АНДРАФАГІ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 455 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
АНДРАФАГІ

 

 

Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі

 

Андрафагі (інш.-грэч. Ἀνδροφάγοι) - старажытны народ Усходняй Еўропы. У перакладзе з грэцкай мовы іх назва азначае "людаеды". Паводле Герадота жылі ў вярхоўях Дняпра да поўначы ад скіфаў. Нягледзячы на тое, што ім прыпісвалася крайняя адсталасць развіцця, качэўніцтва і нават канібалізм, Герадот паведамляе пра "цароў" андрафагаў, да якіх звярталіся скіфы за дапамогай у барацьбе з персамі. Далей у сваёй Гісторыі Герадот змяшчае андрафагаў  паміж неўрамі  і меланхленамі (Her.IV:106).

Археалагічна супастаўляюцца з носьбітамі днепра-двінскай культуры  - магчыма, продкамі латгалаў, але адназначных версій пра сувязь андрафагаў  з пазнейшымі этнасамі на гэтай тэрыторыі няма.

Нататкі:

Геродот. История. IV:18

Андрофаги и «клятi москалi»

Праславяне и балтославяне [ Полiський аспект балто-слов`янського питання // Ономастика Полiсся. - К. - 1999, с. 139 - 146, 150

Крыніца - "http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%BD%D0%B4%D1%80%D0%BE%D1%84%D0%B0%D0%B3%D0%B8"

 

 

Днепра-двінская культура

 

Матэрыял з Вікіпедыі - вольнай энцыклапедыі

 

Еўрапейскія культуры ў IV веку да н.э.:

 

   - нардычныя культуры,      - ясторфская культура,      - культура Харпштэдт-Нінбург,     - латэнская культура,    - лужыцкая культура,        - культура дамавідных урнаў,    - днепра-двінская культура,      - паморская культура каірнаў,     - мілаградская культура,     - прота-эстонцы раннія эстыі  па мове індаеўрапейцы.

 

Карта балтыйскіх і славянскіх археалагічных культур III-IV стст.

 

Днепра-двінская культура - балцкая археалагічная культура жалезнага стагоддзя. Была распаўсюджана ў VIII веку да н.э. - IV веку н.э. у вярхоўях Дняпра. Змяняецца тушамлінскай культурай.

 

Геаграфія

 

Калужская, Пскоўская, Цвярская і Смаленская  вобласці Расіі, а таксама Віцебская  і Магілёўская вобласці Беларусі. (Г.І.: фактычна на ўсіх гэтых тэрыторыях жывуць этнічныя беларусы).

 

Антычныя сведчанні

 

Некаторыя даследнікі атаясамляюць носьбітаў Днепра-двінскай культуры з андрафагамі  Герадота.

 

Генетычныя сувязі

 

Блізкая да культуры штрыхаванай керамікі, але адрозніваецца адсталасцю і палеалітычнымі  перажыткамі (выкарыстанне каменных сякер). У далейшым эвалюцыянавала ў Тушэмлінскую культуру. Прамымі нашчадкамі плямёнаў дадзенай культуры з'яўляюцца латгалы.

 

Артэфакты

 

Багацце вырабаў з косткі: матыкі, стрэлы, гарпуны, дзяржальні прылад, іголкі, дудачкі. Вядомыя рэдкія вырабы з бронзы (г.о. упрыгожванні), але матэрыял быў прывазным. Да мяжы н.э. захоўвалі сваё значэнне каменныя сякеры. Жалеза здабывалася з балотнай руды. Маюцца сляды неарнаментаванай керамікі

 

Жыллё

 

Насельніцтва жыло ва ўмацаваных драўляных гарадзішчах (Лужасна, Новыя Батэкі, Акатава  і Дзямідаўка) зблізку вадаёмаў. Селішча агароджвалася частаколам і земляным валам.

 

Пахаванні

 

Адсутнічаюць.

 

Гаспадарка

 

Падсечна-агнявое матычнае земляробства і жывёлагадоўля (свінні, каровы), а таксама паляванне (лось, кабан).

 

Нататкі

  1. Археология Калужского региона
  2. Смоленское поозерье
  3. Ушачский район
  4. Андрофаги и «кляті москалі»
  5. Праславяне и балтославяне [ Поліський аспект балто-слов`янського питання // Ономастика Полісся. - К. - 1999, с. 139 - 146, 150
  6. Седин А.А. Раннесредневековые памятники Могилевщины и современная молодежь
  7. Лужасна
  8. Александров А.А. Неуловимый погребальный обряд

 

Геаграфічныя назовы ў Беларусі, злучаныя з андрафагамі

в. Андалоўшчына >Менская вобласць > Вілейка >Касценевічскі

в. Андрушы > Менская вобласць > Узда >Нёманскі

в. Андрыеўшчына>Менская вобласць > Койданава >Бароўскі

в. Андрэйкі >Менская вобласць > Мядзел >Сваткоўскі

п. Андросаўшчына> Менская вобласць > Копыль >Капыльскі

в. Андросаўшчына> Менская вобласць > Копыль >Слабада-Кучынскі

в. Андрушы> Менская вобласць > Нясвіж >Сейлавічскі

 

в. Андрушкі >Гарадзенская вобласць > Іўе > Ліпнішкаўскі

х. Андзюлевіча >Гарадзенская вобласць > Воранава >Радунскі

х. Андруны >Гарадзенская вобласць > Воранава >Пераганцаўскі

в. Андрэеўцы>Гарадзенская вобласць > Смаргонь >Жодзішкаўскі

х. Андрэйкішкі  >Гарадзенская вобласць > Ашмяны >Крэйванцэўскі

в. Андрушы > Гарадзенская вобласць > Ваўкавыск >Роскі

в. Андрашоўшчына > Гарадзенская вобласць > Ліда > Пескоўскі

в. Андрэевічы > Гарадзенская вобласць > Ваўкавыск >Гнезноўскі

в. Андрушэўцы>Гарадзенская вобласць > Шчучын > Лядскі

 

в. Андрыянаўка> Брэсцкая вобласць > Пружаны >Сухапольскі

в. Андронава> Брэсцкая вобласць > Кобрын > Батчынскі

в. Андрэеўцы> Брэсцкая вобласць > Баранавічы >Малчадскі

 

в. Андраны>Магілёўская вобласць > Мсціслаў > Далгавіцкі

в. Андрухі>Магілёўская вобласць > Горкі >Ленінскі

в. Андрухі>Магілёўская вобласць > Горкі >Гарэцкі

в. Нова-Андрэеўка>Магілёўская вобласць > Глуск > Клетненскі

в. Андзекалава>Магілёўская вобласць > Горкі > Ленінскі

в. Андронаўшчына>Магілёўская вобласць > Хоцімск > Чарняўскі

в. Андзекалава>Магілёўская вобласць > Горкі >Хадароўскі

 

в. Андрушышкі> Віцебская вобласць > Паставы > Камайскі

в. Андроны> Віцебская вобласць > Паставы > Курапольскі

в. Андрушышкі> Віцебская вобласць > Паставы > Мягунскі

в. Андроны> Віцебская вобласць > Паставы > Юнкаўскі

в. Андрэйчыкі>Віцебская вобласць > Ушачы > Глыбачанскі

в. Андрэеўшчына> Віцебская вобласць > Полацак >Андрэеўшчынскі

в. Андрэенкі > Віцебская вобласць >Гарадок >Бычыхінскі

в. Андрэева> Віцебская вобласць > Гарадок>Руднянскі

в. Андрэева > Віцебская вобласць > Гарадок >Газьбенскі

в. Андрэеўкая > Віцебская вобласць > Шуміліна >Мішневіцкі

в. Андрэева > Віцебская вобласць > Шуміліна >Мікалаеўскі

в. Андронавічы> Віцебская вобласць > Віцебск >Тулаўскі

в. Андрэеўшчына > Віцебская вобласць > Сенно > Багушэўскі

в. Андрэйчыкі > Віцебская вобласць > Сенно > Немойтаўскі

в. Андрэйчыкі> Віцебская вобласць > Сенно > Расненскі

в. Андрыянава>Віцебская вобласць > Дуброўна >Пірагоўскі

 

в. Андрэеўка>Гомельская вобласць > Кастрычніцкі > Краснаслабодскі

в. Андрэеўка>Гомельская вобласць > Рэчыца > Ровенскаслабодскі

п. Андрэеўка>Гомельская вобласць > Добруш > Усоха-Будскі

 

 

Прозвішчы: Андраеўскі, Андрайковіч, Андрусевіч, Андрушкевіч – старажытныя беларускія шляхецкія роды.

