УБІІ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 485 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
УБІІ

Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі

 

Убіі (ням. Ubier) - германскі народ, прыналежны  да заходне-германскай групы.

Убіі  першапачаткова засялялі правы бераг Рэйна, побач з трэверамі і сігамбрамі. Іх раён рассялення распасціраўся ад ракі Зіг праз раку Лан і да ніжняга Майна ў Нямеччыне Магна. Былі апісаны яшчэ Юліем Цэзарам як "цывілізаваныя  германцы". Убіі  былі першымі з германскіх народаў, якія ўвайшлі ў культурны судотык з рымлянамі,  ўсталявалі з імі гандлёвыя адносіны і якія пасылалі сваіх сыноў для атрымання рымскай адукацыі. Убіі  давалі таксама ў распараджэнне рымскага войска атрады сваёй кавалерыі. Хаўрусніцкія адносіны убіяў  з рымлянамі прывялі да шэрагу канфліктаў паміж імі і іх суседзямі. У сувязі з гэтым у 38 году да н. э. са згоды зяця імператара Аўгуста, рымскага вайскавода Марка Агрыпы, убіі  перасяліліся на левы бераг Рэйна, у межы будучай рымскай правінцыі Ніжняя Нямеччына. Тут яны рассяліліся ў вобласці цяперашніх гарадоў Бон-Кёльн-Ахен. Цэнтрам тэрыторыі убіяў стаў раён Кёльна.

У 69-70 гадах убіі  - у значнай ступені супраць свайго жадання - бяруць удзел у антырымскім паўстанні Юлія Цівіліса. Пасля моцна раманізаваныя убіі змяшаліся з рыпуарскімі  франкамі.

Убіі  чаканілі ўласную манету - кінар, з малюнкам танцуючага чалавека са змяёй, у "аленевым" галаўным уборы на адным боку, і з малюнкам каня - на другім. Шэраг даследнікаў гэты малюнак чалавека з аленевымі рагамі злучаюць з кельцкім бажаством Цернуннам, паказваючы пры гэтым на магчымае кельцкае паходжанне убіяў.

Крыніца - "http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%A3%D0%B1%D0%B8%D0%B8"

 

Аб паходжанні германцаў і месцазнаходжанні Германіі.

Карнелій Тацыт.

(урывак)

……..

 

28. Аб  тым, што  галы некалі  былі  непараўнальна мацней, паведамляе самы дасведчаны ў  гэтым  пісьменнік  -  чароўны  Юлій; адгэтуль  суцэль  верагодна,  што  частка  галаў перайшла ў Германію.

Ці магла гэтак малаважная  перашкода,  як  рака,  перашкодзіць любому  ўздужаламу  племю  захопліваць  і змяняць месцы пасялення, нікім датуль не занятыя і яшчэ не падзеленыя паміж магутнымі ўладарамі?  Такім чынам,  паміж  Герцынскім  лесам і рэкамі

Рэйнам і Менам жылі гельветы,  яшчэ далей  -  бойі, прычым  абодва племя - галы. Дагэтуль гэтая вобласць носіць назоў Бойгем, і ў ім захоўваецца памяць аб яе даўнім мінулым,  хоць жывуць у ёй цяпер  зусім  іншыя.  Але  ці  аравіскі перасяліліся ў Панонію,

аддзяліўшыся ад германскай народнасці осаў,  або осы ў  Германію, аддзяліўшыся ад аравіскаў невядома,  пры тым невядома ці тоесныя ў іх да гэтага часу мова,  установы, норавы,  бо  паміж  абодвума берагамі, пры паўсюднай у той час беднаце  і волі, не было

адрозненняў  ні ў лепшы,  ні ў  горшы  бок.  Трыверы і  нервіі дамагаюцца на германскае паходжанне і, больш таго, фанабэрацца ім,  як быццам хвальба падобным сваяцтвам можа пазбавіць  іх  ад падабенства  з галамі і ўласцівай тым млявасці.  Бераг Рэйна засяляюць несумнеўна германскія плямёны - вангіоны, трыбокі, неметы. І нават убіі, хоць  яны  і  ганараваліся стаць рымскай калоніяй і ахвотней мянуюць сябе агрыпінцамі  па імі заснавальніцы яе, не саромеюцца свайго германскага паходжання;  уварваўшыся раней у Галію,  яны былі размешчаныя дзеля выпрабавання  іх  адданасці  на  самім  берагу Рэйна,  зрэшты не для таго,  каб знаходзіцца пад нашым наглядам, але каб адбіваць непрыяцеля.

