КОЎШ Святаслаў

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 491 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
КОЎШ Святаслаў

КОЎШ Святаслаў

[25.12.1916,  Вільня (паводле іншых крыніц – 1917, м. Ілля Вілейскага пав. – 05.11.1997. Пахаваны на беларускіх праваслаўных могілках у г. Саўт-Рывер (ЗША)],  праваслаўны святар, протапрэсвітэр, рэлігійны і грамадса-культурны дзеяч беларускага замежжа, пісьменнік, рэдактар, выдавец, публіцыст. Паходзіў з сям’і праваслаўнага святара. Скончыў Віленскую беларускую гімназію і факультэт права універсітэта імя Стэфана Баторыя ў Вільні. Рукапаложаны ў сан дыякана (1938). Псаломшчык у в. Засулле на Стаўбцоўшчыне, завуч сярэдняй школы (1939). У гады 2-й сусветнай вайны звязаны з беларускімі культурна-асветнымі і палітычнымі арганізацыямі. Узначальваў адміністрацыю Клецкага павета (1941 – 1944). З 1944 г. – у эміграцыі. Жыў у Германіі. Працаваў у Беларускай гімназіі імя М.Багдановіча.  Выехаў у ЗША. Рукапаложаны ў сан святара (1969). Служыў настаяцелем у беларускім праваслаўным прыходзе св. Кірылы Тураўскага ў Рычманд-Гілі (Нью – Йорк, 1969 – 1977) і ў прыходзе св. Ефрасінні Полацкай у Саўт-Рыверы (штат Нью- Джэрсі, 1976 – 1986). Сябар епархіяльнай рады Беларускай праваслаўнай царквы Паўночнай Амерыкі і Канады (1970). Старшыня Беларуска-Амерыканскага дапамаговага камітэта (1976 – 1988). Рэдагаваў праваслаўны рэлігійны часопіс “Царкоўны Светач”, выдаваў “Беларускі праваслаўны каляндар”. Адміністратар беларускіх праваслаўных прыходаў ЗША і Канады, якія падлягалі юрысдыкцыі канстанцінопальскага патрыярхата (1977). Аўтар кнігі балад і прозы “Русалчына балада”, аповесці “На дарогах вайны” і інш.

 

У Старадарожскім мастацкім музеі экспануецца твор:

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942. Мінск).

“Партрэт а. Святаслава Каўша (ЗША)” з нізкі “Дзеячы духоўнага Адраджэння Беларусі”. 1996.

ДВП, алей. 40х30 см.