СУРЫНАМЦЫ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 487 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
СУРЫНАМЦЫ

Краіны пражывання: Сурынам, Нідэрланды
Рэгіён пражывання: Паўднёвая Амерыка

СУРЫНАМЦЫ, сурынамцы-крэолы, этнічная агульнасць у Сурынаме. Колькасць 230 тыс. чалавек. Жывуць таксама ў Нідэрландах (90 тыс. чалавек). Кажуць на сурынамскай крэольскай  мове (ці токі-токі, сранан, ненгеро-тонга, негер-энгельш), якая  сфармавалася на аснове ангельскай мовы з запазычаннямі з галандскага, партугальскага і моў ква (ашанці, эве). Распаўсюджана таксама галандская (нідэрландская) мова. Большасць сурынамцаў — пратэстанты (пераважаюць мараўскія браты).

Да з'яўлення еўрапейцаў тэрыторыю Сурынама засялялі шматлікія індзейскія плямёны груп аравакаў і карыбаў. У XVI веку з'явіліся ангельскія пасяленцы, у XVIII веку — галандцы. У XVI—XIX  веках для працы на плантацыях увозіліся рабы-афрыканцы. Частка з іх бегла ў XVII—XVIII веках у трапічныя лясы, паклаўшы пачатак групам лясных неграў, вялікая ж частка афрыканцаў і іх нашчадкі сталі асновай меціснай этнічнай агульнасці — крэолаў.

Фармаванне сурынамскага этнаса праходзіць у складаных этнічных умовах. Абвяшчэнне ў 1975 незалежнасці Сурынама ад Нідэрландаў спрыяла развіццю працэсаў міжэтнічнай інтэграцыі і нацыянальнай кансалідацыі. Ядром сурынамской этнічнай агульнасці становяцца крэолы. Адасобленыя этнічныя групы — сурынамцы-індапакістанцы, лясныя негры і індзейцы ўключаюцца паступова ў гэтыя працэсы інтэграцыі.

Большасць сурынамцаў жыве ў сталіцы — Парамарыбо і ў наваколлях рэк Кароні і Маравейне. Крэолы — фермеры, прамысловыя працоўныя, а таксама служачыя, інтэлігенцыя.

Сельскія хаты драўляныя, з двухсхільным дахам, на палях.

Аснова харчавання — рыс, гародніна, садавіна.

Культура еўрапеізавана. Афрыканскія традыцыі захаваліся ў музычным фальклоры і вераваннях.

 

СУРЫНАМЦЫ-ІНДАПАКІСТАНЦЫ

Краіны пражывання: Сурынам, Нідэрланды
Рэгіён пражывання: Паўднёвая Амерыка

СУРЫНАМЦЫ-ІНДАПАКІСТАНЦЫ, этнічная агульнасць у Сурынаме. Нашчадкі закантрактаваных працоўных, якія прыбывалі ў краіну ў 1873—1916 (іх колькасць склала 34 тыс. чалавек, амаль усе яны засталіся ў Сурынаме пасля заканчэння тэрміна кантракту). Колькасць 160 тыс. чалавек. Жывуць пераважна ў сельскай мясцовасці, а таксама ў Парамарыбо і яго наваколлях.

Каля 100 тыс. сурынамцаў-індапакістанцаў эмігравала ў паваенны час у Нідэрланды. У побыце карыстаюцца мовай хінды, а для міжэтнічных зносін — сурынамскай крэольскай мовай токі-токі. Каля 3/4 сурынамцаў-індапакістанцаў — індуісты, астатнія — мусульмане-суніты.

Змешванне паміж сурынамцамі-індапакістанцамі і астатнімі этнічнымі групамі Сурынама носіць абмежаваны характар. Каставая сістэма і злучаныя з ёю абмежаванні паступова адміраюць.

