СУМ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 546 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
СУМ

Сум ці суомі - старажытнае прыбалтыйска-фінскае племя, якое засяліла напачатку 1 тысячагоддзя н. э. паўднёвы захад сучаснай Фінляндыі. У XI веку ў адрозненне ад емі, якая плаціла даніну Наўгародскай рэспубліцы, заставаліся незалежнымі і нават здзяйснялі набегі на землі шведаў. У XII веку было заваявана шведамі і ў наступным разам з ем’ю і іншымі плямёнамі ўтварыла фінскую народнасць.

 

ГЕНЕТЫКА

Гаплагрупа R1a (Y-ДНК)

 

Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі

 

Гаплагрупа R1a

Тып   Y-ДНК

Меркаваная дата з'яўлення - 3000 гадоў да н.э.

Меркаванае месца з'яўлення - Сярэдняя Азія ці Ўсходняя Еўропа Продак - Гаплагрупа R1

Нашчадкі - R1a*, R1a1

Характарыстыка мутацый

R1a = SRY10831.2/SRY1532.2, L62, L63.

R1a1 = M17, M198

R1a1a = M56

R1a1b = M157

R1a1c = M64.2, M87, M204

R1a1d = P98

R1a1e = PK5

Тыповыя прадстаўнікі: заходнія і ўсходнія славяне, таджыкі, кіргізы, паўночныя індыйцы

R1a - Y-храмасомная гаплагрупа, распаўсюджана  ва Ўсходняй Еўропе, Сярэдняй і Паўднёвай Азіі.

 

Паходжанне

 

Адбываецца ад мутацыі гаплагрупы R1, адбыўшайся  у мужчыны, які жыў  к. 15 000 гадоў таму назад (па дадзеных хуткасці мутацый).

Верагодны распаўсюд - некалькімі хвалямі. Самая значная хваля - к. 3-5 тыс. гадоў назад з чарнаморскіх стэпаў, верагодна злучана з распаўсюдам індаеўрапейскіх моў і курганнай культурай.

 

Этнагеаграфічны распаўсюд

 

Найвялікі распаўсюд мае

-        ва Ўсходняй Еўропе: сярод лужычан (63 %), палякаў (к. 56 %), украінцаў (к. 54 %), беларусаў (52 %), рускіх (47 %), татараў 34 %, башкір (26 %) (у башкіраў Саратаўскай і Самарскай вобл. да 48 %);

-        ў Цэнтральнай Азіі: у худжандскіх таджыкаў (64 %), кіргізаў (63 %), ішкашымі (68 %).

-        Умераны распаўсюд у скандынаўскіх краінах (23 % у Ісландыі, 18-22 % у Швецыі і Нарвегіі), у Іране (25 %?).

-        У брахманаў індыйскіх штатаў Заходняя Бенгалія і Уттар-Прадзеш дадзеная гаплагрупа сустракаецца з чашчынёй 72 % і 67 % адпаведна.

Што кажуць генетычныя даследванні?

Y-храмасомныя гаплагрупы ў этнічных групах

Пералічаныя тут для этнічных груп гаплагрупы Y-храмасомы засноўваюцца на адпаведных даследаваннях.

Зацемкі

"     ІЕ = Індаеўрапейскі

Матэрыял узяты з:

http://ru.wikipedia.org/wiki/

Фіны;  Уральскі (Фіна-пермскі) ;  Гаплагрупы - R1b(1,8 %) - R1a( 10,5%)I( -%) – E(1,8 %)J(-%) – G( -%) - N( 63.2%) - T (-%) - L(- %)

 

АРХЕАЛОГІЯ

Вытокі культуры Сумёмус’ярві:  >Свідэрская кульутура + Грэнская культура >Культура Кунда>Культура  Суёмус’ярві

 

Культура Суёмус’ярві

 

Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі

Фінляндыя ў эпоху мезаліту. Цёмна-зялёны колер пазначае ўчасткі зямлі вышэй узроўня мора пасля ледніковага перыяду, светла-зялёны колер - узровень зямлі каля 5300 г. да н. э., чырвоным колерам адзначаны мезалітычныя стаянкі.

Культура Суёмус’ярві- археалагічная культура эпохі мезаліту на тэрыторыі Фінляндыі. Існавала ў перыяд 6500 - 3000 гг. да н. э. Была сканцэнтравана на тэрыторыі сучасных правінцый Паўднёва-заходняя Фінляндыя і Уусімаа на паўднёвым узбярэжжы Фінляндыі, аднак асобныя знаходкі, злучаныя з дадзенай культурай, былі знойдзены ўздоўж усяго ўзбярэжжа Фінскага заліва.

Сярод знойдзеных артэфактаў - каменныя сякеры і апрацаваныя кавалкі сланцу. Некаторыя знаходкі ў пластах дадзенай культуры злучаны з кундскай культурай.