Андрэеў,  Андрэйчанка, Андронаў

Са спісу войска ВКЛ 1528 года:

Андреевая Барбара, б. Ковенскага пав. Троцкага в-д. 78 оборот.
Андреевая Маргорета, б. Вiлькамiрскага пав. Вiленскага в-д. 61 оборот.
Андреевая Яновна, вдова, з. Бельскай земли Падляшскага в-д. 159 оборот.
Андреевая, вдова, б. Кобрынскай вол. 215 оборот.
Андреевая, вдова, з. Бельскай земли Падляшскага в-д. 130
Андреевая, вдова, з. Бельскай земли Падляшскага в-д. 174
Андреевая, вдова, з. Бельскай земли Падляшскага в-д. 190 оборот.
Андреевая, вдова, з. Бельскай земли Падляшскага в-д. 197
Андреевич Мацкелис, боярин Бяржанскай вол. Жамойцкай з-Л1 275 оборот.
Андреевич Абрам, з. Бельскай земли Падляшскага в-д. 146
Андреевич Авгуштын, з. Бельскай земли Падляшскага в-д. 130
Андреевич Адам, боярин Судзярэускага пав. Вiленскага в-д. 73
Андреевич Адам, боярин Троцкага пав. Троцкага в-д. 113 оборот.
Андреевич Андрей, боярин Радунскага пав. Троцкага в-д. 91 оборот.
Андреевич Бартош, боярин Ваукавыйскага пав. Троцкага в-д. 104 оборот.
Андреевич Бартош, з. Бельскай земли Падляшскага в-д. 133 оборот.
Андреевич Бартош, з. Бельскай земли Падляшскага в-д. 161
Андреевич Бернат, боярин Кернаускага пав. Вiленскага в-д. 55 оборот.
Андреевич Бернат, з. Бельскай земли Падляшскага в-д. 186
Андреевич Бернат, з. Бельскай земли Падляшскага в-д. 196
Андреевич Богдан, боярин Меднщкага пав. Вiленскага в-д. 27
Андреевич Володко, боярин Дзiрванскай вол. Жамойцкай земли 269
Андреевич Грегор, з. Бельскай земли Падляшскага в-д. 154 оборот.
Андреевич Грегор, з. Бельскай земли Падляшскага в-д. 193 оборот.
Андреевич Григор, боярин Бяржанскай вол. Жамойцкай земли 275 оборот.
Андреевич Данило, з. Бельскай земли Падляшскага в-д. 182
Андреевич Долмат, боярин Клецкага пав. 211 оборот.
Андреевич Езоф, з. Бельскай земли Падляшскага в-д. 169
Андреевич Жыгимонт, боярин Ашменскага пав. Вiленскага в-д. 21
Андреевич Иван, п., падскарбi дворны, п.-р. 9
Андреевич Игнат, боярин Ковенскага пав. Троцкага в-д. 79
Андреевич Казимир, з. Бельскай земли Падляшскага в-д. 134
Андреевич Кирик, боярин Клецкага пав. 212
Андреевич Климко, з. Бельскай земли Падляшскага в-д. 138
Андреевич Кус, з. Бельскай земли Падляшскага в-д. 180 оборот.
Андреевич Лень, боярин Слонiмскага пав. Троцкага в-д. 106
Андреевич Мартин, 13
Андреевич Мартин, боярин Вiлькамiрскага пав. Вiленскага в-д. 63 оборот.
Андреевич Мартин, з. Бельскай земли Падляшскага в-д. 138
Андреевич Мартин, з. Бельскай земли Падляшскага в-д. 147 оборот.
Андреевич Мартин, з. Бельскай земли Падляшскага в-д. 161 оборот.
Андреевич Матей, боярин Рудамiнскага пав. Вiленскага в-д. 48
Андреевич Матей, з. Бельскай земли Падляшскага в-д. 149
Андреевич Матей, з. Бельскай земли Падляшскага в-д. 150
Андреевич Матей, з. Бельскай земли Падляшскага в-д. 161 оборот.
Андреевич Матей, з. Бельскай земли Падляшскага в-д. 174
Андреевич Матей, з. Бельскай земли Падляшскага в-д. 186
Андреевич Матыс, з. Бельскай земли Падляшскага в-д. 190 оборот.
Андреевич Миклаш, 11 оборот.
Андреевич Миклаш, боярин Слонiмскага пав. Троцкага в-д. 106
Андреевич Миклаш, з. Бельскай земли Падляшскага в-д. 154
Андреевич Миколай, 13
Андре[е]вич Миколай, з. Бельскай земли Падляшскага в-д. 196; с. 146
Андреевич Миколай, боярин Кернаускага пав. Вiленскага в-д. 55 оборот.
Андреевич Миколай, боярин Конеускага пав. Троцкага в-д. 93
Андреевич Миколай, боярин Меднiцкага пав. Вiленскага в-д. 28
Андреевич Миколай, боярин Самiлiшскага пав. Троцкага в-д. 82 оборот.
Андреевич Миколай, з. Бельскай земли Падляшскага в-д. 128 оборот.
Андреевич Миколай, з. Бельскай земли Падляшскага в-д. 147
Андреевич Миколай, з. Бельскай земли Падляшскага в-д. 150
Андреевич Миколай, з. Бельскай земли Падляшскага в-д. 183
Андреевич Миколай, з. Бельскай земли Падляшскага в-д. 186
Андреевич Мис, слуга путны Кернаускага пав. Вiленскага в-д. 58
Андреевич Мицко, боярин Вiлькамiрскага пав. Вiленскага в-д. 61
Андреевич Мойзеш, з. Бельскай земли Падляшскага в-д. 169 оборот.
Андреевич Невер, з. Бельскай земли Падляшскага в-д. 175
Андреевич Олекши, з. Бельскай земли Падляшскага в-д. 175
Андреевич Олехно, боярин Ашменскага пав. Вiленскага в-д. 24
Андреевич Оношко, боярин Ваукавыйскага пав. Троцкага в-д. 105
Андреевич Павел, боярин Дзiрванскай вол. Жамойцкай земли 269 оборот.
Андреевич Павел, з. Бельскай з- лi Падляшскага в-д. 130
Андреевич Павел, з. Бельскай земли Падляшскага в-д. 138
Андреевич Петко, з. Бельскай земли Падляшскага в-д. 182
Андреевич Петр, боярин Вiлькейскай вол. Жамойцкай земли 232
Андреевич Петр, боярин Высакадворскага пав. Троцкага в-д. 85
Андреевич Петр, з. Бельскай земли Падляшскага в-д. 143
Андреевич Петр, з. Бельскай земли Падляшскага в-д. 169
Андреевич Петр, з. Бельскай земли Падляшскага в-д. 187
Андреевич Петраш, боярин Ваукавыйскага пав. Троцкага в-д. 105
Андреевич Пик, боярин Дзiрванскай вол. Жамойцкай земли 269 оборот.
Андреевич Сенько, з. Бельскай земли Падляшскага в-д. 180 оборот.
Андреевич Скиндир, 13
Андреевич Станислав, боярин Ашменскага пав. Вiленскага в-д. 19 оборот.
Андреевич Станислав, боярин Упiцкага пав. Троцкага в-д. 111
Андреевич Станислав, з. Бельскай земли Падляшскага в-д. 134
Андреевич Станислав, з. Бельскай земли Падляшскага в-д. 161 оборот.
Андреевич Станислав, з. Бельскай земли Падляшскага в-д. 169
Андреевич Станислав, з. Бельскай земли Падляшскага в-д. 186
Андреевич Станислав, з. Бельскай земли Падляшскага в-д. 189
Андреевич Станислав, з. Бельскай земли Падляшскага в-д. 190 оборот.
Андреевич Станк, з. Бельскай земли Падляшскага в-д. 134
Андреевич Станько, боярин укупны Гародзенскага пав. Троцкагав-д. 101 оборот.
Андреевич Станько, з. Бельскай земли Падляшскага в-д. 165 оборот.
Андреевич Стае, боярин путны Жалудоцкага пав. Троцкага в-д. 98 оборот.
Андреевич Счасный, боярин Упiцкага пав. Троцкага в-д. ПО оборот.
Андреевич Счепан, боярин Лiдскага пав. Вiленскага в-д. 33 оборот.
Андреевич Томко, боярин Лщскага пав. Вiленскага в-д. 33 оборот.
Андреевич Урбан, боярин Ковенскага пав. Троцкага в-д. 76 оборот.
Андреевич Федюк, з. Бельскай земли Падляшскага в-д. 182
Андреевич Шимко, боярин Ашменскага пав. Вiленскага в-д. 21
Андреевич Щепан, з. Бельскай земли Падляшскага в-д. 147
Андреевич Щепан, з. Бельскай земли Падляшскага в-д. 157 оборот.
Андреевич Щепан, з. Бельскай земли Падляшскага в-д. 162 оборот.
Андреевич Юрей, боярин Рудамiнскага пав. Вiленскага в-д. 49
Андреевич Юшко, боярин Ваукавыйскага пав. Троцкага в-д. 104 оборот.
Андреевич Юшко, боярин Ковенскага пав. Троцкага в-д. 78
Андреевич Юшко, боярин Меднiцкага пав. Вiленскага в-д. 29
Андреевич Якуб, з. Бельскай земли Падляшскага в-д. 149
Андреевич Ян, боярин Ашменскага пав. Вiленскага в-д. 23
Андреевич Ян, боярин Ашменскага пав. Вiленскага в-д. 24
Андреевич Ян, боярин Кернаускага пав. Вiленскага в-д. 54 оборот.
Андреевич Ян, з. Бельскай земли Падляшскага в-д. 130
Андреевич Ян, з. Бельскай земли Падляшскага в-д. 150
Андреевич Ян, з. Бельскай земли Падляшскага в-д. 161 оборот.
Андреевич Ян, з. Бельскай земли Падляшскага в-д. 175 оборот.
Андреевич Ян, з. Бельскай земли Падляшскага в-д. 186
Андреевич Ян, з. Бельскай земли Падляшскага в-д. 190
Андреевича Хоминая, б. Менскага пав. Вiленскага в-д. 30 оборот.
Андрей, боярин Васiлiшскага пав. Троцкага в-д. 97
Андрей, боярин Гародзенскага пав. Троцкага в-д. 100 оборот.