….

 

Геаграфічныя назовы ў Беларусі, злучаныя з убіямі

в. Уборкі >Менская вобласць > Смалявічы >Драчкоўскі

в. Уборак>Менская вобласць > Барысаў > Мсціжскі

в. Уборкі>Менская вобласць > Жодзіна >

в. Уборкі>Менская вобласць > Чэрвень >Руднянскі

в. Уборкі> Менская вобласць > Смілавічы >Руднянскі

в. Уборкі>Менская вобласць > Мар’іна Горка > Дукорскі

 

п. Уборак> Гомельская вобласць > Добруш > Кармянскі

п. Уборкі> Гомельская вобласць > Буда-Кашалёва >Марозавіцкі

в. Уборак> Гомельская вобласць > Лоеў >Уборкаўскі

п. Уборкі> Гомельская вобласць > Рэчыца > Барщоўскі

 

в. Уберцы>Віцебская вобласць > Лепель > Пышненскі

в. Убоіно> Віцебская вобласць > Шуміліна >Абольскі

 

в. Уборак > Магілёўская вобласць > Асіповічы > Лапіцкі

снп Уборак> Магілёўская вобласць > Асіповічы > Лапіцкі

 

Прозвішчы: Убейсабакін, Убійвоўк, Уборскі, Убоін

МІФАЛОГІЯ

Цернунн

 

Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі

Цернунн (інш.-кельт. сernunnos, літар. "рагаты", сустракаецца напісанне Кернун) - найболей каларытны персанаж міфалогіі кельтаў, які не  паддаўся рымскай асіміляцыі.

У якасці аднаго з кельцкіх выяў бога Зямных Сіл адыгрываў значнейшую ролю, чым Эзус.

 

Малюнак Цернунна

 

Нягледзячы на тое, што імя Цернунна вядома з адзінага помніка - "алтара" з клюнійскага музея, ён паўсюль добра вядомы. Найболей характэрныя рысы бога: "будыйская пастава" са спараванымі нагамі, аленевыя рогі, кольца (торквес) і баранагаловая змяя.

У сілу частага малюнка апошняй, можна зрабіць выснову, што змяя ўяўляе нешта большае, чым проста атрыбут рагатага бога. І змяя, і баран уяўляюць аспект урадлівасці. Акрамя таго, у Галіі баран, як сакральная жывёла,  быў злучаны з культам агню ў каміне і ў нейкай ступені злучаны з культам мёртвых.

 

Змеі ў антычнай традыцыі

 

Ў класічным свеце арфічная літаратура распавядае пра рагатага змея Загрэе, які прыняў аблічча быка і разарваным тытанамі. Пазней, гэтага змея сталі лічыць раннім увасабленнем вялікага Дыяніса, бога зямной урадлівасці, вегетацыі, вінаробства - гэта значыць грэцкага варыянту бога зямных сіл. Культ Дыяніса меў, падобна культу Шывы/Рудры, аргіастычныя элементы, успрымаючыся як вызваленне ад кайданоў быцця. Грэцкі бог быў злучаны з жывёламі - быком, баранам, казлом, дэльфінамі (падобна Цернунну з катла з Гундэструпа). Дыяніс часта прадстаўлены з баранавымі рагамі. Не выпадковыя і яго малюнкі побач з Гермесам (напрыклад, праца Праксіцеля, IV ст. да н. э.). Грэкі памяталі пра сваяцтва, у якім знаходзіліся бог зямных сіл і культурны герой. Абодва яны былі злучаны са статкамі. Сын Гермеса Пан уваходзіў у світу Дыяніса. На некаторых антычных рэльефах IV ст. да н. э. Пан паказаны прысутным скрыжаваўшы ногі.

Спасылкі

http://seidr.woods.ru/wicca2.htm

Крыніца - http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%A6%D0%B5%D1%80%D0%BD%D1%83%D0%BD%D0%BD

 

БАРАН

Культ барана характэрны для многіх народаў. На тэрыторыі Усходняй Эўропы пахаваньне чарапоў баранаў (казлоў) у курганох (Гнёздава, Чарнігаў)  зьвязваецца са скандынаўскім звычаем. На тэрыторыі Беларусі чарапы бараноў (казлоў) выяўлены побач з касьцяком чалавека ў курганных пахаваньнях блізу вёскі Шо, Залеські, Чарневічы (Глыбоцкі раён Віцебскай вобласьці).