Культура названа па мысе Суёмус’ярві, дзе ўпершыню зроблены знаходкі, злучаныя з дадзенай культурай.

Нататкі

1. 1 2 3 Burenhult, G. 1999. Arkeologi i Norden, del 1. Natur och Kultur. Stockholm. s. 213

Спасылкі

К. Э. Герман ГІСТОРЫЯ ВЫВУЧЭННЯ АРХЕАЛАГІЧНАЙ КУЛЬТУРЫ СПЕРРІНГС У ФІНЛЯНДЫІ

Крыніца - "http://ru.wikipedia.org/wiki/

 

НАРОДЫ ЗЛУЧАНЫЯ  НАЗОВАМ З СУМАМІ.

Сумбанцы

Краіны пражывання: Інданэзія
Рэгіён пражывання: Азія

СУМБАНЦЫ, адзін з біма-сумбанскіх народаў у Інданэзіі, на выспе Сумба Малага Зондскага архіпелага. Колькасць 500 тыс. чалавек. Кажуць на мове сумба. Мае некалькі дыялектаў, ўзаемнаразумеемых  у суседніх рэгіёнах (найболей моцныя адрозненні паміж усходнім і заходнім дыялектамі). Сумбанцы — хрысціяне-рэфарматы і мусульмане-суніты; захоўваюць перажыткі традыцыйных вераванняў.

Сумбанцы — карэннае насельніцтва выспы Сумба. У XVI—XVII  веках выпрабавалі ўплыў султанатаў Біма і Гоа. У XX веку ўзмацнілася тэндэнцыя да этнічнай кансалідацыі.

Займаюцца падсечна-агнявым земляробствам, ірыгацыя рэдкая. Харчовыя культуры — рыс, кукуруза, проса, клубняплоды, таварныя — кава, садавіна, гародніна і перац. Вялікае месца ў гаспадарцы займае жывёлагадоўля, асабліва конегадоўля. Тураў трымаюць як прэстыжных жывёл, якія ўваходзяць у склад выкупу за нявесту, мяса ідзе на святочны стол. Сумбанцы славяцца вырабам мясцовай тканіны, афарбаванай па спосабу  ікет.

Традыцыйнае селішча кучавога тыпу, пасярод — пляц з храмам і мегалітычнымі святынямі культу продкаў. Новыя вёскі маюць лінейную планоўку. Жыллё каркасна-слупковае, палевае. Захаваліся доўгія хаты.

Адзежа мужчын — каін і кашуля. Жанчыны ўмацоўваюць каін у шыі.

Ежа — раслінная. Мяса ядуць па святах, варанае ці смажанае.

Сумбанцы залучаны ў таварна-грашовыя адносіны, але захоўваюць перажыткі першабытна-супольнага ладу. Грамадства падзяляецца на некалькі сацыяльных пластоў: арыстакратыя (заснавальнікі селішчаў, рода-племянныя правадыры і жрацы), супольнікі і прышлыя ў абшчыну людзі.

Ва ўсходніх сумбанцаў — горцаў існуе экзагамная патранімія, якая мае лакальнае селішча, куды збіраюцца для здзяйснення каляндарных і сямейных абрадаў жыхары навакольных вёсак. Філіяцыя патрылінейная, шлюбнае селішча патрылакальнае. Палігінія практыкуецца ў заможных пластах грамадства. Нараўне  з малой сям'ёй захаваліся і вялікасямейныя абшчыны, якія маюць адзінае жыллё — доўгую хату.

З традыцыйных вераванняў распаўсюджаны культ продкаў і аграрныя культы. Шматлікія каляндарныя абрады: Новы год — пачатак сельскагаспадарчага сезону, свята першых пладоў і інш.

Сумбаўцы

Краіны пражывання: Інданэзія
Рэгіён пражывання: Азія

СУМБАЎЦЫ, сумбаванцы, таў семава (саманазва — «чалавек Семава»), народ у Інданэзіі, у заходняй частцы выспы Сумбава. Колькасць 300 тыс. чалавек. Кажуць на мове сумбава заходнеаўстранезійскай групы аўстранезійскай сям'і. Сярод жыхароў прыбярэжных мястэчкаў і ў сем'ях былой шляхты, для якой былі традыцыйныя дынасційныя  шлюбы са шляхтай біма, распаўсюджаны таксама інданэзійская мова. Сумбаўцы — мусульмане-суніты.

Народнасць сумбаўцаў склалася ў межах дзяржавы ў XVII веку.

Асноўны занятак — ручное падсечна-агнявое земляробства. Ірыгацыя і плуг ужываюцца рэдка. Галоўная культура — рыс. Іншыя харчовыя культуры — кукуруза, перац, бабовыя, таварныя — гародніна, цыбуля, часнык, кава, фруктовыя дрэвы, какосавая пальма. Развіта жывёлагадоўля; разводзяць тураў (у мінулым Сумбава быў адным з асноўных пастаўшчыкоў тураў на іншыя выспы Інданэзіі), дробную рагатую  скаціну  і птушку. Збіральніцтва мае таварны характар: дарагія пароды дрэў, ротанг і воск прадаюць скупшчыкам.

