Ігнат Дамейка

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 312 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.4%UNITED STATES UNITED STATES
26.7%CHINA CHINA
5.6%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
2.9%CANADA CANADA
2.8%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.7%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Ігнат Дамейка

 

 

 

Вучоныдаследчык, геолаг. Нарадзіўся ў маёнтку Нядзведка Навагрудскага павета Мінскай губ. 3 1812 вучыўся ў манастырскай школе ў Шчучыне. У 1816 паступіў на фізікаматэматычны факультэт Віленскага універсітэта, дзе поруч з прыродазнаўствам вывучаў гісторыю, літаратуру, слухаў лекцыі вядомых прафесараў І.Лялевеля, Я.Снядэцкага і інш. Ва універсітэце разам са сваімі землякамі А.Міцкевічам і Я.Чачотам прымаў удзел у тайным таварыстве філаматаў («што імкнуцца да ведаў»), асноўнымі лозунгамі якога было: айчына, навука, дабрачыннасць. У 1822 Д. атрымаў ступень магістра філасофіі. Восенню 1823 разам з іншымі ўдзельнікамі патрыятычнадэмакратычнага руху арыштаваны і пасля заканчэння следства высланы з Вільні пад нагляд паліцыі ў в. Заполле на Лідчыне, а потым у в. Жыбуртоўшчына паблізу Дзятлава. Яму назаўсёды было забаронена паступаць на дзяржаўную службу і займацца грамадскай дзейнасцю. Жыццё ў глушы было нялёгкім, і Д. ў сваёй гаспадарцы распачаў доследы па вырошчванні жывёлы на навуковай аснове. Пазней Міцкевіч у паэме «Дзяды» паказаў Д. ў вобразе аканома Жэготы (так звалі Д. сябры па універсітэце). Д. прыняў актыўны ўдзел у паўстанні 1830—31 у Полыпчы і на Беларусі. Пасля паражэння паўстання разам з сябрамі вымушаны быў эмігрыраваць. У 1832 перайшоў граніцу непадалёку ад Круляўца і быў інтэрніраваны прускімі ўладамі. Вызваліўшыся з палону, Д. ў Дрэздэне сустрэўся з Міцкевічам, і яны выехалі ў Францыю. У Парыжы Д. вучыўся ў Вышэйшай школе горнай справы Сарбонскага універсітэта, займаўся грамадскапалітычнай дзейнасцю, дапамагаў Міцкевічу перапісваць рукапісы паэмы «Пан Тадэвуш». Мэтанакіраваны і поўны энергіі, Д. ў сваіх лістах на радзіму піша, што марна шукае суцяшэнне ў кнігах і навуках. У ліст. 1833 ён разам з Міцкевічам і інш. эмігрантамі падпісаў зварот да былых паўстанцаў, у якім засцерагае іх ад непрадуманых і паспешных дзеянняў. Пасля заканчэння вышэйшай горнай школы Д. займаўся даследаваннямі. У 1837 ён склаў геалагічную, гідраграфічную і гаспадарчую карты зямель былой Рэчы Паспалітай, напісаў геаграфічны каментарый да іх. У 1850 у Парыжы надрукаваны лепшы на той час геаграфічны атлас Польшчы, у якім без пазначэння аўтарства прадстаўлены яго карты і каментарыі да іх. Такім чынам, Д. можна лічыць заснавальнікам фізікагеаграфічнага раянавання Поль­шчы, Беларусі і Літвы. У снежні 1837 па рэкамендацыі парыжскіх прафесараў ён прыняў прапанову чылійскага ўрада і падпісаў кантракт на пасаду выкладчыка горнай школы ў г. Какімба на поўначы Чылі і 2.2.1838 адплыў туды. Д. прывёз з сабой багаж з юн­гам! і абсталяваннем, за 3 месяцы вывучыў іспанскую мову і з гэтага часу ўсе свае веды, творчы запал і энергію пачаў аддаваць новай радзіме. У Какімба Д. чытаў лекцыі, займаўся з вучнямі. У 1840 у час канікул накіра­

ваўся з геалагічнай экспедыцыяй у го­ры, дзе адкрыў паклады невядомага навуцы альгамату серабра, які атрымаў назву аркерыт. Ён арганізаваў для моладзі курсы па вывучэнні фізікі і хіміі, заснаваў фізічную лабараторыю, навуковую бібліятэку, стварыў заалагічную калекцыю.