Андрей, боярин Гародзенскага пав. Троцкага в-д., яго нявестка - Даниловая 100
Андрей, боярин Ковенскага пав. Троцкага в-д. 80
Андрей, боярин Меднiцкага пав. Вiленскага в-д., яго брат - Каликст Юшкович 28
Андрей, войт дарагiцкi, з. Дарагiцкай земли Падляшскага в-д. 128
Андрей, з. Бельскай з- лi Падляшскага в-д., яго брат - Ян Якушевич 142 оборот.
Андрей, кн., т., яго брат- кн. Иван 115 оборот.
Андрей, садоунiк Наугародскага пав. 41 оборот.
Андрейко, боярин Расеiнскай вол. Жамойцкай з- лi, яго айчым - Тишко 252
Андрейкович Войтех, боярин Ваукавыйскага пав. Троцкага в-д. 102 оборот.
Андрейкович Миколай, боярин Ваукавыйскага пав. Троцкага в-д. 102 оборот.
Андрейкович Миколай, боярин Лiдскагапав. Вiленскага в-д. 33
Андрейкович Ян, боярин Ваукавыйскага пав. Троцкага в-д. 102 оборот.
Андреянович Андрей, боярин Вiлькамiрскага пав. Вiленскага в-д. 64 оборот.
Андрим, боярин Вiдукльскай вол. Жамойцкай земли 257 оборот.
Андрисевич Войтко, з. Бельскай земли Падляшскага в-д. 200
Андрисович Бернат, з. Бельскай земли Падляшскага в-д. 133
Андрисович Миклаш, боярин Наугародскага пав. Вiленскага в-д. 40 оборот.
Андриянович Венцко, боярин Ковенскага пав. Троцкага в-д. 76
Андриянович Григор, боярин Ковенскага пав. Троцкага в-д. 76
Андриянович Грин, боярин Ковенскага пав. Троцкага в-д. 79 оборот.
Андриянович Мартин, боярин Ковенскага пав. Троцкага в-д. 75 оборот.
Андриянович Ян, боярин Бiрштанскага пав. Троцкага в-д. 94
Андрович Войшвил, боярин Ейшышскага пав. Троцкага в-д. 89
Андротович Ян, боярин Айрогальскай вол. Жамойцкай земли 244
Андрошевич Андрей, боярин Кернаускага пав. Вiленскага в-д. 56 оборот.
Андрошевич Марко, боярин Упiцкага пав. Троцкага в-д. 110 оборот.
Андрошевич Миколай, 13
Андрошевич Миколай, боярин Мемiжскага пав. Вiленскага в-д. 51 оборот.
Андрошевич Юрый, боярин Ковенскага пав. Троцкага в-д. 78
Андрошевич Юрьи, боярин Вiлькамiрскага пав. Вiленскага в-д. 66
Андрошевич Янко, боярин Вiлькейскай вол. Жамойцкай земли 233 оборот.
Андрошевича Миколаевая, боярин Ашменскага пав. Вiленскага в-д. 24 оборот.
Андрузский Федор, боярин Валынскай з- лi 202 оборот.
Андрузький Санко, боярин Валынскай земли 202 оборот.
Андруский Яцко, боярин Валынскай земли 203 оборот.
Андрусовая, вдова, б. Шоудаускай вол. Жамойцкай земли 264 оборот.
Андрухович Андриян, боярин Ковенскага пав. Троцкага в-д. 77
Андрушкайтис Гриц, боярин Крожскай вол. Жамойцкай земли 279 оборот.
Андрушкайтис Мартин, боярин Тандзягальскай вол. Жамойцкай земли 285
Андрушкайтис Януш, боярин Коршаускай вол. Жамойцкай земли 258 оборот.
Андрушкевич Матей, боярин Радунскага пав. Троцкага в-д. 92
Андрушковая Барбара, б. Упiцкага пав. Троцкага в-д. 110
Андрушковая Кахна, б. Самiлiшскага пав. Троцкага в-д. 82 оборот.
Андрушковая Малгарета, вдова, б. Расешскай вол. Жамойцкай земли 250
Андрушковая, вдова, б. Бiрштанскага пав. Троцкага в-д. 94
Андрушковая, вдова, б. Вяленскай вол. Жамойцкай земли 238
Андрушкович Абрам, боярин Крэускага цi Свiрскага хар. Вiленскага в-д. 43
Андрушкович Авгуштын, боярин Крэускага цi Свiрскага хар. Вiленскага в-д. 43
Андрушкович Александре, боярин Астрынскага пав. Троцкага в-д. 98
Андрушкович Амброжей, боярин Пянянскага пав. Вiленскага в-д. 69
Андрушкович Амброжей, боярин Ясвойнскай вол. Жамойцкай земли 286 оборот.
Андрушкович Андрей, боярин Вiдукльскай вол. Жамойцкай з-л1 258
Андрушкович Бартош, боярин Жыжморскага пав. Троцкага в-д. 81
Андрушкович Бернат, боярин Ковенскага пав. Троцкага в-д. 75
Андрушкович Бортко, боярин Мемiжскага пав. Вiленскага в-д., яго брат - Янко 52
Андрушкович Будрыс, боярин Ковенскага пав. Троцкага в-д. 78 оборот.
Андрушкович Визгир, боярин Расеiнскай вол. Жамойцкай земли 251
Андрушкович Войтех, боярин Курклеускага пав. Троцкага в-д. 114 оборот.
Андрушкович Войтко, боярин Вiдукльскай вол. Жамойцкай земли 253
Андрушкович Войтко, боярин Вiлькамiрскага пав. Вiленскага в-д. 62
Андрушкович Войтко, боярин Кернаускага пав. Вiленскага в-д. 57 оборот.
Андрушкович Габриал, боярин Мемiжскага пав. Вiленскага в-д. 51 оборот.
Андрушкович Габриал, боярин Няменчынскага пав. Вiленскага в-д. 73 оборот.
Андрушкович Гарман, боярин Рудамiнскага пав. Вiленскага в-д. 49 оборот.
Андрушкович Григор, боярин Ваукавыйскага пав. Троцкага в-д. 103 оборот.
Андрушкович Григор, боярин Дарсунiшскага пав. Троцкага в-д. 94
Андрушкович Грин, боярин Кернаускага пав. Вiленскага в-д. 57 оборот.
Андрушкович Лукаш, боярин Васiлiшскага пав. Троцкага в-д. 96 оборот.
Андрушкович Мартин, боярин Слонiмскага пав. Троцкага в-д. 105 оборот.
Андрушкович Мартин, боярин Судзярэускага пав. Вiленскага в-д. 73
Андрушкович Матей, боярин Ваукавыйскага пав. Троцкага в-д. 103
Андрушкович Матей, боярин Вяленскай вол. Жамойцкай земли 240
Андрушкович Матей, боярин Гандзiнгскай вол. Жамойцкай 3-Л1 266
Андрушкович Матей, боярин Пянянскага пав. Вiленскага в-д. 70 оборот.
Андрушкович Мацко, боярин Меднiцкага пав. Вiленскага в-д. 28 оборот.
Андрушкович Миколай, боярин Гядройцкага пав. Вiленскага в-д. 71
Андрушкович Миколай, боярин Келменскай вол. Жамойцкай з-л1 283
Андрушкович Миц, боярин Вяленскай вол. Жамойцкай земли 237 оборот.
Андрушкович Мицко, боярин Пянянскага пав. Вiленскага в-д. 68 оборот.
Андрушкович Наруш, боярин Вiлькамiрскага пав. Вiленскага в-д. 67 оборот.
Андрушкович Неско, боярин Ваукавыйскага пав. Троцкага в-д. 103 оборот.
Андрушкович Павел, боярин Ковенскага пав. Троцкага в-д. 79 оборот.
Андрушкович Пацац, боярин Вiлькейскай вол. Жамойцкай земли 233
Андрушкович Процко, боярин Курклеускага пав. Троцкага в-д. 114
Андрушкович Самуил, боярин Меднiцкага пав. Вiленскага в-д. 28
Андрушкович Станислав, боярин Вiлькамiрскага пав. Вiленскага в-д. 65
Андрушкович Станислав, боярин Келменскай вол. Жамойцкай земли 283 оборот.
Андрушкович Станислав, боярин Расеiнскай вол. Жамойцкай земли 252
Андрушкович Станислав, боярин Упщкага пав. Троцкага в-д. 110
Андрушкович Стань, боярин Крожскай вол. Жамойцкай з- лi 278 оборот.
Андрушкович Стаско, боярин Крэускага цi Свiрскага хар. Вiленскага в-д. 43 оборот.
Андрушкович Стромило, боярин Самiлiшскага пав. Троцкага в-д. 83
Андрушкович Томко, боярин Меднiцкага пав. Вiленскага в-д. 26 оборот.
Андрушкович Юрага, боярин Вiлькамiрскага пав. Вiленскага в-д. 62 оборот.
Андрушкович Юре, боярин Паюрскай вол. Жамойцкай земли 263
Андрушкович Юхно, боярин Меднiцкага пав. Вiленскага в-д. 29 оборот.
Андрушкович Юц, боярин Вяшвянскай вол. Жамойцкай земли 267
Акдрушкович Якуб, боярин Вiдукльскай вол. Жамойцкай земли 255 оборот.
Андрушкович Якуб, боярин Вiлькамiрскага пав. Вiленскага в-д. 64
Андрушкович Якуб, боярин Высакадворскага пав. Троцкага в-д. 86
Андрушкович Якуб, боярин Паюрскай вол. Жамойцкай земли 263 оборот.
Андрушкович Ян, боярин Айрогальскай вол. Жамойцкай земли 243 оборот.
Андрушкович Ян, боярин Вiлькамiрскага пав. Вiленскага в-д. 66 оборот.
Андрушкович Ян, боярин Ковенскага пав. Троцкага в-д. 79
Андрушкович Ян, боярин Коршаускай вол. Жамойцкай земли 259 оборот.
Андрушкович Ян, боярин Коршаускай вол. Жамойцкай земли 260 оборот.
Андрушковича Томашовая, б. Ковенскага пав. Троцкага в-д. 75 оборот.
Андрушкойтис Станько, боярин Крожскай вол. Жамойцкай земли 279 оборот.
Андрушкойтис Янушис, боярин Крожскай вол. Жамойцкай земли 279 оборот.
Андрушович Якуб, боярин Упiцкага пав. Троцкага в-д. 112 оборот.