Існуюць шматлікія павер'і аб белых баранчыках (козліках), якіх бачаць апоўначы на курганах. Вядомы культавыя камяні,  зьвязаныя з баранам: блізу  вёскі Гудзеняты (урочышча Баранішкі) Іўеўскага, у гарадскім пасёлку Мір Карэліцкага раёнаў. Пра Барашкаў камень блізу вёскі Гудзеняты ёсьць паданьне, згодна зь якім у час швэдска-рускай вайны салдаты на камені смажылі барана. Пасьля прыняцьця ежы шмат швэдскіх салдатаў асьлеплі, яны блукалі вакол каменя і гінулі ў багне.

Вядомы абрады ахвярапрыношаньня баранў. Блізу вёскі Рэчкі Шаркаўшчынскага раёна ў сярэдзіне XIX ст. у ноч на Дзяды зьбіраліся старыя сяляне, прыводзілі казла або барана, распальвалі на цьвінтары агонь, рэзалі жывёліну, варылі і ў капліцы з абрадавымі песьнямі рабілі памінальную вячэру. Сьвята з вогнішчамі ў гонар барана адзначалася на гары каля вёскі Варганы Докшыцкага раёна (гл. Гара Варганская).  Дасьледнікі зьвязваюць культ барана з культам урадлівасьці.

Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

 

БАРАН.

 

Баранавыя бабкі ці ладыжкі засцерагаюць ад ішыясу. Ставяць на межах сваіх валадарстваў тычкі з уваткнутымі на іх баранавымі галовамі, звернутымі на ўсход, для засцярогі быдла ад мору. На Ярылін дзень на мяжы закопвалі "баранавы лоб" і косці - ад граду (Беларусь).

 

АВЕЧКА (АЎЦА)

Паводле міфалагічнага паданьня, як і сьвіньня, зьлеплена богам з гліны, толькі галава ў яе са  смалы. Таму авечка баіцца гарачыні,  хаваецца ў цень ад сьпякотнага летняга сонца. Прыручаная ў глыбокай старажытнасьці, авечка мела вялікае гаспадарчае і культавае значэньне. Добра дастасаваная да гадаваньня вандроўнымі пастухамі, яна дазваляла чалавеку выжыць ва ўмовах засушлівых,  небагатых расьліннасьцю стэпаў, нагор'яў і да т. п. Авечка была адной з важных ахвярных жывёл (пасьля каня і каровы) або ўваходзіла ў лік трох іншых: парасё – ягнё – цялё (у старажытных рымлян). Але рытуальны статус авечкі яўна ніжэйшы за статус каровы і каня, у пераліках свойскай жывёлы  яна найчасьцей фігуруе на трэйцяй пазыцыі  пасьля першых дзьвюх; ёю вельмі рэдка апякуецца Хляўнік.

У мясьцінах традыцыйнай авечкагадоўлі (напрыклад, на Каўказе)  ля стойбішчаў ладзілі адмысловыя пялы для высушваньня авечых скур (аўчынак) у выглядзе невысокага слупка зь дзьвюма перакладзінамі, якія потым трансфармаваліся ў рэлігійны сымвал пакутніцтва, ахвярнасьці. Авечка успрымаецца традыцыйнай  сьвядомасьцю  і як сымвал маўклівай пакорлівасьці (параўн.: «Ці гэта ж вы людзі,  а не авечкі?»). Ягнё было сымвалам Хрыста (ахвярны баранчык, расьпяты на крыжы). Як адзін з асноўных відаў жывёл, прызначаных багам, авечка прыносілася ў ахвяру кроўна, шляхам заколваньня, і бяскроўна — у выглядзе састрыганай воўны. Культавая роля авечкі, воўны, ваўняных нітак у традыцыях шматлікіх старажытных народаў неаднаразова падкрэсьлівалася ў спэцыяльных дасьледаваньнях. Авечае руно выкарыстоўвалі ў магічнай практыцы. У Беларусі пашыраны паданьні пра рэчкі, заклятыя маткай (чараўніцай) або цыганкай з дапамогай авечага руна ў пакараньне за тое, што ў гэтай рэчцы ўтапіліся яе сын або дачка.

Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

 

 

Авечка

Авечкаадна са старажытных хатнiх жывёл, якая ходзiць ў статку i ахоўваецца пастухом, таму што не мае магчымасцi i здольнасцi самастойна зберагчы сябе ад драпежных звяроў. Яна стала ўвасабленнем бездапаможнасцi. У казках маладая авечка з'яўляецца сiмвалам чалавечага глупства i бясконцай даверлiвасцi. Дзякуючы лагоднасцi i рахманасцi вобраз авечкi атрымаў у хрысцiянстве алегарычны сэнс: авечкамi ў пропаведзях завуць вернiкаў, а грэшнiкаў называюць авечкамi, якiя збiлiся з правiльнага шляху, заблудзiлiся. Баран у культуры ўсходнiх славян стаў увасабленнем упартасцi, нястрыманай iмпульсiўнасцi. Акрамя таго, у народных творах баран сiмвалiзаваў цыклiчнасць пладаноснасцi прыроды i сонечную цеплыню сакавiцкага раўнадзенства.

Народныя знахары часта выкарыстоўвалi авечак пры лячэннi цяжкахворых дзяцей. Для гэтага дзiця загортвалi ў кажух i клалi на парозе свiрана. Бацька заганяў статак. Лiчылася, што авечкi, якiя пераступяць праз дзiця, забяруць яго хваробу.

Для таго, каб павялiчыць колькасць авечак у статку, сяляне старалiся набыць у мяснiка тую авечку, якая iшла "пад нож". Лiчылася, што такая авечка прынясе статку поспех i дабрабыт.

Калi сяляне збiралiся стрыгчы авечак, яны чакалi, калi на небе з'явiцца маладзiк, бо лiчылася, што ў такiм выпадку новая поўсць нарасце хутка i будзе густой i чыстай.

Сяляне лiчылi, што ў сераду i пятнiцу нельга купляць (набываць) цi стрыгчы авечак, iнакш "воўна псуецца, мяшаецца, блытаецца".

Калi для стрыжкi авечак пазычалi нажнiцы, то, калi вярталi iх гаспадару, абавязкова абкручвалi iх поўсцю з першай i апошняй стрыжанай авечкi.

Святы Васiль, якога ушаноўваюць 24 жнiўня, у сялянскiх гаспадарчых клопатах быў звязаны з пачаткам стрыжкi авечак i наступнымi турботамi па пераапрацоўцы поўсцi i вырабе неабходных на зiму цёплых рэчаў. Сяляне ў гэты дзень казалi: "Святы Васiлiй авечкам поўсць дае". З гэтага дня паўсюдна пачыналi стрыгчы авечак: да вялiкага марозу яны павiнны былi паспець нарасцiць сабе новую поўсць. Па вёсках ездзiлi майстры гэтай справы са сваiмi прыстасаваннямi для стрыжкi.

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

 

Авечэчка.

(гульня)

Да гэтай гульні лічба асоб не агранічэна. Выбіраецца дзьве глаўные асобы: пастух і воўк. Пастух становіцца пасярод хаты с качаргой у руках, каля яго кругом садзяцца на зямлі авечкі - хлопцы і дзеўчаты, а воўк хаваецца за дзьвярмі.

Пастух гаворыць:

Пасу, пасу авечэчкі
Ад раня да вечэра,
Воўк за гарой, а я за другой, -
Я воўка не баюся:
Качарэжкай абаранюся,
Пайду да бабы і буду спаць.

Тут пастух адыходзіць на старану і удае сьпячаго; воўк падкрадываецца, хватае адну з авечэк і уцекае разам з ёй за дзьверы. Пастух, усхапіўшыся, крычыць: “Ага ту! воўк авечку панёс!” але воўк ужо з авечкай за дзьвярмі.

Пасьля гэтаго пастух ізноў выходзіць на сярэдзіну хаты і гаворыць тые самые словы: “Пасу, пасу авечэчкі” і т. д. і ідзе спаць; воўк ізноў хватае авечку і так аж пакуль не забярэ астатняй.