(Г.І.: кожны, хто цікавіцца гісторыяй ведае, што ў Індыю прыйшлі плямёны арыяў, а потым праз нейкі час шматлікія з іх вярнуліся на сваю радзіму. З матэрыялаў даследвання плямёнаў бачна, што ў культуры беларускага народа існуе вялікая колькасць слядоў, звязаных з Індыяй.)

 

Геаграфічныя назовы ў Беларусі, злучаныя з сурынамцамі.

 

в. Сурвілы >Менская вобласць > Мядзел >Сырмежскі

в.  Сурынты >Менская вобласць > Маладзечна >Красненскі

в. Суртыны >Менская вобласць > Койданава >Волменскі

 

в. Суромшчына> Віцебская вобласць > Міёры > Павяцкі

в. Сурнаўка>Віцебская вобласць > Талочын > Талочынскі

в. Сурміна> Віцебская вобласць > Гарадок > Гуркінскі

г.п. Сураж> Віцебская вобласць > Віцебск >

в. Суроўні > Віцебская вобласць > Шуміліна >Казь’янскі

в. Сурмачава > Віцебская вобласць > Браслаў >Друеўскі

в. Сурмачава > Віцебская вобласць > Браслаў >Друйскі

в. Сурвілішкі > Віцебская вобласць > Паставы >Камайскі

в. Сурвілішкі > Віцебская вобласць > Паставы >Мягунскі

в. Суроўні> Віцебская вобласць > Шуміліна >Мішневіцкі

 

в. Сураж> Гарадзенская вобласць > Іўе >Гераненскі

в. Сурконты> Гарадзенская вобласць > Воранава > Бальтышскі

в. Сурынка>Гарадзенская вобласць > Слонім > Дзеравянчыцкі

в. Сурвілішкі >Гарадзенская вобласць > Ліда >Трабскі

в. Сурвілішкі> Гарадзенская вобласць > Іўе >Трабскі

 

в. Сурды> Магілёўская вобласць > Бялынічы > Галоўчынскі

в. Сураўцава>Магілёўская вобласць > Круглае >Гарэцкі

в. Сураўцава >Магілёўская вобласць > Горкі >Паршынскі

в. Сураў >Магілёўская вобласць > Клімавічы >Родненскі

 

 

Прозвішчы: Сураж, Суражэўскі, Сурын, Сурэвіч – старажытныя беларускія шляхецкія роды.

Сурмач, Сураўцаў, Сурвіла, Суржык, Сурыкаў, Сурык, Суркоў, Суркоўскі.

 

Са спісу войска ВКЛ 1528 года:

Сурбло Миколай Янкович, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 183 адв.
Сурблович Мартин Миколаевич, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 183 адв.
Сурвикович Болтромей, б. Упiцкага пав. Троцкага в-д. 111 адв.

Геаграфічныя назовы за мяжой, злучаныя з сурынамцамі.

Сур — Ліван
Сурабая — Інданезія
Суракарта — Інданезія
Сурат — Індыя
Сургут — Расія

Пензенская вобл., р. Сура

МІФАЛОГІЯ

 

СУРЯ

 

Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі

Сур’я (санскр. सूर्य  - "Сонца") - бог Сонца ў індуізме. Сын Дзь’яуса і Адыці, адзін з братоў-Адыцьяў. Займае вельмі бачнае месца ў Ведах, у "Рыг-ведзе" яму прысвечана дзесяць гімнаў. Яго шанавалі як носьбіта святла, лекара, а таксама як усёвідушчае вока багоў і нябеснага вартавога. Яго атрыбут - калясніца, запрэжаная сям'ю канямі, якія ўвасабляюць сонечныя прамяні.

У пасляведычны  перыяд Сур’я губляе вялікую частку свайго значэння і становіцца адным з захавальнікаў свету - Лакапал. Згадваецца ў "Махабхараце" і ўваходзіць у значны лік сюжэтаў. Калі Сур’ю пераследваў дэман Раху, Брахма, не жадаючы, каб Сур’я ў запалу бітвы спаліў увесь свет, загадаў Гарудзе аднесці свайго брата Аруну ў сонечную калясніцу, каб той сваім целам засланяў свет ад пякучых прамянёў.