Селішчы лінейнага тыпу. Сталыя селішчы суіснуюць з часовымі: на палях, пакуль спее ўраджай, у часовым жыллі жывуць жанчыны, дзеці і старыя. Сталае жыллё каркасна-слупковай канструкцыі, палевае, прастакутнае ў плане. Дах двухсхільны. У хаце, як правіла, жыве малая сям'я. Унутранае памяшканне падзяляецца на 3—4 часці; столі няма, над жаночай часткай хаты робяць гарышча. Паміж палямі пад падлогай размешчаны хлеў і памяшканне з дзвюма-трыма сценамі, дзе жанчыны выконваюць хатнюю працу.

Адзежа — каін, па-над ім мужчыны носяць кашулю еўрапейскага крою, а жанчыны — вузкую кофтачку. Шырокі шалік у будзённым гарнітуры служыць для паклажы, а ў святочным — упрыгожваннем.

Ежа — пераважна раслінная (рыс і кукуруза з вострымі заправамі). Мяса тураў ядуць па вялікіх святах, кураціну — часцей.

Грамадская арганізацыя шматукладная: нароўні з сучаснымі вытворчымі адносінамі існуюць традыцыйныя. Сям'я малая, манагамная. Шматжэнства дапушчаецца, але рэдка практыкуецца з-за вялікага выкупу за жонку. Селішча патрылакальнае, філіяцыя патрылінейная. Захоўваюцца элементы традыцыйнага вясельнага абраду — сумеснае купанне жаніха і нявесты, трапеза.

У побыце захоўваюцца традыцыйныя вераванні і злучаныя з імі абрады. Распаўсюджана знахарства, хоць фармальна дзейнасць знахароў забаронена.

 

Геаграфічныя назовы ў Беларусі, злучаныя з сумамі

в. Сумкі >Віцебская вобласць > Верхнядзвінск >Бігасаўскі

в. Сумарокава> Магілёўская вобласць > Магілёў > Княжыцкі

 

Прозвішчы: Сумоўскі - старажытны беларускі шляхецкі род.

 

Сумарокаў, Сумакоў, Сумараў, Сумец, Сумкін, Сумнікаў, Сумаракоўскі, Сумачкін, Сумскі, Сумцоў.

Са спісу войска ВКЛ 1528 года:

 

Суморок Пашко, б. Гародзенскага пав. Троцкага в-д. 100
Суморок Петр, б. Ейшышскага пав. Троцкага в-д. 87
Суморок, б. Валынскай з-лi 207
Суморок, б. Наўгародскага пав. Вiленскага в-д. 38

 

Геаграфічныя назовы за мяжой, злучаныя з сумамі

 

Сумы — Україна


МІФАЛОГІЯ


Сума (торба)

Народная мудрасць вучыць не заракацца ад сумы (торбы)  і ад турмы.  У рускай і ўкраінскай мовах  сума (торба) (c 1551 года) запазычана з польскай suma, sumka "перакідная сумка" (Фасмер). У польскую мову слова трапляе са сярэдневерхнянямецкай  soum "ноша ў’ючанай жывёлы" (пар. новаверхнянямецкае Saum "ноша"). Нямецкая запазычала  слова з вульгарнай латыні: sauma, sagma "ўючанае сядло, ўюк", якое, нарэшце, узыходзіць да першакрыніцы: у грэцкай σάγμα "ўючанае сядло" ад σάττω "наўючваць."

Назва горада Сумы ўзыходзіць да таго ж слова: (Пацебня) ад казацкіх ўюкоў.

У Іпацьцеўскім летапісе сустракаецца выраз каня сумьныя "ўючаных коней," што дазваляе казаць пра старажытнае слова.

 

 

Су-кызлары.

У Сярэдняй Азіі, недалёка ад горада Кара-Хісар, ёсць вялікае возера Айнар-гель, пасярэдзіне тырчыць з вады скала. Там, як сцвярджае старадаўняе паданне, жывуць прыгажуні  су-кызлары - напалову панны, напалову рыбы. Яны выходзяць у сонечны дзень з вады на камень і расчэсваюць залатыя косы. Вочы ў іх блакітныя, бровы - выгнутыя, падбародкі круглыя, скура белая-белая. Бывае, што хлопцы цэлымі  днямі пільнуюць прыгажунь у возера, ды толькі дарма: як убачаць су-кызлары чалавека, кідаюцца ў ваду і больш не з'яўляюцца.

 

Крыніца: myfhology.narod.ru

 

Падрыхтавала Галіна Арцёменка

 

Плямёны