ВЕРХАВІНЦЫ (ВЯРХАВІНЦЫ)

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 477 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ВЕРХАВІНЦЫ (ВЯРХАВІНЦЫ)


Герб закарпацкіх русінаў (з’яўляецца таксамагербом Закарпацця)

 

Русіны - этнонім, які ўжываўся ў мінулым у стаўленні старажытнарускага этнаса і жыхароў Русі, а таксама саманазва значнай часткі сучаснага насельніцтва Закарпацкай вобласці Ўкраіны і прымежных раёнаў Славакіі.

Русінскае насельніцтва Закарпацця падзяляецца па этнаграфічных прыкметах на некалькі падгруп - гэта лемкі, бойкі, гуцулы, падаляне, пакуцяне,  верхавінцы і даліняне (хайналі) (матэрыял узяты з вольнай энцыклапедыі).

 

Геаграфічныя назовы ў Беларусі, злучаныя з верхавінцамі

 

 

в. Вершаўка >Менская вобласць > Крупкі >Халапеніцкі

в.  Верхавіна >Менская вобласць > Барысаў >Халхаліцкі

в. Верхаўка >Менская вобласць > Маладзечна >Цюрлеўскі

в. Безверхавічы>Менская вобласць > Слуцак > Кастрычніцкі

п. Безверхавічы>Менская вобласць > Слуцак > Кастрычніцкі

в. Верхмень >Менская вобласць > Смалявічы >Курганскі

в. Верхмень>Менская вобласць > Жодзіна >Курганскі

в. Верхлес >Менская вобласць > Смілавічы > Смілавіцкі

в. Верх-Возера>Менская вобласць >  Смалявічы > Пліскі

в. Верхлеўка> Менская вобласць > Беразіно >Пагосцкі

 

в. Верхаўляны > Гарадзенская вобласць > Вялікая Бераставіца

в. Заверш’е >Гарадзенская вобласць > Слонім > Жыровіцкі

 

в. Верхвусцце>Брэсцкая вобласць > Іванава > Ляскавіцкі

в. Вярхі>Брэсцкая вобласць > Жабінка > Сцепанкаўскі

в. Верхавічы>Брэсцкая вобласць > Камянец > Верхавіцкі

в. Вярхі>Брэсцкая вобласць > Камянец > Расненскі

в. Вяршок > Брэсцкая вобласць > Баранавічы >Палонкаўскі

в. Завершаны >Брэсцкая вобласць > Камянец > Відамлянскі

 

в. Верхаўцы>Магілёўская вобласць > Крычаў > Батвінаўскі

 

в. Верхняе> Віцебская вобласць > Глыбокае > Удзелаўскі

в. Вярхоўе>Віцебская вобласць > Ушачы > Сарочынскі

в. Вярхоўе>Віцебская вобласць > Ушачы > Мосарскі

в. Вярхоўе > Віцебская вобласць > Полацак >Зубравіцкі

в. Вярхоўе > Віцебская вобласць > Полацак >Першамайскі

в. Вярхоўе > Віцебская вобласць > Бешанковічы > Верхоўскі

 

в. Вярхі>Гомельская вобласць > Ельск >Старавысакоўскі

 

 

Прозвішчы: Вярхоўскі – старажытны беларускі шляхецкі род.

Верхаў, Вярховіч, Вяршынін, Верх.

 

Са спісу войска ВКЛ 1528 года:

 

Верховский Иван, б. Валынскай з-лi 204 адв.

Геаграфічныя назовы за мяжой, злучаныя з верхавінцамі

 

 

Hohenelbe, г. Верхлаба - Багемія

Oberlaibach, г. Верхнік - Харутанія

МІФАЛОГІЯ

 

13 ЛІПЕНЯ – ХВАЛА ВЕРХАВІНЕ ЛЕТА.


13/30. Паўпятро – дзень талакі.

Пасля Пятровага дня не дазвалялася працаваць («грэх»), можна было толькі дапамагаць іншым, але не за плату, а за частаванне. Нават наймалі музыкаў. Пятроўская талака адлюстравана ў песнях: «А што ў полі шуміць, гудзе? Шуміць, гудзе. Там талака дамоў ідзе...», «Святы Пётра талаку збіраў копы сена вадзіць, стагі кідаць».