 

Геаграфічныя назовы за мяжой, злучаныя з андрафагамі

Анадыр— Расія
Андорра-ла-Велла — Андорра

МІФАЛОГІЯ

АНДРЭЙ

 


 

Прысьвятак народнага календара (13 сьнежня н. ст. ці 30 лiстапада с. ст.), ушаноўвае апостала Андрэя Першазванага. Адметны варажбой, якую наладжвала моладзь (дзяўчаты звычайна  варажылі на суджанага). Акрамя агульных формаў варажбы (выліваньне на ваду расплаўленага воску,  выкраданьне мужчынскага адзеньня ды інш.), у гэты дзень дзяўчаты, загадваючы на суджанага, «высявалі» насеньне лёну ці канапель ля калодзежа, ля палонкі або ў пасьцелі і прыгаворвалі: «Сьвяты Андрэю, канапелькі сею, дай мне знаць, зь кім буду спаць?» Калі кінутае ў агародзе насеньне вясною добра прарастала, гзта абяцала дзяўчыне шчасьлівы шлюб. Каб  жаданьні лепш збываліся, дзяўчаты цэлы дзень стараліся вытрымліваць  пост і пазьбягаць размоваў

Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

Андрэй СВ.

 

Каб пазнаць, ці выжыве хворы, пашлі жанчыну з драўлянай талеркай да крыніцы Св. Андрэя. Калі талерка зваліцца на паверхню вады і будзе круціцца па ходу сонца, хворы акрыяе.Калі ж яна будзе круціцца супраць ходу сонца - хворы памрэ.

Крыніца Св. Андрэя згадваецца ў павер'і, якое  існуе ў мястэчку Шадар (в. Люіс). Аднак сама традыцыя варажбы па вадзе распаўсюджана і практыкуецца даволі шырока.Французская версія рыцарскага рамана пра Бевісе з Хэмптона паведамляе, што пешае паломніцтва да крыніцы Св. Андрэя па сваёй гаючай сіле раўназначна паломніцтву да гары Сен-Мішэль у Брэтані.

13 СНЕЖНЯ – АНДРОСЫ.

13/30. Андросы (Андрос, Андрэй, Андрэйкі). Дзявочае свята. Народная традыцыя амаль нічым не звязана з хрысціянскім праслаўленнем апостала Андрэя Першазванага. Гэта адзін з 12 вучняў Хрыста, брат апостала Пятра. Пасля зыходжання Святога Духа апостал Андрэй з Віфсаіды прапаведаваў у І стагоддзі Евангелле ў розных краінах, у тым лік і на славянскіх землях. Празваны Першазваным таму, што першы быў прызваны Хрыстом на апостальскае служэнне.

 


Беларуская народная традыцыя захавала нямала абрадаў, гульняў, прыкмет і асабліва варожбаў на гэты дзень. Дзяўчаты варажылі так, як і перад Новым годам: на бліны, крычалі ў калодзеж і абсявалі яго каноплямі, бегалі пад суседскія вокны пачуць, пра што гавораць у хаце, і інш. «Высявалі» насенне канапель ці льну на калодзежы, ля палонкі, у пасцелі. Уяўнае высяванне было невыпадковае — дастаткова прыгадаць, што вясною, 28 красавіка, таксама ў дзень Андрэя, прынамсі на Палессі, звычайна сеялі каноплі. Водгукі гэтага занятку чуюцца ўвосень і нібы змыкаюць агульнай справай двух цёзкаў. Само дзеянне варажбітак — сяўба насіла яўна сімвалічны характар: як засеянае павінна ўзысці, так і загаданае павінна ажыццявіцца ў недалёкім будучым: «Святы Андрэю, я каноплі сею, дай мне знаць, з кім буду рваць». Каб жаданні збываліся, дзяўчаты цэлы дзень пасцілі і пазбягалі размоў. Калі кінутае ў агародзе насенне ўсё на весну прарастала, гэта абяцала шчаслівы шлюб, калі ўзыходзіла зрэдку — чакала бязрадаснае замужжа, калі насенне зусім не ўзыходзіла — гэта нібыта быў знак на смерць. На трох прыкрытых талерках клалі пярсцёнак, ружанец і кветку; хто з дзяўчат выцягне пярсцёнак — тая пойдзе замуж, кветку (сімвал цнатлівасці) — застанецца ў дзеўках, ружанец — пойдзе ў манастыр.