Так Аруна стаў вазніцай Сур’і і бажаством ранішняга світанку. Сур’я таксама з'яўляецца бацькам Карны, аднаго з галоўных герояў эпасу.

СУРА (ІНДУІЗМ)

 

Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі

 

Сура (санскр. सुरा, surā) - хмельны напой у Ведах, а таксама багіня, якая яго персаніфікуе.

 

Сура як напой

Сура ў адрозненне ад самы, які насіў сакральны характар, лічылася прафанічным напоем (хутчэй за ўсё з ячменю), прызначаным для людзей і ўжываным у паўсядзённым жыцці. Але і яна знаходзіць сакральнае ўжыванне ў рытуальных цырымоніях саутрамані  і ваджапея. Магчыма сура ўдзельнічала і ў хатніх абрадах. Пры гэтым змешванне самы і суры недапушчальна, бо наяўнасць апошняй атручвае ўсю сумесь. А. Хіллебрандт нават меркаваў, што сура і сама былі ў адзін час супернічаючымі  жрэцкімі напоямі.

У Ведах пра гэты напой адклікаюцца як дадатна, так і адмоўна, з рэзкім асуджэннем. Так, сура разглядалася як праява зла нароўні з ужываннем мяса і гульнёй у косткі ў "Атхарваведзе", ці проста ў пары з гульнёй у косткі ў "Атхарваведзе" і "Рыгведзе". Апошняя ў гімне Варуне (РВ VII, 86, 6) заве суру і гульню ў косткі ў ліку спакус, разам з гневам і неразумнасцю. Сура з'яўлялася напоем мужчын у зборах і лічылася крыніцай сварак. У той жа час пакуль сура чысціцца, яна чысціць і ахвярадаўцу  па "Шатапатха-брахмане" (ШБ XII, 8, 1, 16). Узліванні суры здзяйсняліся пітарам і Ашвінам.

Прырода гэтага ведыйскага напоя не вызначана. Па меркаванні навукоўцаў, гэта мог быць дужы алкагольны напой, створаны з  закісленых  зерняў і раслін, ці від піва ці эля. Захоўвалі суру ў мяхах (РВ I, 191, 10) [8].

 

Сура як багіня

Сура лічыцца багіняй віна і ап'янення, персаніфікацыяй напоя суры. Часам атаясамляецца з Варуні.

"Махабхарата" і "Вішну-пурана" паведамляюць, што пры пахтанні  Малочнага акіяна Сура, якая радуе багоў, выйшла з яго ці ўжо са збітага масла ўслед за багіняй Шры  і перад канём Уччхайшравасам. Богі прынялі яе, а дзеці Дзіці  і Дану адпрэчылі і сталі звацца "асуры" ("непрынімаючыя  суру").

Па "Махабхараце" Сура з'яўлялася дачкой Варуны і Дэві, старэйшай жонкі бога і дачкі Шукры. Братам Суры быў Балі. У тантрыстаў  Сура як багіня ўзначальвае абрад ужывання віна.

 

Нататкі

  1. Ригведа. Мандалы I—IV. / Подг. изд. Т. Я. Елизаренкова. — М.: Наука, 1999. — С. 452.
  2. Oldenberg H. — The Religion of the Veda. — Delhi: Motilal Barnasidas, 1988. — P. 280.
  3. Ригведа. Мандалы IX—X. / Подг. изд. Т. Я. Елизаренкова. — М.: Наука, 1999. — С. 288.
  4. Hillebrandt A. Vedische Mythologie. Bd. I. Breslau, 1891. — S. 251.
  5. Ригведа. Мандалы V—VIII. / Подг. изд. Т. Я. Елизаренкова. — М.: Наука, 1999. — С. 257.
  6. Woodroffe J. — Shakti and Shakta. — London, 1918. — P. 74.
  7. Keith A.B., Macdonnel A.A. — Vedic Index of Names and Subjects. Vol. II. — London, 1912. — P. 458—459.
  8. Ригведа. Мандалы I—IV. / Подг. изд. Т. Я. Елизаренкова. — М.: Наука, 1999. — С. 234.
  9. Махабхарата. Книга первая. Адипарва. / Пер. с санскр. и коммент. В. И. Кальянова. — Л.: Наука, 1950. — С. 80.