Падобныя звычаі знаходзім у балгар, дзе ў Пятроў дзень забаранялася жаць, складваць снапы ў крыжы, паліць агонь, але можна рабіць «тлаку» (талаку), што не каралася.

13 ліпеня. Верхавіна лета праз праслы глядзіць. Хоць на куст сена вешай - не высахне.

Цяжкая верхавіна лета, а з ёй працы вельмі шмат. Нездарма сказана:

Баба бы скакала, ды верхавіна лета надышла!

Верхавіну лета, як і запаведзі Гасподні, дванаццаць хвалебных святых на сваіх плечах трымаюць. Наш народ успамінаў у гэты дзень аб дванаццаці апосталах, вучнях Хрыстовых, пасланых Ім прапаведаваць па зямлі Евангелле.


Сяляне на Красную горку спяшаюцца, зорцы-зарніцы кланяюцца, просяць у яе асвятліць дарогу вучням Хрыстовым, паказаць да іх роду шлях. Святыя дапамогуць, побач у працы стануць. Праца сялянская ім вядома.

Працам цяжкім верхавіна лета і вяродзіць памяць. Лета коціцца да зімы насустрач. З Пятрова дня паланіца хлеб зорыць, пятроўскія спякоты на арэлях качаюцца.

Але як не пахваліць верхавіну лета! Не ўзрадавацца сілам прыроды-маці, царыцы-вадзіцы, агню-цару!

Калі прападаў увесь нажытак, працай і потам здабыты, то казалі: "Як вадой панесла, як агнём узяло!"

Для дзяцей старыя складалі напамінанні для розуму, каб тыя ніколі не забывалі: "Агонь- цар, Вада - царыца, Зямля - маці, Неба - бацька, Вецер спадар, Дождж - карміцель, Сонца - князь, Месяц - княгіня". Дадавалі пры гэтым: "Агню ды вадзе - Бог волю даў".


Калі шлі на бітву з ворагам, то кляліся варожую сілу агнём папаліць, мячом пасекчы, конскім хвастом попел размясці.

У дзень 12 апосталаў, сярод якіх былі Сымон і Юда, пачыналі араць ці баранаваць поле пад пар: "На Сымана і Юды конь баіцца груды".


13 ліпеня -Дванаццаць апосталаў.

"Дванаццаць апосталаў вясну клічуць, вярнуцца просяць".

 

Вясна красна,

Ты калі, вясна, прайшла?

Ты калі, вясна, праехала?

На каго, вясна, пакінула

Сваіх дзетачак,

Малалетачак?



Зліць мінулае, сучаснасць і будучыню ў адзінае, імя якому вечнасць, -задача, якая настойліва вырашалася вясковымі святцамі.

Слалі дзеткам спаць у адрыне альбо на павеці. Прычуецца раптам: тарабаняць міма свіранаў калёсы. З паходным скарбам, з косамі, граблямі, віламі пад гармонік, пад песні паехалі людзі на сенажаць.

Прачнешся - у хаце пуста, вёска быццам змерла. Нікога, акрамя бабкі з падгадаваным ўнукам на руках няма.



Верхавіна лета праз праслы глядзіць. Хоць на куст сена вешай - высахне

"Авёс да паловы дарос".

Хваляць верхавіну лета.

Выходзілі сяляне на красныя горкі, світанку кланяліся.

13 ліпеня - калі зязюля працягвае кукаваць - лета будзе добрае і доўгае.

Сымон і Юда. Сімон і Іуда, два з дванаццаці апосталаў, якіх выдзеліў народ і замацаваў у выслоўі: «Сымана й Юды конь баіцца груды».

 


Вершнiк на качцы — крычаўскi абярэг

Вершнік

 

Вершнік – вярхоўная асоба, на вяселлі якая распараджаецца; першапачаткова вершнік быў, верагодна, вяшчун, паганскі жрэц, які глядзеў за дакладным выкананнем усіх вясельных абрадаў. З цягам часу, калі ўкаранілася хрысціянства, але не былі забыты рознага роду старажытныя павер'і, такі вершнік, ці чараўнік, меў абавязак ахоўваць вяселле ад усякага роду небяспек: ад сурокаў, падкопаў вешчуноў, якія маглі б усіх паязджан ператварыць у ваўкалакаў, і г. д. Нарэшце, у тых мясцовасцях, дзе вера ў чароўныя сілы знікла, вершнік стаў простым цырымоніймайстрам, які клапоціцца пра тое, каб усе старадаўнія абрады былі як след выкананы.

