СІТОНЫ, СІЦІЧЫ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 473 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
СІТОНЫ, СІЦІЧЫ

Аб паходжанні германцаў і месцазнаходжанні Германіі.

Карнелій Тацыт.

(урывак)

……..

 

45. За свіонамі яшчэ адно мора - спакойнае і амаль нерухомае, якім,  як лічаць,  абпаясваецца  і замыкаецца зямны круг,  і пэўнасць гэтага  пацвярджаецца  тым, што  апошняе  ззянне заходзячага  сонца  не згасае аж да яго ўзыходу і яркасць яго такая,  што ёй засланяюцца зоркі,  ды і ўяўленне дадае да гэтага, быццам  пры ўсплыванні сонца чуецца шум расступаючайся  прад ім бездані і бачны  абрысы коней  і прамяністая галава. Толькі да гэтага  месца - і гаворка адпавядае ісціне - існуе прырода.

Што адносіцца  да правага  ўзбярэжжа  Свебскага  мора,  то  тут  ім абмываюцца землі,  на якіх жывуць плямёны эстыяў, звычаі і аблічча якіх такія жа,  як у свебаў,  а мова - бліжэй  да  брытанскай. Эстыі ушаноўваюць прамаці богаў і як адметны знак свайго

культу носяць на сабе малюнкі вепрукоў; яны ім замяняюць зброю і засцерагаюць пакланяючыхся  багіне нават у гушчы ворагаў. Меч у іх - рэдкасць; ужываюць жа яны часцей за ўсё  драколле.  Хлеб  і  іншыя  плады зямныя  вырошчваюць  яны  старанней,  чым  прынята  ў  германцаў  з уласцівай ім нядбайнасцю. Больш таго, яны абшнырваюць і мора і на беразе,  і  на  водмелях  і адзіныя  з  усіх  збіраюць бурштын, які самі яны завуць глезам. Але пытаннем аб прыродзе яго і як ён узнікае,  яны,  быўшы варварамі,  не задаваліся і нічога аб гэтым не ведаюць;  бо ён доўгі час ляжаў разам  са  ўсім,  што выкідвае мора, пакуль яму не даў імя запал да раскошы. У іх саміх ён ніяк не выкарыстоўваецца;  збіраюць яны яго ў  натуральным

выглядзе, дастаўляюць нашым купцам такім жа неапрацаваным і, да свайго здзіўлення, атрымліваюць за яго грошы. Аднак няцяжка зразумець, што гэта -  драўляны  сок,  таму  што ў бурштыне вельмі часта прасвечваюцца некаторыя поўзаючыя  па зямлі або крылатыя  істоты;  загразшы  ў вадкасці,   яны   пасля   апынуліся  зняволенымі  ў  ёй, пераўтворанай у  цвёрдае  рэчыва.  Такім чынам,  я  пахілены меркаваць,  што  на  выспах  і  на  землях  Захаду знаходзяцца

дубровы і гаі,  падобныя тым патаемным лясам на  Ўсходзе,  дзе працякаюць  духмяныя смолы  і бальзамы;  з  растучых  у іх дрэў суседнія прамяні сонца  выціскаюць  багаты  сок,  і  ён  сцякае  ў

найблізкае  мора  і сілаю бур выносіцца на процілеглыя берагі. Пры паднясенні да бурштыну,  дзеля  спазнання  яго  ўласцівасцяў,  агню  ён успыхвае  як паходня,  услед за чым растопліваецца,  нібы смала

або камедзь. Да свіонаў прымыкаюць  плямёны  сітонаў.  Ва  ўсім  падобныя  са свіонамі,  яны  адрозніваюцца  ад  іх  толькі  тым, што  над  імі пануе жанчына:  вось да чаго ўпалі сітоны,  не  кажучы  ўжо  аб згубе волі, нават у церпячым імі заняволенні.

