СЕТУ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 542 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
СЕТУ

Сету (сета, пскоўская чудзь) - невялікі фіна-вугорскі народ, які пражывае ў Пячорскім раёне Пскоўскай вобласці і прылеглых раёнах Эстоніі, да 1920 года ўваходзілі ў склад Пскоўскай губерні. Гістарычная вобласць пражывання народа сету носіць назву Сетумаа.

Дакладную колькасць сету ўсталяваць цяжка, бо дадзены этнас, не занесены ў спісы народаў якія пражываюць на тэрыторыі Расіі і Эстоніі, падвергся моцнай асіміляцыі. Пры перапісах насельніцтва сету звычайна запісвалі сябе эстонцамі і рускімі.

У Расіі па перапісе 2002 года 197 чалавек ідэнтыфікавалі сябе як сету.

У Эстоніі сету афіцыйна лічацца нацыянальнай меншасцю, іх мова лічыцца дыялектам эстонскай. У сувязі з выкладаннем у школах блізкага літаратурнага эстонскага сету Эстоніі перайшлі на яго. Самі сету лічаць сваю мову самастойнай.

Сету ў адрозненне ад лютэран-эстонцаў з'яўляюцца праваслаўнымі.

На працягу некалькіх стагоддзяў, прыняўшы абрады праваслаўя, і выконваючы іх, сету не мелі перакладу Бібліі, і ў сутнасці шмат у чым захоўвалі дахрысціянскую духоўнасць. Рускія, якія пражывалі побач, не лічылі сету паўнавартаснымі хрысціянамі, завучы іх паўверцамі, часта гэта найменне выступала ў якасці этноніма.

 

 

Геаграфічныя назовы ў Беларусі, злучаныя з сетамі.

 

в. Сетча> Менская вобласць > Мар’іна Горка > Дрычынскі

в. Сетнае>Магілёўская вобласць > Крычаў > Батвінаўскі

в. Сецевіна>Гарадзенская вобласць > Наваградак >Кашалёўскі

в. Засецце>Гарадзенская вобласць > Дзятлава >Дзятлаўскі

в. Сецішча >Віцебская вобласць > Ліёзна >Кавалеўскі

в. Сецішча >Віцебская вобласць > Ліёзна >Велешковіцкі

 

Прозвішчы: Сецін, Сетавіч, Сетунін

Са спісу войска ВКЛ 1528 года:

Сетевин Станислав, б. Наўгародскага пав. Вiленскага в-д. 34 адв.
Сетькович Матей, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 131 адв.

Геаграфічныя назовы за мяжой, злучаныя з сетамі.

Сетубал (порт. Setúbal)  - Партугалія

 

МІФАЛОГІЯ.

СЕТ (МІФАЛОГІЯ)

 

Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі

Сет

 

Сет (Сетх, Сутэх, Сута, егіп. Stẖ) - у старажытнаегіпецкай міфалогіі бог лютасці, пустэльні, хаасу, усяго варожага даліне Нілу, бязладзіцы. З'яўляючыся, з аднаго боку, уладаром хаасу і ўвасабленнем зла, ён, з другога боку, выступаў у якасці неабходнага дадатку да чароўнага парадку, як сіла супрацьстаяўшая спарадкаванага сусвету. Барацьба Хору і Сета сімвалізуе сабой вечную барацьбу цемры і святла, неад'емнай часткі свету. Таксама Хор і Сет могуць злівацца ў адзінае двухгаловае бажаство Херуіфі.

Быў заступнікам далёкіх краін і чужакоў разам з сіратліва-фінікійскімі багінямі Анат і Аштарэт, у перыяд Новага царства якія лічыліся яго жонкамі. Спрадвеку асацыяваўся з мужчынскай сэксуальнай сілай.

Планета Меркурый лічылася нябеснай выявай Сета - "Сет у вячэрнім змярканні, Бог у ранішнім змярканні". Колер Сета - руда-чырвоны, падуладны бок свету - поўдзень.

Культ Сета квітнеў у Амбосе, Гіпселе, Нагадзе, аазісах Дахла і Харга, а асабліва ў паўночна-усходняй Дэльце Нілу. У аазісе Дахла аж да XXII дынастыі існаваў аракул Сета.