 

 

Другасна слухаюць ваду: ціхая вада добрая зіма, шумная маюць быць маразы, завеі. Вынік параўноўваюць  з тым, што даў Юр'еў дзень.

Дзень Апостала Андрэя Першазванага. Па царкоўным календары адзначаецца свята святога апостала Андрэя Першазванага. Святы апостал Андрэй быў адным з вучняў Іяана Хрысціцеля. Паводле Евангелля, Выратавальнік паклікаў яго разам з братам Пятром і двума сынамі быць сваімі спадарожнікамі.

 

 

Па падданні, апостала прыгваздалі да крыжа, папярочныя брусы якога былі прыбіты накасяк. Такі крыж завуць Андрэеўскім.

Андрэю Першазванаму дзяўчаты моляцца пра здольных добрых жаніхоў, а вечарамі варожаць пра сваіх суджаных.

Уначы старымі наведваліся рэкі, азёры.  Парады зоры глядзець, ваду слухаць, мабыць, сёння нічога не выклічуць, акрамя ўсмешкі.      Ну,  калі сапраўды вёсцы атрымоўвалася тое, што ўяўляецца нам немагчымым? Пласты глебы, прамярзаючы нераўнамерна, прыўздымаюцца і апускаюцца, спараджаючы ваганні вады. Што калі гэтыя зрухі, узмоцненыя магутным рэзанатарам, такім, як азёры, рачныя плёсы, студні, станавіліся даступныя слыху?*

Прыкмячай:

"Ціхая вада - да добрай зімы; шумная - да сцюж і завей",

Хадзілі да рэк, слухалі студні і, не ідучы за парог, спраўляліся пра надвор'е на заўтра:  "Чырвоны агонь у печы - на сцюжу, белы - на адлігу".  "Нагарэлы вугаль на лучыне круціцца - да маразоў..."

 

 

Дзень  Андрэя Першазванага.

 

30 лістапада (13 снежня) - дзень св. апостала Андрэя Першазванага. У гэты дзень, як і ў дзень вялікапакутніцы Кацярыны, дзяўчаты варожаць пра сваіх суджаных. Шматлікія з іх па заведзеным звычаі напярэдадні дня апостала Андрэя выконваюць пост і наогул моляцца яму пра добрых жаніхоў.

На Палессе дзяўчына, жадаючы ўбачыць у сне свайго наканаванага, сее лён у гаршку, напоўненым зямлёю;  прачытаўшы над гаршком "Ойча  наш" дзевяць разоў на каленах і дзевяць разоў седзячы, яна кажа:

Святы Андрэю,

Я на цябе лён сею,

Дай жа мне знаць,

За кім я буду той лён рваць.

Ноч на 13 снежня завуць у народзе Андрэявай. З даўніны ідзе сцвярджэнне, што дзяўчатам і юнакам у Андрэеву ноч з'яўляюцца выявы іх суджаных. Само імя Андрэй азначае "муж".

Чый след ад ганка твайго рана раніцай ідзе: ці птушыны? чалавека? Які след: што разора? што яма? Дзяды раілі: "Не спяшайся. Паглядзі. З ганка тут жа не сыходзь, не заступі следу чужога. Заступіш  - і можа здарыцца так, што пяроймеш шлях таго, хто гэты след пакінуў, і тады чужымі думамі ўразлівы будзеш, чужой важданінай мучыцца станеш, чужыя ношы насіць стомішся."

Вераніка - гэта Андрэева трава, яна горкая, у вянок звітая - ад нячысціка. З выгляду кветкі яе бледна-блакітнаватыя з ліловымі турчыкамі, што вышытыя крыжыкі. Вераніка - моцная трава: з ёй павядзешся - жаданага не страціш. Па народным павер'і, дзяўчаты, думаючы пра мілых сябрукоў, трымалі пры сабе вераніку.

 

 

13 снежня ваду слухалі. Старыя гэта ўмелі. Ранкам ішлі старыя на раку, секлі палонку і, перш чым зачэрпаць воды, апускаліся на калены на краю палонкі, прыціскаліся вухам да лёду і слухалі. Верылі, што калі вада шумная, то трэба чакаць завеі, сцюжы. Калі ціхая вада на Андрэяў дзень, то зіма будзе ціхай, добрай. Чэрпалі ваду з палонкі, неслі дахаты. І калі вада была шумнай, то адразу налівалі яе ў чугуны, не разлівалі па балеях - вынікала ваду супакоіць, каб з ёй у тваю хату шум не ўвайшоў.

Варажба пра замужжа

 


 

Калі дзяўчаты надумвалі варажыць у вечар, то адно з вёдраў з вадой, прынесенай вечарам на Андрэяў дзень, пакідалі ў сенцах ці халоднай святліцы. Да вады нікому з дамачадцаў не дазволена было падыходзіць: ні чапаць, ні чэрпаць, ні глядзець на яе. Кідалі дзяўчаты ў вядро дробку насення травы-веранікі, а ў яе насенне, што сэрца, і загадвалі:

Святы Андрэй,

я табе сею-засяваю,

дай мне знаць,

ці буду я тваю траву рваць?

А потым глядзелі, як насенне плыве па паверхні: ці будзе вада яго круціць ці ў супакоі пакіне? Такім, маўляў, па характары і будзе жаніх. раніцой ужо разглядалі ўзоры на замёрзлай паверхні: што чакае іх у будучыні?

 

28 КРАСАВІКА - ПУДАЎ ДЗЕНЬ, ПЧАЛЯР.

 

28/15.  Андрэй.

"У каго медок і масліце, у таго свята". Надыходзяць працы: "На святога Пуду даставай пчол з-пад спуда".

Быццам расступіліся іглічныя цясніны, пацякла снегавіца, топіць поймы.

 

 

Узрос напор вясновай вады, бушуюць рэкі: то мост знясе, то абрыне падмыты бераг. Дрыжаць верхавіны затопленага вербалозу, у пене, з ровам быстрыня цягне выдраныя з коранем дрэвы, абломкі нейкіх будынкаў...

 

 

Грады градамі, а клопатаў на пасеках  ніхто не перайме. Пчолы ў пчалярніку ажыўляюцца. Вулей гудзіць. Пчала просіцца на волю. Пчала - Божая угодніца. На ўсякую кветку садзіцца, ды не са ўсякай бярэ. Сама праца пчаліная, гуд у вуллі-быццам песня:

Точым абрусы белыя,

ставім стравы цукровыя,

людзям на патрэбу,

Богу на ўгоду.

У гэты дзень прыходзіць пара даставаць пчол з пчалярнікаў,  свіранаў, клецяў, што былі на зіму добра уцеплены, мохам пракладзеныя, каб пчолы перазімавалі ў цеплыні і сытасці.

 

 

Ранні лёт пчол - да краснай вясны

Калі Руф рушыць снягі, то Пуд пужае.

Пуд-бортнік. У дзень гэтага апостала аглядаюць пчальнікі.

На Пуда каліна і рабіна почкі распускаюць.

 

 

17 ЛІПЕНЯ – АНДРЭЙ НАЛІВА.

 


17/4. Андрэй, Марфа, Яўхім, Хвядот, Хвядоцця, Хведар.

 

17/4. Андрэй (Андрэй Наліва). Адзін з апекуноў земляробства, пра яго пяецца:
Трэці празнік – святы Андрэй,
Святы Андрэй, за ўсіх мудрэй,
Саху ладзіць, каня гладзіць...

Да Андрэя завяршаўся працэс выспявання жыта. Аб гэтым народная мудрасць сцвярджае: "На Андрэя азімыя наліліся, а татка-авёс да палавіны дарос", "Авёс у світцы, а на грэчцы і кашулі няма", "Зерне ў каласку, не валяйся ў халадку".