……

 

Адам Брэменскі:

(урывак)

Sclavania igitur, amplissima Germaniae provintia, a Winulis incolitur, qui olim dicti sunt Wandali. Decies maior esse fertur, quam nostra Saxonia, praesertim si Boemiam et eos qui trans Oddaram —

Schol.15

Schol. 15. Trans Oddoram fluvium primi habitant Pomerani, deinde Polani, qui a latere habent hinc Pruzzos, inde Behemos, ab oriente Ruzzos.

– sunt Polanos, quia nec habitu nec lingua discrepant, in partem adieceris Sclavaniae. Haec autem regio cum sit armis, viris et frugibus opulentissima, firmis undique saltuum vel terminis fluminum clauditur. Eius latitudo est a meridie usque in boream, hoc est ab Albia fluvio usque ad mare Scythicum. Longitudo autem illa videtur, quae initium habet ab nostra Hammaburgensi parrochia et porrigitur in orientem, infinitis aucta spatiis, usque in Beguariam, Ungriam et Graeciam. Populi Sclavorum multi, quorum primi sunt ab occidente confines Transalbianis Waigri, eorum civitas

Aldinburg maritima. Deinde secuntur Obodriti, qui nunc Reregi vocantur, et civitas eorum Magnopolis. Item versus nos Polabingi, quorum civitas Razispurg. Ultra illos sunt Lingones et Warnabi. Mox habitant Chizzini –

Schol.17

Schol. 17. Chizzini et Circipani cis Panim fluvium habitant, Tholosantes et Rehtarii trans Panim fluvium; hos quatuor populos a fortitudine Wilzos appellant vel Leuticos.

– et Circipani, quos a Tholosantibus et Retheris separat flumen Panis, et civitas Dimine. Ibi est terminus Hammaburgensis parrochiae. Sunt et alii Sclavaniae populi, qui inter Albiam et Oddaram degunt, sicut Heveldi, qui iuxta Habolam fluvium sunt et Doxani, Leubuzzi, Wilini et Stoderani cum multis aliis. Inter quos medii et potentissimi omnium sunt Retharii…

Славія - гэта вельмі шырокая вобласць Нямеччыны, населена вінуламі, якія некалі зваліся вандаламі. Славія ў дзесяць разоў больш нашай Саксоніі, калі прылічаць да яе чэхаў і  жывучых  па той бок Одры -

(Нататка 15. Па той бок Одара жывуць памераны, далей паляне, якія з аднаго боку мяжуюць з прусамі, з другога - з багемамі, з усходу - з русамі).

- палякаў, якія не адрозніваюцца ад жыхароў Славіі ні сваёй знешнасцю, ні мовай. Гэта краіна, вельмі багатая людзьмі, зброяй і пладамі, з усіх бакоў акружана дужымі натуральнымі межамі, утворанымі гарамі, пакрытымі лесам і рэкамі. У шырыню, гэта значыць з поўдня на поўнач, краіна гэта распасціраецца ад ракі Лабы [Эльбы] да Скіфскага [Балтыйскага] мора. Даўжыня ж уяўляецца настолькі значнай, што, пачынаючыся ад нашай Гамбургскай епархіі, распасціраецца праз неаглядныя абшары аж да Баварыі, Вугоршчыны і Грэцыі. Славянскіх народаў існуе шмат. Сярод іх найболей заходнія - гэта вагры, якія жывуць на мяжы з трансальбінгамі. Іх горад, які ляжыць у мора, Альдынбург (Старград). Затым жывуць абадрыты, якіх зараз завуць рэрагамі, і іх горад Магнаполіс (Велеград). Да ўсходу ад нас [г.зн. ад Гамбурга] жывуць палабы, горад якіх завецца Ратыборам [Рацібургам]. За імі гліняне і варны. Далей жывуць хіжане -

(Нататка 17. Хіжане і чаразпеняне жывуць да поўначы ад ракі Пены, даленчане і ратары  - да поўдня. Гэтыя чатыры народа, па чынніку іх адвагі,  завуць вільцамі  ці люцічамі)

- і чаразпеняне, якія аддзеляюцца ад даленчан і ратараў  ракой Пенай і горадам Дыміным. Там мяжа Гамбургскай епархіі. Ёсць яшчэ і іншыя славянскія плямёны, якія жывуць паміж Лабай і Одрай: гаваляне па рацэ Гавеле, дачане, любушане, валыняне і стодаране і шматлікія іншыя, з усіх іх самымі магутнымі з'яўляюцца ратары...