 

Радавод

Сет быў малодшым сынам багіні неба Нут і бога зямлі Геба. З'яўляўся братам Асірыса, Ісіды і Нефтыды, для апошняй ён гэтак  жа быў мужам. Ёсць версія па якой ён быў народжаны ў раёне горада Су (аазіс Файюм). Паводле Геліапольскай касмагоніі Сет нарадзіўся, выскачыўшы з боку маці-Нут. Дзень яго нараджэння - трэці пераднавагодні - лічыўся нешчаслівым для ўсяго Егіпту, у гэты дзень імкнуліся не рабіць практычна ніякіх важных спраў.

 

Малюнкі

Самы ранні малюнак бога выяўлена на разьбяным прадмеце са слановай косткі, выяўленым у адной з магілаў эль-Махасны, датаванай эпохай Нагада I.

1. Сет малюецца, як правіла, з доўгімі вушамі, чырвонай грывай і чырвонымі вачамі (колер смерці, гэта значыць пустэльнага пяску, хоць малюнак яго можна сустрэць і зусім іншым).

2. Існуюць малюнкі ў выглядзе розных жывёл: кракадзіла (рэльеф паўднёва-заходняй залы храма Хатхор у Дэндэры), самца гіпапатама (папірус Жуміляк), змяі (рэльеф у храме Рамсеса II у Асуане), а гэтак жа ў зборным абліччы: гіпапатам у шкуры кракадзіла (фрэска на сцяне магільні Ментухатэпа).

3. Вядомы міф пра Сета, які плюнуў у вочы Хору, прыняўшы аблічча чорнай свінні. З-за гэтага свінні лічыліся нячыстымі (нягледзячы на тое, што ў глыбокай старажытнасці сустракаліся малюнкі Нут у выглядзе свінні з парасятамі-зоркамі).

4. З галавой стылізаванай жывёльнай істоты падобнай на асла ці шакала, так званага "звера Сета", часам Сет прадстаўлены цалкам у абліччы гэтай жывёлы з высока паднятым раздвоеным хвастом . Малюнкі "звера Сета" захаваліся на булаве цара Скарпіёна.  У егіпецкай мове іерогліф "звер Сета"

5. Быў ідэаграмай якая служыла дэтэрмінатывам да такіх слоў як "дзікі", "злы", "люты".  У пазнейшыя эпохі стварэнне, падобнае на апісанне "звера Сета", згадваецца ў арабскіх тэкстах як "салава".

 

Міфы.

Па легендзе Сет пазайздросціўшы свайму брату Асірысу забіў яго, а цела скінуў у Ніл і незаконна заняў яго трон. Але сын Асірыса Гор, які доўгія гады  хаваўся,  жадаў адпомсціць Сету і заняць свой трон. Восемдзесят гадоў біліся Гор і Сет. Падчас адной  з бітваў Сет вырваў у Гора яго вока, стаўшае затым вялікім кудменем уджат;  Гор жа кастрыраваў Сета пазбавіўшы яго асноўнай часткі яго сутнасці. Па адной з легенд адрэзаная ў бітве пярэдняя нага Сета была закінута ў паўночную частку неба,  дзе богі прыкавалі яе залатымі ланцугамі да адвечных апор нябёсаў і паставілі ахоўваць яе грознага гіпапатама - Ісіду Хесамут.

З канцом Старажытнага царства яго культ паступова ператварыўся з вялікага абаронцы Ра ў злое магутнае бажаство, не страціўшае пры гэтым сваіх першапачатковых функцый . Пасля такой трансфармацыі Сет зусім не ўспрымаўся егіпцянамі як нешта злое і варожае (напрыклад як змей Апоп ці кракадзіл Чараўніка). Нягледзячы на прайграную спрэчку і шматлікія злачынствы, у тым ліку забойства Асірыса, Сет застаецца ўладаром паўднёвых абласцей Егіпту, уладаром падуладнай яму сілы - дрэннага надвор'я і пяшчаных бур. Асабліва шанаваўся ён Рамсесідамі  як уладар вайсковай доблесці і адвагі. Асноўная функцыя Сета складалася ў тым, каб ваяваць у адзіночку са змеем Апопам, абараняючы Сонечную ладдзю (папірус Жуміляк). Аднак пачынаючы  з 3-га  пераходнага перыяду, асабліва ў эпоху Пталямеяў, калі культ Хору быў узнесены асоба высока, Сет ператвараецца асабліва ў знак зла і становіцца ненавісным злыднем, крыніцай сусветнага зла.

