Вобраз Кастуся Каліноўскага ў літаратуры і мастацтве

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 26 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.4%UNITED STATES UNITED STATES
26.3%CHINA CHINA
5.6%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.5%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.9%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Вобраз Кастуся Каліноўскага ў літаратуры і мастацтве
Азначнік матэрыялу
Вобраз Кастуся Каліноўскага ў літаратуры і мастацтве
Старонка 2
Старонка 3
Усе старонкі

 


Адразу ж пасля рэвалюцыі 1863 – 1864 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі многія застаўшыеся ў жывых удзельнікі паўстання ўзяліся за пяро, каб паведаць свету аб гераічных падзеях, якія ўскалыхнулі ўсю Еўропу, заставіўшы ўсіх рэвалюцыянераў зноў захвалявацца і пасля доўгага маўчання, абумоўленага паражэннем рэвалюцыі 1848 г., паверыць у тое, што “у Еўропе зноў шырока адкрылася эра рэвалюцый” . 1 Але гэтым надзеям не суджана было збыцца. Рэвалюцыя была патоплена ў крыві. Па трапнай заўвазе Ф.Энгельса паўстанне спусташала самыя баяздольныя сілы на доўгія гады. 2 Па афіцыйных даных, толькі ў Літве і Беларусі было пакарана 128 чалавек, і ў іх ліку Канстанцін Каліноўскі. Праз следчыя камісіі і ваенныя суды Літвы і Беларусі прайшло звыш 15 тысяч чалавек: 863 асуджаны на катаржныя работы, 12488 удзельнікаў паўстання сасланы ў Сібір, 2855 аддадзены пад надзор паліцыі па месцу жыхарства. 3

Вось чаму многім удзельнікам паўстання прыйшлося свае нататкі аб рэвалюцыйных падзеях пісаць нават у турме ці ў ссылцы. Адным гэта прыйшлося рабіць пад паліцэйскім прымусам, другім – пад уражаннем тых падзей, сведкамі якіх яны былі.

Самая першая кніга аб падзеях паўстання “Записки о польском восстании 1863 года” была напісана ў Варшаўскай турме і выдадзена абмежаваным тыражом (“для службовага карыстання”) у 1866 г. былым камісарам Варшаўскага ўрада ў Вільні Аскарам Авейдэ. У 1961 годзе кніга была перавыдадзена ў Маскве (“О.Авейде. Показания и записи о польском восстании 1863 года. М., 1961”).

Хаця аўтар быў канчаткова зломлены ў турме і павінен быў адмежавацца ад рэвалюцыйных поглядаў Кастуся Каліноўскага, але ён усё ж не адважыўся ачарніць чалавека, які ўвасабляў непахісную веру ў рэвалюцыю, з’яўляўся прыкладам адвагі для ўсіх рэвалюцыянераў. “Толькі адзін рэвалюцыянер, Канстанцін Каліноўскі, быў камісарам Гродзенскай губерні, і таму толькі там існавала хоць нейкая адміністрацыя”, – пісаў А.Авейдэ.

У наступным годзе ў Парыжы была апублікавана кніга былога прадстаўніка Варшаўскага Цэнтральнага Нацыянальнага камітэта ў Парыжы Агатона Гілера “Гісторыя паўстання народа польскага ў 1861 – 1864 гг.”. У кнізе акрамя гісторыі паўстання быў змешчаны шэраг дакументаў, адозваў кіраўніцтва паўстання.

Гэта кніга мае вялікае гістарычнае значэнне для нас, беларусаў, бо ў ёй упершыню былі змешчаны на мове арыгінала ў першым томе на старонках 326 – 337 адна з адозваў К.Каліноўскага і яго пісьмо “Ліст з-пад шыбеніцы”.        Трэба адзначыць, што ў свой час некаторыя даследчыкі выказалі сумненне ў належнасці “Пісьмаў з-пад шыбеніцы”  К.Каліноўскаму. Лічылі, што калі гэта не падтасоўка, то, мабыць, добрая перапрацоўка аўтарам кнігі.

Але ў 1980 г. беларускі даследчык Уладзімір Казбярук знаходзіць у аддзеле рукапісаў нацыянальнай бібліятэкі ў Варшаве сапраўдны аўтограф К.Каліноўскага яго “Пісьмаў з-пад шыбеніцы”, які быў напісаны чарнілам на тоненькай паперы, фармат яе – чацвёртая частка сённяшняга машынапіснага аркуша, прытым яшчэ складзенага ўдвая.

 

1 Маркс К., Энгельс Ф. соч. – 2-е изд. – Т.30, с. 266.

2 Маркс К., Энгельс Ф. соч. – 2-е изд. – Т.30, с. 289.

3 Иосько. К.Маркс, Ф.Энгельс и революционная Белоруссия. Мн..1985 г.