… (21) Сіцічы (Sittici) - вобласць, у якой народа і умацаваных гарадоў без рахунку….

 

 

Сіцылійцы

Краіны пражывання: Італія
Рэгіён пражывання: Еўропа

СІЦЫЛІЙЦЫ, січыліані, субэтнічэская група італьянцаў, асноўнае насельніцтва выспы Сіцылія. Колькасць звыш 5 млн. чалавек. Кажуць на італьянскай мове, у побыце карыстаюцца сіцылійскім дыялектам італьянскай мовы. Вераваoiыя сіцылійцы — каталікі.

Найстаражытнае насельніцтва выспы — сіканы на захадзе і сікулы на ўсходзе — было ў VIII—VI  веках да нашай эры часткай заваявана, часткай адціснута ў горныя раёны грэкамі і карфагенянамі, мовы якіх існавалі на выспе аж да II стагоддзy нашай эры. У 227 да нашай эры Сіцылія, заваяваная рымлянамі, стала першай рымскай правінцыяй. Павольны працэс  раманізаціі яе насельніцтва скончыўся ў VI веку нашай эры. У раннім сярэднявеччы астраўляны змешваліся з остготамі, візантыйцамі, арабамі і норманамі.

У XII веку нарманскія феадалы стварылі на выспе так званае Сіцылійскае каралеўства. Відаць, тым часам праходзіў працэс інтэграцыі сіцылійцаў у адзіную этнічную агульнасць. У познім сярэднявеччы культура і мова сіцылійцаў былі ў значнай ступені іспанізіраваны, з XVIII стагоддзя  выпрабоўваюць італьянскі ўплыў.

Традыцыйныя заняткі сіцылійцаў — ральнічае земляробства, садоўніцтва (цытрусавыя, вінаград), авечкагадоўля. Развіты саматужныя здабычы, асабліва вытворчасць побытавай і мастацкай керамікі і маляўніча распісаных драўляных вазоў.

З тыпаў сельскага жылля найболей распаўсюджаны міжземнаморскі; існуюць часавыя саламяныя халупы і пабудовы з неапрацаванага каменя.

Народны мужчынскі гарнітур — парткі і куртка з казлінай шкуры, апрананыя  па-над кароткімі парткамі і камізэлькі, захоўваецца галоўным чынам у пастухоў.  Амаль  выйшаўшы  з ужывання традыцыйны жаночы гарнітур блізкі італьянскаму. Шматлікія элементы традыцыйнай адзежы шылі з даматканай поўсці.

Сіцылійцы стварылі багаты фальклор (паэмы, лірычныя вершы — страмботці, прыказкі, загадкі).

Шматвяковыя традыцыі мае сіцылійскі народны лялечны тэатр («опера дэі пупі») з п'есамі на сярэднявечныя сюжэты.

Крыніца: http://narodimira.ru/aziya/236-galeshy

 

Геаграфічныя назовы ў Беларусі, злучаныя з сітонамі

 

в. Сітнік >Менская вобласць > Чэрвень >Руднянскі

в. Сітнік > Менская вобласць > Смілавічы >Руднянскі

в. Сітнікі>Менская вобласць > Мар’іна Горка > Ананіцкі

в. Сіценец >Менская вобласць > Салігорск >Старобінскі

 

в. Малыя  Сітцы>Віцебская вобласць > Докшыцы >Сітцаўскі

в. Сітцы >Віцебская вобласць > Докшыцы >Сітцаўскі

в. Сіціна >Віцебская вобласць > Гарадок >Гуркінскі

х. Сіцькава 1 > Віцебская вобласць > Міёры >Новапагосцкі

в. Сіцькава 2 > Віцебская вобласць > Міёры >Новапагосцкі

в. Сіціна>Віцебская вобласць > Гарадок >Гуркінскі

в. Сітнікі >Віцебская вобласць > Лепель >Стайскі

в. Сітна> Віцебская вобласць > Ліёзна >Добрамыслінскі

в. Сітна> Віцебская вобласць > Ліёзна >Горбаўскі

 