 

Крыніца: http://ru.wikisource.org/wiki/%D0%AD%D0%A1%D0%91%D0%95/%D0%92%D0%B5%D1%80%D1%88%D0%BD%D0%B8%D0%BA

 


Алена КАЗЛОВА

Невялiкая глiняная свiстулька ў выглядзе вершнiка на качцы, сцвярджаюць у Крычаве, пайшла ад язычнiцкiх часоў, дахрысцiянскай эры. Як i iншая цацка-«абаротнiк»: паўптушка-паўконь. Мяркуецца, што гэта абярэгi, i нашы продкi верылi, што такiя глiняныя цацкi аберагаюць чалавека ад злых духаў.

Абломкi падобных старажытных глiняных вырабаў — качак, конiкаў i iншых свiстулек — былi знойдзены пры археалагiчных раскопках на Замкавай гары ў Крычаве. Цяпер адраджаюць традыцыйную крычаўскую i падняпроўскую цацку ўдзельнiкi дзiцячай народнай студыi дэкаратыўна-прыкладной творчасцi «Свiстулька», якой кiруе народны майстар Вячаслаў Якавенка. Усходнi беларускi горад Крычаў вядомы як старажытны цэнтр ганчарства, i яшчэ ў XV стагоддзi далёка за яго межамi былi папулярныя вырабы крычаўскiх майстроў. Дзецi ў студыi «Свiстулька» далучаюцца да старажытнага майстрэства, робяць глiняныя цацкi. Тут займаюцца два дзесяткi крычаўскiх дзяцей — ад 9 да 16 гадоў. Студыя працуе больш за дзесяць гадоў, i работы крычаўскiх дзяцей з поспехам выстаўлялiся ў розных краiнах.



Напрыклад, тыповая крычаўская цацка — гэта галава каня, падобная на шахматную фiгуру. А глiняных соў рабiлi ў XVIII стагоддзi: паплечнiкам лiдара сялянскага паўстання Васiля Вашчылы быў ганчар Фёдар Сыч, якi прыдумаў ляпiць свiстулькi ў выглядзе соў i за гэта атрымаў адпаведную мянушку. З лёгкай белай глiны ў дзiцячай студыi робяць народныя музычныя iнструменты, розныя дудкi. А цацка ў выглядзе конiка — спецыяльна для малых дзяцей: зручная, без вострых вуглоў, каб не бiлася.

— Дзецi мiма нашых цацак нiколi не праходзяць, — гаворыць Вячаслаў Якавенка. — Так, цяпер усё «забiлi» пластмасавыя робаты i Барбi. I майстрам не вельмi выгадна рабiць глiняныя цацкi: яны маленькiя i танныя. Аднак мы на любым свяце ад дзесятка да паўсотнi нашых вырабаў прадаём. I заўважылi, што немаўля адразу цягнецца да глiнянай цацкi, бярэ ў рот i свiшча!

Дзецi, якiя займаюцца ў студыi, расказваюць, што цацкi трэба ляпiць толькi пры добрым настроi, iнакш нiчога не атрымаецца. I яны вераць, што сама глiна, мяккая i цёплая, — нiбы жывое рэчыва, якое супакойвае i лечыць ад хвароб.




— Крычаўская глiна — розных колераў i гатункаў, дзе нi капнi — усюды яе досыць, — расказвае кiраўнiк студыi «Свiстулька». — Мы робiм з яе цацкi паводле старажытных тэхналогiй. I адна з iх — так званая гатаваная керамiка. Пасля абпальвання цацка гатуецца ў расоле — капусным, агурочным альбо ў малацэ. Вынiк заўсёды цiкавы, але толькi з крычаўскай глiны, да здзiўлення нашых калег з iншых мясцiн, цацка атрымлiваецца ў некалькi колераў.

Сёння вырабы маладых майстроў глiны з Крычава можна набыць на святах, якiя праходзяць у Магiлёўскай вобласцi: за сiмвалiчныя грошы (некалькi тысяч рублёў) вы можаце займець арыгiнальную свiстульку альбо званочак. Яны зробленыя рукамi дзяцей, якiя вельмi ганарацца сваiм дачыненнем да сакрэтаў старых майстроў-ганчароў.

Падрыхтавала Галіна Арцёменка

 

Плямёны