 

 

Да гэтага часу зімавыя ўжо ў наліве, грэчка яшчэ на ўсходзе, тады казалі "Бацечка авёс дашчэнту ўрос".

Прымецілі: "Які Андрэй Наліва - такі і Каліннік (11 жніўня)".

Аўсяная каша на пакосе - на яе запах выходзяць з лесу і ласі.

На пакосе аўсяны кісель, то ведай, прыйшоў сенажаці канец.

Дзяўчатам ізноў клопат. Яны хадзілі ў поле, збіралі з дванаццаці лугоў дванаццаць кветак, і букецікі клалі пад галаву на сон будучы. Сярод кветак абавязкова павінна была быць Андрэева кветка.

Святы Андрэй,

усе кветкі завей!

Дванаццаць цвяткоў,

склічце дванаццаць малайцоў !

Свайго пазнаю-

павелічаю!

 


 

А маці абавязкова варылі дзяўчатам на выданне аўсяны кісель, і абавязкова гэты святочны кісель быў запраўлены салодкімі паўспелымі ягадамі. Належыла кісель высербаць ды міску аблізаць. Быў сказ, што аўсяны кісель моцна за жаніхоў трымаецца.

А жаніхі тым часам па аўсяных палях хадзілі. Рыхтаваліся воз сямейны везці. Вялікая сенакосная пара, але і на хлебную ніву трэба ўжо абгарнуцца. Авёс ды жыта - яны і чалавеку, і коням, і птушцы годны.

Селянін, з галавой паглынуты сенажаццю, не выпускаў з поля зроку хлебныя нівы.

Імяніны ў Марфы (Марты) ("настаўніца" (арам.)), Андрэя (з грэцкага - "мужны"), Багдана (рускае - "дадзены Богам"), Фядора (грэцкае - "божы дарунак").

 

 

Сярод лета з'яўляецца на дрэвах жоўтае лісце - да ранняй восені і зімы.

Прастуду лячылі, абліўшы аўсяную шалупіну кіпенем, а пасля ўдыхалі гаючы пар.

У гэты дзень, як правіла, ішоў дождж, неабходны ўраджаю і празваны "андрэеўскім". Аб надвор'і судзяць па першым аўторку пасля маладзіка. Калі месяц нарадзіўся у сераду, не чакай нічога добрага. Ясны крутарогі месяц - да вёдра. Андрэева трава, андрэеўка, расліна Veronica spicata. Падрыхтоўка да здымання ўраджая зімавых.

У гэты дзень добра атрымоўваецца вядзьмарства.

Якія нарадзіліся ў гэты дзень варта насіць цытрын.

 

 

Андрэева кветка – Вераніка каласіста.

 

 

ВЕРАНІКА КАЛАСІСТАЯ - Veronica spicata L.

Сямейства нарычнікавыя - Scrophulariaceae Juss.

Вераніка каласістая - травяністая шматгадовая расліна вышынёй 10-75 см.  Карэнішча тонкае, гарызантальнае, сцеблы ў малаважным ліку або адзінкавыя, прамыя або ўзыходзячыя, моцныя, простыя, багата апушаны; суквецце - верхавіннае, адзінкавае, густы пэндзаль 5-30 см

даўжынёй, часам бываюць бакавыя пэндзлі; кветкі на касматых кветаножках, звычайна карацей кубачка або амаль сядзячыя; венец ярка-галубы або сіні, часам разаваты, фіялетавы або белы, 6-7 мм даўжынёй, насенне плоскапукатае, шырокаяйцападобнае, тупое, гладкае.

 

 

Квітнее ў ліпене-кастрычніку.

Распаўсюджана ў Еўрапейскай Арктыцы (усход), на Ўкраіне, у Беларусі, у еўрапейскай частцы Расеі, ва Ўсходняй Сібіры (Енісейскі раён), на Каўказе, у Сярэдняй Азіі.

Расце ў хваёвых лясах, стэпах, на шчабністых схілах, лясных лужках да верхнегорнага пояса. Дэкаратыўнае, у культуры маюцца садовыя формы і разнавіднасці.

 

 

З лячэбнай мэтай выкарыстоўваецца трава (сцеблы, лісце, кветкі).

У каранях выяўленыя ірыдоіды. У траве ўтрымоўваюцца вугляводы, маніт, хінная кіслата, ірыдоіды, кардэноліды, сапаніны, халін, дубільныя рэчывы, кумарын, флаваноіды, фенолкарбонавыя кіслоты і іх вытворныя.

Сцеблы ўтрымоўваюць ірыдоіды. У лісці вылучаны ірыдоіды, флаваноіды, у кветках - флаваноіды, у насенні - алкалоіды.

 

 

Настой травы ў народнай медыцыне ўжываецца пры рэспіраторных інфекцыях, як кардыотанічны, дэтаксікацыонны пры ўкусах змей і як раназажыўляючы сродак.

Настой травы ў эксперыменце (у канцэнтрацыі 0,5%) павялічвае хуткасць згортвання крыві ў труса, павялічвае амплітуду сардэчных скарачэнняў і запавольвае іх тэмп, пры нутравенных уводзінах узмацняе сардэчную дзейнасць, падвышае артэрыяльны ціск.

Выяўляе антыбактэрыйную актыўнасць.

 

 

1.  2 сталовыя лыжкі сухой здробненай травы на 2 шклянкі кіпеню, настойваць 2 гадзіны, працадзіць. Прымаць па 1/2 шклянкі 3 разы ў дзень пры грыпе.

2.  3 сталовыя лыжкі збору веранікі каласістай, лісця маці-і-мачахі, травы ваўчкоў трозраздзельных  у суадносінах 1:1:1 на 0,5 л кіпеню, настойваць 2 гадзіны, працадзіць.

Прымаць па 1/2 шклянкі ў цёплым выглядзе павольнымі глаткамі пры грыпе, рэспіраторных захворваннях, бранхіце.

3.  Вонкава выкарыстоўваюць настой або адвар травы (20 г лісця на 1 шклянку кіпеню) для абмывання і мясцовых ваннаў, пры розных хваробах скуры, вуграх, гнойных і грыбковых паразах скуры, свербячых  высыпаннях, парэзах і ранках скуры, апёках.

Апухшыя  пухліны з поспехам лечаць гэтай  раслінай.

 

 

Прыклады:

1. У жанчыны пайшла горлам кроў, дактары  яе лічылі безнадзейнай. Стала піць слабы настой веранікі (4 сцябла на 1 л воды) па 100 мл 3 разы ў дзень цёплым. Піла з месяц. Паправілася, што вельмі здзівіла лекараў.

2. У другой жанчыны была на назе язва 15-летняй даўнасці; выгаіла настоем веранікі.

3. Расколіны на пятках таксама былі вылечаны гэтай раслінай.

 

 

Гр-ка з г.Майкопа, краснадарскага боку, паведаміла, што гэтая расліна валодае дзіўна каштоўнымі лячэбнымі ўласцівасцямі, прыводзіць арыгінальныя пэўныя прыклады: Ад укусу гадзюкі ў дзіцяці была наймоцная пухліна нагі і жывата. Бабка-траўніца некалькімі ваннамі (гарачымі да пояса) вельмі хутка вылечыла дзіця. Укус атрутнага павука ў нагу быў вылечаны вельмі лёгка і хутка (двума прыпаркамі з веранікі). Раслінай з поспехам лечаць розныя апухшыя  пухліны.

Вераніка ў медыцыне

 

 

Трава веранікі лекавай утрымоўвае дубільныя і горкія рэчывы, гліказіды, сапаніны, эфірныя алеі.

Вераніка лекавая выкарыстоўваецца ў навуковай медыцыне некаторых краін Заходняй Еўропы і ў гомеапатыі.

У афіцыйнай медыцыне Расеі і Беларусі вераніка лекавая практычна не выкарыстоўваецца. А вось паказанні да ўжывання народнай медыцынай адрозніваюцца вялікай шматстатнасцю.

 

 

Настой квітнеючых сцеблаў з лісцем веранікі лекавай п'юць для ўзрушанасці апетыту, для нармалізацыі дзейнасці страўнікава-кішачнага тракту і наогул пры болях у жываце. Ужываюць для разжыжэння макроты і адкашлівання пры прастудных захворваннях, пры захворваннях печані, пры жоўцева- і нырачнакаменнай хваробах. Пры галаўным болі, высільванні, клімактэрычных засмучэннях, як кроваастанліваючае  пры вонкавых і ўнутраных крывацёках, а таксама як мачагоннае.