в. Сітнякі >Гомельская вобласць > Рэчыца > Баршчэўскі

в. Сітня >Гомельская вобласць > Калінкавічы >Дудзічскі

 

в. Засіцце >Магілёўская вобласць > Круглае >Круглянскі

 

в. Сітніца> Брэсцкая вобласць > Давыд-Гарадок>Мікашэвіцкі

в. Сіціцк >Брэсцкая вобласць > Столін >Плотніцкі

в. Сітніца>Брэсцкая вобласць > Лунінец >Мікашэвіцкі

 

Прозвішчы: Сітнік, Сітнікаў, Сітчыхін, Сіцін, Сіта

 

Са спісу войска ВКЛ 1528 года:

 

Ситкович Лавринец, з. Бельскай з-лi Падляшскага в-д. 200
Ситкович Якуб, б. Судзярэўскага пав. Вiленскага в-д. 73

Геаграфічныя назовы за мяжой, злучаныя з сітонамі

Сіція – Грэцыя

МІФАЛОГІЯ

РЭШАТА, СІТА

Адно з найбольш устойлiвых i архаiчных значэнняў Р. заснавана на яго прыпадабненнi небу, што тлумачыць абрад пралiвання праз яго вады з мэтай заклiкання дажджу, i Сонцу («Вiсiць сiта круглавiта, залатое, павiтое»). Адпаведна вада, пралiтая праз Р., надзялялася лекавымi i наагул чароўнымi якасцямi. У магiчнай i мантычнай практыцы  Р.  набывае  функцыi прапускнiка сакральнай i ўжо таму праўдзiвай iнфармацыi. Разам з тым яно не толькi прасейвае, ачышчае змесцiва, але i затрымлiвае ў сабе нейкую вызначаную субстанцыю. Таму здольнасць насiць ваду ў Р. прыпiсвалася толькi бязвiнным, а сам гэты прадмет выкарыстоўваўся ў рытуалах рознай скіраванасці: у Р. клалi куццю, «бабiну кашу», вясельны каравай i абраз, нават: «Прынесла Каляда рэшата блiноў». Двайная «адкрытасць» i таму асаблiвая небяспечнасць Р. ставiць яго ў шэраг атрыбутаў прадстаўнiкоў iншасвету i прадметаў–медыятараў.

Праз судачыненні з небам, дажджом, Сонцам як сiмваламi актыўнага мужчынскага пачатку Р. набывае функцыi прадмета–замяшчальнiка хлопца, мужчыны. Прыцягвае ўвагу i фразема «вочы як рэшата» («Два маленькiя сiты ўвесь свет абсеюць»), якая стасуецца з матывам «вочы–Сонца».

Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

Рэшата

Сіта, Рэшата

У лесе расло, па полі пасло, дадому прыйшло, бабамі трасло. (Сіта)

Ішла паненка цераз бор,
У яе сукенка ў дзевяць пол.
Стала тая сукенка шамрэці,
Зялёна дуброва звінеці,
Стала наша купала гарэці.

Ішлі малайцы тушыці,
Неслі ў рэшаце вадзіцы.
Колькі ў рэшаце вады ёсць,
Столькі ў малайца праўды ёсць.

Крыніцы:

http://drevasusvetu.wordpress.com/2009/10/19/рэшата/

 

Рэшата

Рэшата – гаспадарчая прылада для адсеву адходаў i ачышчэння мукi. У народнай культуры славян рэшата сiмвалiзавала багацце i пладаноснасць, ачышчэнне, такiя рысы чалавека як сумленне i пранiклiвасць. У хрысцiянстве рэшата азначала хуткi Божы Суд. Рэшата маглi выкарыстоўваць у самых разнастайных абрадах i рытуалах.