Супастаўленні.

 

Супастаўленні Сета з іншымі егіпецкімі багамі і бажаствамі пантэонаў іншых народаў.

-        Самі егіпцяне часам атаясамлялі яго з Бебанам.

-        У лівійцаў - Аш.

-        На Сінайскім паўвостраве - Немці.

-        У хурытаў - Тэшуб.

-        У старажытнагрэцкай міфалогіі - Тыфон.

Нататкі

  1. В. Н. Ларченко, М. А. Лебедев, К. В. Селянин, В. В. Солкин. Древний Египет. Энциклопедия.
  2. Гардинер А. Х. Египетская Грамматика.

Літаратура

  • В. Н. Ларченко, М. А. Лебедев, К. В. Селянин, В. В. Солкин. Древний Египет. Энциклопедия. Арт-Родник, 2005.
  • Швец Н.Н. «Словарь египетской мифологии». — М.: ЗАО «Центрполиграф», 2008. — 251 с. — ISBN 978-5-95244-3466-0

Крыніца -

«http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%A1%D0%B5%D1%82_(%D0%BC%D0%B8%D1%84%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D0%B8%D1%8F)»

( Г. А.: Сет (Сетх, Сутэх, Сута, егіп. Stẖ) – гэта ёсць назовы егіпецкага бога  зла і хаасу. На першы погляд гэта наогул да нас не адносіцца, але успомніце словы суета, што можна параўняць з хаасам і сетаваць, Ў нейкай ступені зліцца.)

 

 

СЕТКА (НЕВАД)

 

Н.І.Талсты

Сетка (невад)- прадмет, абрадавая функцыя і сімволіка якога вызначаюцца наяўнасцю перапляценняў, вочак і асабліва вузлоў. Шанаванне і рытуальнае выкарыстанне СЕТАК вядома па старажытнаславянскіх крыніцах з 13 ст.

Ва ўсходніх славян СЕТКА часта выкарыстоўвалася ў вясельным абрадзе ў якасці засцярогу. На Рускай  Поўначы жаніх і нявеста перад вянком апярэзваліся па голым целе поясам з невада, сеткай з рыбацкіх жакоў ці мярэжкаю і так ехалі да вянка. Аналагічна ў паўднёварускіх губернях, "выпраўляючы жаніха з нявестаю ў храм для шлюбу, ... маладых падпярэзваюць па пузе сетачкаю, знятаю з рыбацкіх жакоў: да падпяразаных так вядзьмак ніколі не дакранецца". У Ціхвінскім пав. Наўгародскай губ. нярэдка ўвесь вясельны цягнік апяразваўся пад кашуляй сеткаю. У Аланецкай губ.  маладых вялі ў асобнае памяшканне ці клець, і калі тыя падыходзілі да пасцелі, свацця, якая прыбірала іх, валіла іх спаць і злучала ім ногі сеткай, "каб ніхто не сапсаваў" (па паданні, "калі вораг жадае папорціць  маладых, то яму трэба развязаць кожны вузельчык, а ў сеткі вузельчыкаў шмат"),- запіс 10-х гг. 20 ст. (вось адкуль ўзялося: папаўся ў сетку). Падпяразанне  сеткай у шлюбным абрадзе не толькі засцерагала уступаючых у шлюб  ад псуты, але і спрыяла дзіцянараджэнню, стымулявала цяжарнасць маладой, пра што сведчаць абрады падпяразання  цэркваў, абразоў, крыжоў, бясплодных жанчын і парадзіх.

У паўднёвых і заходніх славян СЕТКА выкарыстоўвалася ў пахавальным абрадзе. На поўначы Македоніі ў р-не Скопле ўначы памерлага пакрываюць рыбацкай Сеткай, каб не стаў вампірам, "каб не пацягнуў з сабой каго-небудзь". У кашубаў распаўсюджана вераванне, што той, хто пахаваны з СЕТКАЙ, "павінен спачатку развязаць усе вузлы на СЕТЦЫ, перш чым вярнуцца на зямлю". З такой жа матывіроўкай карысталіся СЕТКАЙ на Рускай Поўначы для збавення ад сурокаў. На Пінеге пры замаўленні "суроку" ад СЕТКІ адразалі кавалачак і ссуквалі яго з канапляным валакном "ад сябе" (г. зн. круцячы ў зваротны бок) і чыталі словы:

"Як ад сеткі вузла ніхто не можа ні развязаць, ні распусціць - ні ерэтык, ні клеветнік, ні завіднік, гэтак жа б (імя суроч.) ніхто не мог бы ні спорціць, ні сурочыць".