 

 

Вонкава адвар і настой веранікі лекавай ужываюць для абмыванняў пры грыбковых паразах скуры, залатухе, экзэме, дыятэзе, для прамывання ран, для абрашэнняў пры свербу жаночых палавых органаў.

На месцы ўдараў робяць кампрэсы з распаранай травы веранікі лекавай. Настоем палошчуць прастуджанае горла.

Свежыя расцёртыя кветкі і лісце прыкладваюць на ўчасткі розных парушэнняў скурнага пакрова, змазваюць іх настоем травы веранікі на раслінным алеі.

 

 

Адвар травы веранікі лекавай давалі піць хатнім жывёлам пры крывавай мачы.

Гаючыя ўласцівасці мае не толькі вераніка лекавая, але і іншыя віды веранік.

У лісці веранікі длінналісцевай шмат вітаміна "С" і правітаміна "А"; знойдзеныя сляды алкалоідаў. Трава расліны, радзей карані, часам выкарыстоўваюцца ў народнай медыцыне.

Адвар або настой веранікі длінналісцевай п'юць пры прастудных і нервовых захворваннях, хваробах печані, галаўным болю, засмучэнні страўнікава-кішачнага тракту, маткавых крывацёках. Вонкава тую ж лекавую форму ўжываюць для прамывання ран. А расцёртыя свежыя, сухія кветкі або траву выкарыстаюць як сродак супраць абапрэласцяў і потлівасці ног.

 

 

У лісці веранікі дубраўнай утрымоўваецца вітамін С і правітамін А. Як лекавая расліна знаходзіць малаважнае ўжыванне ў народнай медыцыне пры прастудных і скурных захворваннях.

Судзячы па некаторых народных назовах веранікі дубраўнай (жывотапарушэнец - у Ажэшка, грыжная - у Даля), ёю лячылі таксама захворванні, выкліканыя ўздымам цяжараў.

 

 

 

17 ліпеня - Марфа

У гэты дзень Праваслаўная царква пачытае свяціцеля Андрэя, архібіскупа Крыцкага і вялебную Марфу, маці Сімеона Дзіўнагорца. Вялебнага Андрэя Рублева, іканапісца. Вернага вялікага князя Андрэя Багалюбскага.  Галацкага абраза Божай Маці.

Хрысціянскі каляндар адзначае ў гэты дзень адразу трох Андрэяў: свяціцеля Андрэя, архіепіскапа Крытскага (712 –726 г.), благавернага вялікага князя Андрэя Багалюбскага (1174 г.) і прападобнага Андрэя Рублёва, іканапісца (XV ст.)

 

 

АНДАРАК

 

 

Паясное адзенне бел. жанчын - спаднiца з шарсцяной цi паўшарсцяной саматканкi ў клетку або ў падоўжныя цi папярочныя палосы. Лакальная назва даматкан, сукня. Шылі з 3-5 полак, вытканых у 2 - 3 нiты. Малюнак утвараўся на вохрыстаружовым, вiшнёвым, сiнiм, зялёным, серабрыста-белым, чорным фоне тканіны. Часта дадатковымі элементамі дэкору служылi запрасаваныя складкі, вышыўка, нашыўкi карункавых тасёмак, стужак. У канцы 19 – пач. 20 ст. найбольш распаўсюджанымi былі клятчастыя  А. (чырвона-чорныя клеткі размяшчалiся па ўciм полi – ваўкавыска - камянецкі строй). Паступова да чорнага i чырвонага колераў пачалі дабаўляць  зялёны, ружовы, жоуты і інш. У паўд.-зах. i цэнтр. р-нах Беларусі  пераважалi А. ў папярочныя  палосы ( ляхавiцкi строй, пухавiцкi строй) ,ва ўсх.- у падоўжныя (шырокiя чырвоныя перамяжалiся з больш вузкімі белымi паскамi). З пач. 20 ст. пашыраны аднатонныя чырвоныя, сінія i iнш. А. Святочныя А. абавязкова гафрыравалi (складзены у складкі А. клалi на ўслон, накрывалi чыстым  ручнiком i прыкладвалi гарачым хлебам).

 

 

Вядомы на ўсёй Беларусi, за  выключэннем паўн.- зах. раёнаў; ва ўсх. i паўд.-ўсх. раёнах А. былi з прышыўным лiфам. Выйшаў з ужытку ў 1920 –я  г., у Зах. Палессi - у 1930-я г.

Крыніца: http://rv-blr.com/dictonary?alpha=&authenticity_token=7ac738a48b166025e45f6b2c67b725bd415bc85e&page=1

 

Андарак — адзенне каралевы

 

 

Жаночая прывабнасць па-беларуску
— Я нарадзілася ў Мінску, але амаль усё дзяцінства правяла ў вёсцы, у бабулі. Адтуль, з дзяцінства, маё захапленне і павага да беларускай жанчыны, — расказвае Ларыса Лявонцьеўна.  Ларыса Мятлеўская, лаўрэат Трэцяга Міжнароднага конкурсу высокай моды нацыянальнага касцюма, не адзін год выкладала курс народнага касцюма будучым мадэльерам-канструктарам.

— Сучасныя людзі, мы не вельмі добра разумеем, з чаго складаемся. І сёння ў нас, у нашай падсвядомасці, жывуць тыя этычныя нормы, што спрадвеку паважалі нашы продкі. Ва ўсходніх жанчын, напэўна, жывот, талія, спіна — самыя прыгожыя, сексуальныя часткі цела, яны іх і паказваюць. Затое хаваюць твар. У нас не магла гістарычна скласціся традыцыя хадзіць з голым жыватом — проста з-за кліматычных асаблівасцей. У нас жаночая прывабнасць, сексуальнасць спрадвеку паказвалася па-іншаму — больш далікатна, не так нахрапіста. Нашы жанчыны чаравалі... вачыма. Вочы лічыліся самай прывабнай жаночай рысай. Невыпадкова намітка — традыцыйны беларускі галаўны ўбор — падкрэслівае ў першую чаргу прыгажосць вачэй, канцэнтруе на іх увагу, высвечвае прыгожы твар жанчыны, робіць яго рысы маладзейшымі — закрывае шчокі, што могуць з узростам абвіснуць, лоб са зморшчынамі, шыю...
Спрадвечныя нормы нацыянальнага адзення і разумення жаночай прыгажосці, лічыць суразмоўца, вельмі ўплываюць на знешні выгляд жыхаркі Беларусі XXI стагоддзя. Нават на выбар нашай сярэднестатыстычнай прыгажуняй колеравай гамы ў адзенні. Сведчанне таго, што даследчыца мае рацыю: макіяж, у нас прынята рабіць акцэнт на вочы, нават калі мода патрабуе прыцягваць больш увагі да вуснаў. Кароткія спадніцы, што не страчваюць у нас папулярнасці, таксама гістарычна абумоўлены. Па-першае, у Беларусі спрадвеку было вельмі мала народных строяў з доўгай, да падлогі, спадніцай. Найбольш папулярная даўжыня дасягала сярэдзіны галёнкі, а то і карацей. Іншая справа, што ў мінулыя часы лытка, якая ў нашай культуры лічылася самай прывабнай часткай жаночай нагі, хавалася ад нясціплых поглядаў пад спецыфічным абуткам.
Дарэчы, упэўнена Ларыса Мятлеўская, існуе і народны строй XX—XXI стагоддзяў. Выбар адзення нашай суайчынніцай сталага ўзросту з сельскай мясцовасці ўвогуле адлюстроўвае старажытныя каноны.