Як магiчнае ёмiшча дарункаў прыроды, рэшата прысутнiчала на свяце Багача. У рэшата, якое насiла назву «багач», насыпалi зерне ад апошняга снапа, пасля чаго з iм i грамнiчнай свечкай абыходзiлi ўсе падворкi – «замыкалi» вёску кругам на доўгую зiму, а затым неслi ў хату гаспадару, якi захоўваў «багача» да наступнай восенi.

Часам у народнай культуры рэшата параўноўвалi з небасхiлам, аблокамi, праз якiя Бог лье ваду ў выглядзе дажджу на зямлю. Таму ў час засухi жанчыны лiлi ваду праз рэшата з надзеяй выклiкаць доўгачаканы дождж. Каб спынiць працяглыя дажджы, жанчыны хадзiлi па вёсцы, заходзiлi ў кожную хату, каб перавярнуць рэшата.

Як рэч, прызначаную для ачышчэння, рэшата выкарыстоўвалi народныя лекары пры лячэннi шматлiкiх хваробаў, асаблiва сурокаў. Лiчылася, што вада, прапушчаная праз рэшата, набывае магiчныя здольнасцi. Калi дзiця моцна плакала, яго мылi вадой, прапушчанай праз рэшата. Карову пасля ацёлу, а таксама цяля палiвалi прапушчанай праз рэшата вадой.

Автор: Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК, «Звязда».

Крыніца: http://www.belarustime.ru/belarus/nativeword/?index&page=11

РЭШАТА, СІТА

А. Л. Тапаркоў

РЭШАТА, сіта, прадметы хатняга начыння,  якія ўвасабляюць ідэю багацця і ўрадлівасці і злучаныя з матывамі дажджу, неба і сонца. Выкарыстоўваюцца ў рытуалах як ёмішча дарункаў, а таксама цудаў і недарэчнага, у народнай медыцыне маюць ролю засцярогу і ролю аракула - у варожбах.

У паўднёваславянскіх традыцыях шматкроць абгульваецца сувязь назвы сіта са словамі, якія пазначаюць "сытасць"; пар. балгарскае благапажаданне: «Дайте ситото, да е сита годината, г.зн. "Дайце сіта, каб быў сыты год". У Балгарыі пры першым кармленні дзіцяці грудзьмі павітуха трымала над маці Сіта з кавалачкам хлеба, каб дзіцё заўсёды было сыта. Аналагічным чынам у Сербіі клалі першы хлеб у Сіта, каб быў  "сыты год".

Адно з найболей устойлівых і архаічных значэнняў рэшата заснавана на яго прыпадабненні нябеснаму збору, пар.  загадку "Сіта віта, рэшатам пакрыта" (неба і зямля). Па павер'і Жытомірскага п., вясёлка "цягне ваду з мора на неба; на небе ўладкована як бы рэшата, але яно заўсёды закрыта; калі вясёлка нацягне вады, яно адсоўваецца і ідзе дождж". Беларусы Слуцкага  п. меркавалі, што вада прасейваецца праз аблокі, як скрозь сіта; часам аблокі прадзяруцца, і тады дождж палье як з цэбра. Павер'е пра тое, што хмара прапускае ваду праз свае поры, як праз рэшата, адзначалася таксама ва ўкраінцаў Падольскай воб., у Прыкарпацці  і мае паралелі ў іншых народаў свету. У сувязі з гэтым ва ўсходніх і паўднёвых славян лілі ваду праз рэшата, каб выклікаць дождж, а ў Гомельскай вобл., наадварот, перагортвалі рэшата, імкнучыся спыніць дождж. У Брэсцкай вобл. падчас засухі ўдава зачэрпвала з якой-небудзь лужыны на поле ці побач з ім ваду рэшатам і несла яе ў раку; каб вада не пралілася, ў рэшата слалі цырату ці замазвалі яго глінай. У народнай медыцыне вада, прапушчаная праз рэшата ці сіта, магла замяняць сабой дажджавую ваду. У Віцебскай вобл. лічылі, што, калі цяжарная падвяргалася небяспецы, яе трэба тры разы напаіць дажджавой вадой ці вадой, пралітай праз рэшата ці сіта.

