шырокую дзейнасць па арганізацыі адміністрацыйных структур новастворанага Беларускага Экзархата. Арыштаваны ў сваёй сядзібе ў Альбярціне  гестапаўцамі  СД у Баранавічах у хуткім часе пасля вяртання з Львова, дзе ён браў удзел у ІІ Саборы экзархаў грэка-каталіцкай царквы. Да пачатку ХХІ ст. дата, месца і акалічнасці смерці першага беларускага экзарха заставаліся невядомымі. 24.08.2004 г. Яўген Усошын (рэферэнт Сакратарыяту Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў на Беларусі) знайшоў у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь дакумент, у якім упершыню падаецца канкрэтная дата і месца смерці беларускага экзарха: 06.01.1943 – дзень смерці, 09.01.1943  – дзень пахавання на нямецкіх могілках у Мінску (скрыжаванне вуліцы К.Лібкнехта і 2-га завулка Р.Люксембург, 2007). Прычына смерці экзарха – сардэчна-сасудзістая недастатковасць, якая наступіла пасля сыпнога тыфу (заключэнне дадзена нямецкай адміністрацыяй).


У Старадарожскім мастацкім музеі экспануецца твор:

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942. Мінск).

“Партрэт экзарха грэка-католікаў Беларусі ўладыкі Антона Неманцэвіча”

з нізкі ”Дзеячы духоўнага Адраджэння”. 2002.

ДВП, алей. 40х30 см.