У харвацкім масленічным абрадзе па сялу хадзілі групы аголеных хлопцаў, абгорнутыя толькі ў СЕТКУ, нягледзячы на халодную пару года. І галізна, і СЕТКА ў дадзеным выпадку з'яўляюцца спосабам адгону, адштурхвання нячыстай сілы. З гэтым абрадам перагукваецца адзін матыў казкі "Мудрая панна" са збору А.Н. Афанасьева. Цар, звяртаючыся да мужыка, задае панне задачу-загадку: "Калі дачка твая мудрая, хай раніцай сама да мяне з'явіцца ні пешшу, ні на каню, ні голая, ні апранутая, ні з гасцінцам, ні без падаруначка". Мудрая панна-сямігодка ранкам скінула з сябе ўсю адзежу, надзела на голае цела СЕТКУ, у рукі ўзяла перапёлку, села конна на зайца, прыехала ў палац, працягнула цару перапёлку: "Вось табе цар, падаруначак". Перапёлка пырхнула і паляцела.

Іншая сімволіка СЕТКІ (невада) характэрна для славянскай кніжнай, хрысціянскай традыцыі. Яна грунтуецца на вядомым евангельскім эпізодзе сустрэчы Хрыста з братамі - рыбаловамі Сымонам, званым Пятром, і Андрэем, якія закідвалі СЕТКУ ў Галілейскае возера. Убачыўшы братоў, Хрыстос  сказаў: "Ідзіце са мною, і я зраблю вас лаўцамі чалавекаў". І яны адразу, пакінуўшы сеткі, рушылі ўслед за Хрыстом (Мф IV, 18-20; Лк. V, 1-11). Такім чынам, калі ў фальклорнай традыцыі СЕТКА з'яўляецца прадметам - засцярогам і выконвае міфалагічную функцыю адштурхвання нячыстай сілы,  то ў хрысціянскай, кніжнай традыцыі гэта знак сілы прыцягальнай, якая звяртае людзей да дабра, да праўды Божай. У вядомым ініцыяле наўгародскага  Флораўскага  псалтырыа 14 ст., захоўнага  у Публічнай бібліятэцы ў Пецярбургу, малююцца два рыбака, якія трымаюць СЕТКУ, якая ўнізе завязана вузлом і напоўнена рыбай. Гэты малюнак як бы ілюструе евангельскі эпізод пра братоў-рыбакоў, будучых апосталаў Пятра і Андрэя.

Цікаўныя ўзоры перапляцення хрысціянскай і народнай сімволікі СЕТКІ знаходзім у карпацкім абрадзе і вераванні, запісаным Іванам Франко. У р-нах Драгобыча, Стрыя і Каламый жанчыны, выцягваючы каноплі з вады, адно вязьмо кідалі па плыні вады. Гэта рабілася таму, што "Божая Маці ловіць гэтыя вязьмы, сушыць іх, цярэбіць, прадзе і з выпрадзеных нітак робіць сеткі. Перад Страшным судом гэтыя сеткі яна будзе тры дня закідваць у пекла: таго, хто параўнальна мала грашыў, яна  выцягне з пекла". Аналагічны матыў адзначаны на Балканах, у цэнтральнай Босніі: Багародзіца са свечак, запальваемых за душы нябожчыкаў, пляце вялікую СЕТКУ і закідвае яе ў пекла; у пекле той, хто не вельмі грэшны, хапаецца за гэту СЕТКУ і, такім чынам, выбраўшыся з пекла, адпраўляецца ў рай.

Літ.:

Толстой Н.И. Этнографический комментарий к древним славяно-русским текстам. 1. Сеть (мрежа) // Литература и искусство в системе культуры. М., 1988.

 

Падрыхтавала Галіна Арцёменка

 

 

 

Плямёны