Ваду, пралітую праз рэшата, надзялялі гаючымі ўласцівасцямі і выкарыстоўвалі ў народнай медыцыне. У Палессе з лячэбнымі ці прафілактычнымі мэтамі палівалі вадой праз рэшата дзіця  ці хатніх жывёл; пырскалі праз рэшата ваду на карову і цяля пасля цялення; ад спалоху абмывалі дзіця вадой, прапушчанай папярэдне праз перавернутае рэшата, і давалі дзіцяці папіць яе; тройчы абыходзілі хворую карову, паліваючы вакол яе вадой праз рэшата; пры эпідэміі ці эпізаотыі такім жа спосабам палівалі вуліцу. У Валагоцкай вобл. у Вялікі чацвер пырскалі праз рэшата ваду на авечак, "каб у платах дзюры здаваліся ім менш". У Курскай вобл. пры дзіцячай хваробе "сушэц" саджалі на акно пад рэшата котку і над рэшатам купалі дзіця; лічылася, што хвароба пяройдзе на котку і тая здохне, дзіця ж застанецца ў жывых.

Матыў нашэння вады рэшатам вядомы ў казках і песнях. З адмысловай устойлівасцю ён сустракаецца ў казцы пра мачаху, яе дачку і падчарку. У казцы з Тульскай вобл. мачаха прагнала падчарку  з хаты і тая нанялася да Бабы Ягі: "Баба Яга дала ёй рэшата, ды і кажа: ідзі затапі  лазню і ваду гэтым рэшатам цягай. Яна затапіла лазню, стала ваду цягаць рэшатам. А сарока прыляцела: чыкі-чыкі, дзяўчына - глінкай, глінкай! Яна замазала глінкай, насілу нацягала". Калі Баба Яга дае тое  ж заданне мачыхінай дачцэ, тая праганяе птушачку, якая жадала даць ёй добрую  параду.

У казцы з Магілёўскай вобл. падчарка па волі мачыхі мыецца з чортам у лазні; калі скончылася вада, дзяўчына паслала чорта нанасіць яе рэшатам: "Чорт пабег, узяў  рэшата: насiў, насiў - пакуль прыбяжыць, толькi каплі". У польскіх казках да дзяўчыны, якая па наказе мачыхі прадзе ўначы, з'яўляецца д'ябал, і яна, каб выйграць час да спеву пеўняў, дае яму розныя заданні, у прыватнасці, просіць нанасіць вады рэшатам. У рускай казцы чэрці патрабуюць у салдата задаць ім працу; ён пасылае іх нацягаць рэшатам вады ў гарадскія лазні.

Матывы, злучаныя з рэшатам, абгульваюцца ў жартоўнай песні, вядомай на Украіне  і ў Беларусі: "Брацічак, мілы  мой, Гарыць на гары дом твой, Сталі яго хлопчыкі  гасіці, Рэшатамі  вадзіцу  насіці, Столькі  ў хлопчыкаў  праўдзіцы, Колькі  ў рэшатах вадзіцы, Столькі хлопчыкам балічак, Колькі  ў рэшатах дырачак" (Ратноўскі р-н Валынскай вобл.).

У паўночнарускіх галашэннях пры апісанні труны - пасмяротнага жылля - згадваецца пра тое, што ў яго "рэшатам святла наношэна". Гэты матыў узводзіцца да легенды, вядомай у рускіх пераказваннях: калі людзі пабудавалі першую хату, яны забыліся прарабіць у ім акно  і спрабавалі, выйдучы на вуліцу з рэшатам, злавіць у яго сонечнае святло і нанасіць яго ў жыллё.

Ва ўсіх славян вядома варажба з рэшатам пра злодзея: падвешваюць рэшата на нажніцах ці на вяровачцы і прамаўляюць імёны падазраваных; лічыцца, што яно пачне паварочвацца тады, калі прамовяць імя злачынца.