10. Махабхарата. Книга первая. Адипарва. / Пер. с санскр. и коммент. В. И. Кальянова. — Л.: Наука, 1950. — С. 181.

Крыніца — «http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%A1%D1%83%D1%80%D0%B0_(%D0%B8%D0%BD%D0%B4%D1%83%D0%B8%D0%B7%D0%BC)»

 

СУРОК

Сурок (прызор, озык, урокi, сурокi) — хваравiты стан чалавека, па народных уяўленнях, выклiканы позiркам "дрэннага" чалавека. Нашым продкам быў добра вядомы "энергетычны абмен" памiж людзьмi: адны людзi "надзялялi" навакольных сiлай, добрым настроем, бадзёрасцю; другiя, наадварот, маглi зрабiць чалавека непрацаздольным, "забраць" здароўе, паўплываць на яго лёс.

- Лiчылася, што энергетычнае ўздзеянне на чалавека адбываецца праз вочы. Таму i казалi: "Нядобрае вока, не глядзi на нас!". Цi так: "Чорнае вока, карыя вочы, уратуйце нас!".

-Пры сустрэчы з чалавекам, якi быў вядомы як "нядобры", зайздросны, злосны, iмкнулiся абавязкова абаранiць сябе славесным абярэгам — замовай, малiтвай. Напрыклад: >"Вакол мяне кола, малявала яго не я, а Багародзiца мая" . Пры гэтым трэба было ўяўна намаляваць вакол сябе кола цi стаць у вогнiшча, полымя якога не дазволiць вас нашкодзiць.

-У народзе iснаваў шэраг магiчных дзеянняў, якiя трэба было выканаць перад i пасля сустрэчы з такiм чалавекам: паказаць кукiш, плюнуць праз левае плячо, апрануць бялiзну на левы бок, хутка завязаць вузлы на поясе або, калi магчыма, на адзеннi.

- Акрамя гэтага, лiчылася, што ад "дурнога" вока ахоўваюць абярэгi — рэчы, якiя неабходна пастаянна насiць пры сабе: булаўка; крыху чацвярговай солi, зашытай у мяшэчак чырвонага колеру; нiткi, стужка, пояс чырвонага колеру; усемагчымыя амулеты з сушаных траў i карэнняў, а таксама камянёў.

-Зноў-такi абярэгам немаўляцi ад сурокаў было тое, што да хрышчэння нiкому не казалi яго сапраўднае iмя. Дзiця называлi iншымi iмёнамi (Богданка), назвамi раслiн, жывёл i г.д.

- У народнай культуры было забаронена хвалiць малое дзiця, казаць, якi ён здаровы, прыгожы, вясёлы i г.д., таму што сваiмi пахвальбамi можна ўгнявiць нябесныя сiлы, i дзiця захварэе. Пра тых, хто парушаў гэту забарону, у народзе хадзiла дрэнная слава.

-Народныя лекары ведалi шмат спосабаў лячэння ад сурокаў. Адзiн з такiх спосабаў — лячэнне вадой: бралi "непачатую" (г.зн. нiкiм не пiтую) крынiчную цi хрышчэнскую ваду, клалi ў яе тры вугельчыкi з печы, пажадана ад спаленага бярозавага палена, сыпалi тры прыгоршчы чацвярговай солi, чыталi замовы i абпырсквалi хворага цi давалi яму пiць. Пасля гэтага хворага прасiлi абцерцiся споднiм, падолам спаднiцы i г.д., але абавязкова левым бокам. Пры лячэннi дзiцяцi менавiта мацi павiнна была абцерцi малога сваёй спаднiцай.