 

 

Ідэал прыгажосці ў свеце гісторыі


Беларуская жанчына заўсёды чулліва ставілася да прыгажосці, у тым ліку да прыгожай вопраткі і ўпрыгажэнняў. Досыць сказаць, што прадметы гардэробу, якія яна стварала, былі прыгожымі і звонку, і з сярэдзіны — ніводнага няроўнага шва, ніводнай нітачкі, што вытыркаецца. Праходзіў час, але тое, што трапляла ў сялянскі касцюм, заставалася ў ім надоўга. І напачатку XX стагоддзя ў традыцыйных народных строях цэнтральнай, напрыклад, Беларусі можна прасачыць барочныя формы, што былі распаўсюджаны ў ХVІІ—XVIII стагоддзях. Справа ў тым, тлумачыць Ларыса Мятлеўская, што сялянка, асабліва на святы, хацела выглядаць, як пані. Тэндэнцыі моды вышэйшых саслоўяў сярэднявечча, трапіўшы ў народны касцюм, дажылі амаль да нашых дзён.
Напрыклад, абавязковай дэталлю старажытнага беларускага строю практычна ўсіх этнарэгіёнаў быў гарсэт. Пашыты з тоўстай тканіны, ён рабіў ідэальнай любую талію. А свабодная сарочка надавала аб’ём бюсту, і ўціснутая гарсэтам талія здавалася яшчэ больш тонкай.
Без фартуха жанчына не выходзіла на людзі. Але фартух быў зусім не такім, што апранае сучасная гаспадыня, завіхаючыся ля пліты. Ён выконваў іншую функцыю, быў упрыгожаннем, паўнаважнай дэталлю гардэроба. Народныя мадэльеры добра разумелі: каб жаночая фігура выглядала падцягнутай, складкі на спадніцы павінны быць толькі ззаду. Спераду ж спадніца была гладкай, хаваючы, калі патрэбна, не надта добры прэс. Гэтай жа мэце служыў і фартух. Так ствараўся сілуэт “пясочныя часы”, адвечны сімвал жаноцкасці. У некаторых рэгіёнах спадніца гарэзліва падварочвалася такім чынам, каб быў відаць ніжні вышыты край доўгай сарочкі.
Беларуская жанчына любіла біжутэрыю. Завушніц пад хусткай можа быць і не бачна, але яны павінны быць: калі жанчына здыме хустку, завушніцы выглянуць з-пад чапца. Вельмі даспадобы модніцам былі каралі — пацеркі з бурштыну, шкла ці каралаў, што прывозілі купцы. Каштавалі каралі нятанна, але жанчыны знаходзілі выйсце: складвалі адну доўгую нізку некалькі разоў і прыладжвалі да яе матузок, што завязваўся на шыі. Атрымлівалася калье, дарэчы, вельмі стыльнае і на сённяшні густ. А вось пярсцёнкі насілі толькі ў святы — сялянская праца не дазваляла ўпрыгожваць рукі штодзень.
Народны строй — вельмі складаны ансамбль, апранаць яго трэба толькі па аднойчы заведзенаму парадку, інакш проста не апранешся. Ён здольны ўпрыгожыць любую жанчыну, упэўнена Ларыса Мятлеўская.
Стварыўшы калекцыю з 8 строяў, яна арганізавала паказы па гарадах Беларусі — у школах, у музеях. Дарэчы, сваю калекцыю майстар стварала па памерах сярэднестатыстычнай беларускай жанчыны, што жыла два стагоддзі таму, — рост недзе ад 156 да 160 сантыметраў, але яна здавалася вышэй, бо мела добрую фігуру — славутыя 90—60—90 для нашых прапрабабуль былі не марай, а рэальнасцю.
— У якасці манекеншчыц я загадзя прасіла падабраць мне прыкладна такіх дзяўчынак, — распавядае Ларыса Лявонцьеўна. — Звычайна напачатку падлеткі не хацелі апранаць галаўны ўбор — казалі, хустка ім не пасуе. Але мне заўсёды ўдавалася іх пераканаць. І — адбываўся цуд. Выслізнуўшы з джынсаў ці проста падкасаўшы іх пад андаракам, дзяўчынкі раптам станавіліся велічнымі, шляхетнымі, вытанчанымі, мяняліся іх паходка, жэсты, манера размаўляць. Бо андарак, напрыклад, шыецца з вельмі жорсткай тканіны — гэта спадніца, якая, калі садзіцца на талію, падцягвае фігуру. У народным строі — ён так пашыты — немагчыма згорбіць плечы, немагчыма, проста няёмка хадзіць вялікімі крокамі. Выкананы з натуральных тканін, строй важыць некалькі кілаграмаў і прымушае мімаволі ступаць велічна. Мае паказы і мае мадэлі заўсёды выклікалі авацыі ў зале. А дзяўчынкі потым з неахвотай здымалі касцюмы, бо, мабыць, упершыню ў сваім яшчэ кароценькім жыцці адчулі сябе сапраўднымі прыгажунямі. Гэта — уздзеянне той любові да беларускай жанчыны, што я ўклала ў свае строі.

 

 

Праўнукам у спадчыну


Праект, над якім працуе Ларыса Мятлеўская, носіць назву “Уся Беларусь”. Пачатак яе калекцыі быў пакладзены ў 1990 годзе, калі яна пашыла сабе шлюбны ўбор згодна з канонам этнарэгіёна Заходняе Палессе. У ім і пайшла замуж. Сёння ў калекцыі майстрыхі 10 строяў, выкананых па ўсіх канонах канца XIX стагоддзя. Мастачка марыць стварыць калекцыю з некалькіх дзесяткаў жаночых народных касцюмаў, якія ў некаторай ступені адлюструюць разнастайнасць жаночых народных строяў усіх этнарэгіёнаў Беларусі.
Толькі ў некаторай ступені, бо беларускія жанчыны мінулых стагоддзяў надзвычай цанілі сваю індывідуальнасць: хоць строі і ствараліся па агульным для этнарэгіёна каноне, расказвае Ларыса Мятлеўская, немагчыма было знайсці два аднолькавыя — суседка імкнулася быць непадобнай да суседкі, выпрацаваць свой уласны, непаўторны стыль.
Адной ёй, кажа суразмоўца, ажыццявіць праект “Уся Беларусь” не пад сілу. На стварэнне аднаго аўтэнтычнага касцюма патрабуецца каля двух гадоў і больш за мільён рублёў: час траціцца на пошукі ў архівах і музеях, на этнаграфічныя экспедыцыі і ўласна працу над касцюмам, бо ствараецца строй так, як гэта рабілі нашы прабабулі; грошы — на аўтэнтычныя, натуральныя матэрыялы, якія напачатку пазамінулага стагоддзя былі ў кожным доме ці ў кожнага карабейніка, а сёння іх пошук ці стварэнне каштуе вельмі дорага.
Да таго ж, шмат часу і тых жа грошай губляецца на пераробку. Строі, што не захаваліся ні ў адным куфры, майстрыха аднаўляе, напрыклад, па адным старым, парыжэлым ад часу фотаздымку. І потым, калі ў этнаграфічнай экспедыцыі ёй выпадае ўсё ж адшукаць адзіны, напэўна, экземпляр ці пачуць тлумачэнні старой бабулі, што сама яшчэ напачатку мінулага стагоддзя так апраналася, многае даводзіцца перарабляць...
А захавалася да нашых часоў, на жаль, вельмі няшмат рукатворных частак народнага строю. Знайсці цалкам народны касцюм з усіх кампанентаў амаль немагчыма. Гэта звязана не толькі з гісторыяй нашай краіны, якую не абмінула ні адна вайна, што ішла ў Еўропе. Напрыклад, той жа галаўны ўбор — намітку звычайна апускалі ў труну разам з яе гаспадыняй. Той наміткай, што некалі жанчына апранала на вяселле, прынята было накрываць памерлую. Да таго ж не такі ўжо вялікі гардэроб быў у нашых прабабуль: заможнай лічылася жанчына, у якой было два андаракі — спадніцы з воўны яркіх колераў. Яшчэ адна прычына — натуральныя тканіны вельмі даспадобы молі...

 

 

 

Народныя строі, якія аднаўляе Ларыса Мятлеўская, мімаволі наводзяць на думку, што Беларусь спрадвеку была зямлёй таленавітых мадэльераў. Да нас не дайшлі іх імёны, але яны пакінулі сваім унукам спадчыну — выдатныя калекцыі адзення, вытанчаныя каноны прыгажосці ў вопратцы. Калі б гэта спадчына канула ў нябыт, усе б мы засталіся абкрадзенымі. Ларыса Мятлеўская і іншыя аматары аўтэнтычнага народнага касцюма вяртаюць гэтую спадчыну нам, не даюць ёй згубіцца назаўсёды.

Аляксандра АНЦЭЛЕВІЧ, “НГ

 

Падрыхтавала Галіна Арцёменка

 

Плямёны