Сіта і рэшата фігуруюць у шматлікіх прыказках і фразеалагізмах. Ва ўсіх славян пра дасведчанага чалавека казалі, што ён "прайшоў скрозь сіта і рэшата"; пра рознае стаўленне да новых і старых рэчаў - "новае сітцэ на колку навісіцца, а старое і пад лавай наваляецца"; пра бессэнсоўнае баўленне часу - "насіць ваду рэшатам" і г.д.

Літ.:

Топорков А.Л. Почему «решетом свету наношено»? // Русская речь. 1985. № 1. С. 121—123;

его же: Домашняя утварь в поверьях и обрядах Полесья // Этнокультурные традиции русского сельского населения 19 — начала 20 в. М., 1990. Вып. 2. С. 67— 135.

Stojkovic M. Sito i reseto u narodnom vjerovanju // Zbornik za narodni zivot i obicaje juznih slavena. 1929. Knj. 27. S. 43- -53;

Цивьян Т.В. Об одном образе румынского мифологического словаря // Philologia slavica . M ., 1993. С. 220-225.

СІТА-1, СІТКА, СІТЦА, РЭШАТА, РЭШАТНІ

Народная назва зоркавага згуртавання Пляяды, у якім вылучалі сем, дзевяць або дванаццаць няяркіх, шчыльна згуртаваных зорак. Пра С. — Пляяды ў беларусаў існавала павер’е, што гэта нябесныя свечкі, якія гараць там, дзе збіраюцца душы памерлых і дзе анёлы адсяваюць праведныя душы ад грэшных. С. служыла для вызначэння часу ночы, асабліва восенню.

Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

 

СІТА-2, СІТКА, СІТЦА, ЧАША, КАРЭЦ


Народныя назвы сузор’я Вялікай Мядзведзіцы (Воза).

Назва С. у дачыненні да Вялікай Мядзведзіцы матываванае як формай гэтага сузор’я, так, магчыма, і наяўнасцю яркіх зорак, якія ўтвараюць гэтую форму і нагадваюць дзіркі. Гэтае сузор’е таксама служыла для арыентавання ў прасторы і вызначэння часу.

Назвы Чаша (у Бялыніцкім р–не), Карэц матываваныя падабенствам фігуры, утворанай сямю найбольш яркімі зоркамі гэтага сузор’я, да пасудзіны з ручкай (карэц — «коўш, кубак, конаўка»). Параўн. рус. Ковш, Большой Ковш. Аднак не выключана і кантамінацыя з словам карэта: параўн. пол. Kareta, Kareta z dyszіem. Сузор’е выкарыстоўвалася сялянамі для вызначэння часу.

Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

 

 

Сітлалатонак

 

Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі

Сітлалатонак (ісп. Citlalatonac) - у ацтэкскай міфалогіі бог-творца. Са сваёй жонкай Сітлалікуэ стварыў зоркі. Лічыўся адной з выяў Тонакатэкутлі. Сітлалатонака з Сітлалікуэ асацыююць з першай парай людзей, Натай і Ненай.

Спасылкі

"     Старажытная Мезаамерыка

 

Сітлалікуэ

Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі

 

Сітлалікуэ (ісп. Citlalicue) - "Адзежа з зорак", у ацтэкскай міфалогіі багіня-стваральніца, муж  Сітлалатонак, увасабленне Млечнага шляху. Сітлалатонака з Сітлалікуэ асацыююць з першай парай людзей, Натай і Ненай. Часам атаясамляецца з багіняй Іламатэкутлі.

Па легендзе Сітлалікуэ, спарадзіўшы крэмневы нож, кінула яго на зямлю, стварыўшы 600 (1 600) зямных багоў.  Да ведама: пры правядзенні раскопак поруч вёскі Струмень Гомельскай вобласці  быў знойдзены каменны нож, узрост якога ацэньваецца ў 17-18 тыс. гадоў.

Спасылкі

"     Старажытная Мезаамерыка

 

 

Падрыхтавала Галіна Арцёменка
 

Плямёны