-Лiчылася, што раса, сабраная на Прокла (25 лiпеня), выратоўвае людзей ад сурокаў.

-Ад сурокаў ахоўвалi не толькi людзей, але i карову — хатнюю кармiцельку. Лiчылася, што "лiшнiя" вочы пры дойцы i ацёле "забяруць" малако, нашкодзяць карове i цяляцi.

-Па той жа прычыне чужых не пускалi на грады пры пасеве цi пасадцы: "Чужое вока — што лiхi вораг, зайздрасць, а зайздрасць — што iржа: увесь ураджай знiшчыць!".

Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.

 

 

СУРОКІ, ПАДЗЕЛ, ПАДЗІЎ, НАРАДКА, ПРЫСТРЭЛ

Паводле народных уяўленняў, хвароба, псота ці іншае няшчасце, выкліканае благім поглядам («злым», зайздросным вокам), словамі ці думкамі ў бок пацярпелага. Шырока распаўсюджаная вера ў негатыўную сілу «дурнога вока» грунтавалася  на  ўяўленнях  аб  чалавечым (звярыным) поглядзе як спецыфічнай форме матэрыяльнага кантакту (параўн. «цяжкі, чорны, нячысты» погляд вока). У замовах С. выступаюць як жывыя аморфныя істоты («Iдзіце, урэкі–прыстрэкі, на балата…»).

Вылучаюцца наўмысныя і ненаўмысныя С. У першым выпадку суб’ектамі С. фігуруюць чараўнікі і ведзьмакі, а таксама людзі, якія вылучаліся ў традыцыйным асяродку сваім іншаэтнічным паходжаннем і таму патэнцыйна ўспрымаліся як «чужыя» і небяспечныя (параўн. у замовах: вока «цыганскае, жыдоўскае, татарскае, маскоўскае»), прадстаўнікі іншых сацыяльных групаў (пан, поп, дзяк, мешчанін) і людзі, якія мелі пэўныя адхіленні ў здароўі ці паводзінах ад агульнапрынятых нормаў, што магло паказваць на іх сувязь з «іншасветам» (крывое вока, сляпое вока). Вялікія здольнасці сурочваць акрамя  чараўнікоў прыпісваліся  «незаконнанароджанаму ўдовіну сыну» (Полацкі пав.), дзіцяці, якое два разы адымалі ад матчыных грудзей, чалавеку, які два разы ажаніўся.

 

Найбольш небяспечнымі лічыліся С., выкліканыя адмысловымі праклёнамі («прымоўленыя», «нагаворныя», «пагаданыя»),  што  тлумачыцца паганскімі ўяўленнямі аб матэрыяльнай сутнасці і энергетычнасці слова, асабліва прамоўленага ў так званую «благую мінуту» — храналагічны адрэзак (уначы, апоўдні, напярэдадні свята), калі мяжа з іншасветам робіцца найбольш празрыстай. «Як ведзьмаку прыйдзе тая планета, то ён, як ні мае каго счараваць (бо ён у тую пару і роднае дзіця счаруе, калі на вочы патрапіцца), так ён з ветрам пушчае сваё слова, а яно ідзе дарогаю і як нікога не спаткае, то ў дзерава ідзе і яно сохне» (М. Федароўскі). Архаічным з’яўляецца суаднясенне С. з асноўнымі прыроднымі стыхіямі («ліха ветравое, зямное, вадзяное, агнявое»), якія выступаюць не толькі як першакрыніца С., іх «нутраны» змест (характар хваробы імі выкліканай) і спосаб трансляцыі, але і як сродак пазбаўлення ад іх (зварот па дапамогу ў замовах да Лесавіка, Палевіка, «царыцы–вадзіцы», «цара - сонца», «цара–месіка», ветру і г. д.).