Тады пастух ідзе шукаць авечэк і, стукаючы качаргой то на адзін бок, то на другі, гаворыць: воўчы сьлед, авечы сьлед, воўчы сьлед авечы сьлед”. Падходзіць да ваўка і пытае: “Ці ня відзеў панок маіх авечэк?” - “Не, ня відзеў!” адказывае той. (Авечкі пачынаюць шумець) - “А што-ж гэта у цябе шуміць?” -”Пчолы”, - кажэ воўк. Пастух варочаецца назад і ідзе ізноў шукаць авечэк і задае воўку тые самые пытаньня. Авечкі цяпер стукаюць. Пастух пытае: “што у цябе стукае?” - Воўк кажэ: “мае парабкі дровы сякуць”. І так далей авечкі удаюць галасы коней, курэй, гусей, аж наастатак пачынаюць блеяць. Пастух убегае ў тую каморку і прыказываючы: “Ашкіра дамоў!” уганяе іх у хату, дзе на самым пачатку гулялі.

Пасьля гэтаго пастух клічэ воўка у лазьню. Воўк пытае: “а якіе дровы?” - “Бярозавые.” - “Не хачу, надта чадзяць!” Пастух клічэ другі раз; воўк ізноў пытаецца, якіе дровы. “Асінавые”. Воўк адказываецца, што надта дымяць. Ажно за трэйцім ужо разам, калі пастух кажэ, што дровы хваёвые, - воўк згаджаецца; але падыйшоўшы крыху, пытаецца яшчэ: “А сабак німа?” - “Адна ёсць сучка ліхая, і тая пад печчу здыхае, а сабака кісялём удавіўся”. Воўк ужо выходзіць на сярэдзіну хаты і, сеўшы на цыпачкі, бытцам мыецца; але пастух як крыкне: “цюцькі, кусіце!” - дык усе тые, што былі авечкамі, кідаюцца на яго; воўк уцекае, яны даганяюць і, злавіўшы, тузаюць яго з усіх бакоў.

Пасьля ўжо падходзіць да воўка пастух і пытаецца: “Ашто, воўчэ: крэпка яны цябе пакусалі?” - “Ой пакусалі!” кажэ той: - “Хадзі-ж цяпер будзем мы іх кусаць” - і кідаюцца у двох на авечэк. Тые разбегаюцца у ваўсе староны.

Пад гарою пад крутою,
Ай, рана на Йвана!*
Там жа сядзеў брат з сястрою.
І сядзелі гаварылі:
- Пойдзем брацец, дарогаю,
Дарогаю шырокаю.
Там устрэцім Купалачку,
Будзем жа з ёй гаварыці:
- Купалачка, укажы ж ты нам,
І якой жа нам пуцёй ісці.
- Во ідзіце дарогаю,
А сядзіце вы пад кусточкам,
'Бярнецеся вы травою,
І травою ды брат з сястрою.
У брацейкі сіні цвет,
Да сястрыцы, ой, жоўты цвет.
Пойдуць жонкі траву рваці,
Брата з сястрою ўспамінаці:
- А дзе тая во травіца,
Што брацейка із сястрыцай.

*-паўтараецца пасля кожнага радка

А сягодня у нас купалейка, Каліна.*
Ой, купаліся тры сястрыцы.
Пакупаўшыся, на бераг выйшлі.
На бераг выйшлі, гаварылі:
- А мы жылі, як лябёдачкі,
Раскаціліся, як ягодачкі.
Кароўкі нашы разведзеныя,
Куфэркі нашы развезеныя,
А мы, сястрыцы, разабраныя.
А сягоння ў нас купаллейка,
Ой, купаліся тры ятровачкі.
Пакупаўшыся, на бераг выйшлі,
На бераг выйшлі, гаварылі:
- А мы жілі, як ягадачкі,
А сышліся, як лябедачкі,
Кароўкі нашы ўсе звядзеныя,
Куфэркі нашы ўсе звезеныя,
Мы, ятровачкі, ўсе сабраныя.

УБОР


Убор -  балгарскі вампір, які харчуецца гноем і падлай, таму што ён занадта вялікі баязлівец, нападаць на людзей. Мае кепскі характар, што не мудрагеліста пры такім харчаванні.

УБЫРЫ

Убыры  ведзьмы, у міфалогіі татараў. Яны падбіваюць людзей на кепскія справы. Таксама яны могуць абгортвацца ваўкамі, аднак смяротна баяцца сонечнага святла, ды настолькі моцна, што нават дзеля выратавання сваіх чароўных бяляшоў яны не могуць застацца на сонечным святле.

 

Падрыхтавала Галіна Арцёменка

 

Плямёны