Значна меншую небяспеку ўяўлялі С. ненаўмысныя («пасмешныя», «падзіўныя», якія маглі быць зробленыя ў межах аднае сям’і (бацькам, маткай, бабай, дзедам, сёстрамі, братамі ды інш.). Асноўнай прычынай падобных С. бачылася так званая «благая (дурная) мінута», у якую агучаная пахвала ці станоўчае здзіўленне мелі надалей  супрацьлеглыя, негатыўныя наступствы (напрыклад, пахваленая такім чынам жывёла перастае набіраць у вазе, даваць малако, дзеці хварэюць, знікае спор у пэўнай сферы жыццядзейнасці ды інш.). Адсюль распаўсюджаныя на Беларусі вербальныя формулы–перасцярогі кшталту: «У добры час сказаць, у благі памаўчаць», «Не пры нас гаворачы», «Не ўрокам кажучы» і да т. п.

Крыніцай С., асабліва для дзяцей, маглі быць і прадстаўнікі жывёльнага свету (конь, карова, авечка, свіння, воўк, заяц, курыца, верабей, кот, мыш). Падобныя С. (лякі) фактычна з’яўляліся адной з разнавіднасцяў сполаху ці начніцаў.

Паводле народных перакананняў, С. не паддаюцца медычнаму лячэнню. Наўмысныя С. здольныя лячыць (выганяць) знахары, якія валодаюць адмысловымі замовамі. Адной з асноўных аперацый была дыягностыка («Трыдзевяць урокаў: які ты ўрок?») і выяўленне крыніцы (суб’екта) С. з мэтай далейшага пазбаўлення хворага (пацярпелага) ад іх.

С. ненаўмысныя здымаліся без «спецыялізаванай» вонкавай дапамогі. Эфектыўнымі сродкамі ад іх лічылася «чацвярговая соль», вада з роту таго, хто сурочыў, ці пралітая праз рэч з адтулінай («перунова страла», ключ, клямка, замок), працягванне дзіцяці паміж ног маці, што сімвалізавала новае (здаровае) нараджэнне, ды інш.

У якасці засцерагальных ад С. сродкаў выкарыстоўваліся як вербальныя формулы, закліканыя пазбавіць патэнцыйна небяспечнага чалавека здольнасці бачыць, прамаўляць, рухацца і такім чынам зрабіць яго бяспечным («Соль табе ў глазы, галаўня ў зубы, гаршчок міжы шчок, палена мімы калена»), так і рэчы, жэсты («хвіга»), надзеленыя ўласцівасцямі абярэга (чырвоная нітка, вырабы з жалеза, соль ды інш.).

Уяўленні аб рэальнай шкаданоснасці С. і эфектыўнасці магічных сродкаў супрацьдзеяння ім шырока бытуюць не толькі ў сучаснай беларускай вёсцы, але і ў горадзе.

Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

Сурокі

Сурокі (падзел, падзіў, нарадка, прыстрэк), паводле народных ўяўленняў, хвароба, псота ці іншае няшчасце, выкліканае благім поглядам ("злым", зайздросным вокам), словамі ці думкамі ў бок пацярпелага. У замовах сурокі выступаюць як жывыя аморфныя істоты. Вылучаюцца наўмысныя і ненаўмысныя сурокі

СУРОВЕЦ

 

 

Ёсць трава суровец, расце  пры водах у локаць вышыні, чырванаваты, лісткі, што ялінкі. Добра ад цынгі і ад яшчарак, парыць з квасам: сёрбай і трымай у роце - дапаможа Бог.

Крыніца: Лицевой травник конца XVIII в.

Падрыхтавала Галіна Арцёменка

 

Плямёны