Д. распрацаваў арыгінальную методыку навучання, сутнасць якой у прак­тичным замацаванні ведаў, у паступовым і трывалым засвойванні вучнямі асноўных паняццяў і законаў хіміі, фізікі, геалогіі. Яго вучань Ніколас Нараньо знайшоў багатую срэбраносную жылу, якую назваў імем свайго настаўніка — «Міна дэ Дамейка». У 1845 Д. наведаў паўднёвую ўскраіну Чылі — аўтаномную зямлю Араўканію, дзе знаёміўся з побытам і звычаямі мясцовых жыхароў, сабраў багаты фальклорны матэрыял. Па матэрыялах падарожжа ён напісаў і апублікаваў на іспанскай мове кнігу «Араўканія і яе жыхары», у якой звярнуў увагу грамадскасці на становішча індзейцаўараўканцаў, што на працягу 3 стагоддзяў не скарыліся іспанскім заваёўнікам і праследаваліся чылійскім урадам. Нягледзячы на абвінавачванні ў несправядлівых адносінах да абарыгенаў, кніга прыйшлася даспадобы чылійцам, была перакладзена на многія іншыя мовы, у 1860 перавыдадзена    ў    Вільні    і    рас­паўсюджвалася на Беларусі і ў Літве. Землякі Д. ўпэўніліся, што былы «мяцежнік», як і раней, змагаецца за свабоду прыгнечаных людзей.

Пасля заканчэння тэрміну кантракта Д. запрасілі на працу ў сталічны горад Сант'яга з мэтай дапамогі ў правядзенні рэформы ва універсітэце, пра што ён раней пісаў міністру адукацыі Чылі. Універсітэт, заснаваны ў 1843, не з'яўляўся вышэйшай навучальнай установай, а выконваў функцыі нагляду і кіравання школамі. Выкарыстаўшы віленскі вопыт, Д. адрэдагаваў праект рэформ універсітэта і школ, прыняў удзел у іх правядзенні. У 1847 ён атрымаў ва універсітэце кафедру хіміі, займаўся навуковай і выкладчыцкай дзейнасцю. Пасля Сусветнай выстаўкі ў Парыжы ў 1867, дзе Д. прадстаўляў маладую прамысловасць Чылі, яго выбралі рэктарам універсітэта. Перыядычна на гэтай пасадзе ён быў у 1867—83. Заслугі «Дона Ігнаціо» (так з павагай называлі яго ў Чылі) перад новай радзімай нельга пераацаніць. У адчыненай паводле яго праекта Горнай школе былі падрыхтаваны першыя нацыяльнальныя кадры выкладчыкаў, геолагаў, мінералогаў. Яго вучні завяршалі адукацыю ў Еўропе і вярталіся ў Чылі, дзе займаліся педагагічнай і навуковай дзей­насцю, станавіліся вядомымі вучонымі. У сталіцы Чылі Д. арганізаваў службу

 

 

Мядзведкаўскі сядзібны дом. 3 малюнка 19 ст.

 

 

метэаралогіі, стварыў і рэалізаваў праект новага водаправода. Упершыню ў Лацінскай Амерыцы ён увёў у Чылі метрычную сістэму мер і вагі. Д. займаўся бібліятэчнай справай, стварыў хімічную і горную лабараторыі, тры музеі, у т.л. мінералагічны і этнаграфічны, розныя навуковыя калекцыі.

Для даследавання прыродных багаццяў Чылі і пошукаў новых крыніц сыравіны ён арганізоўваў навуковыя экспедыцыі ў пустыню Атакамі і ў горы, вывучаў вулканы, неаднойчы перасякаў Анды і Кардыльеры. 3 гэтай жа мэтай ён пабываў у Бразіліі, Уругваі, Перу, Аргенціне і інш. і ўзбагаціў навуку звесткамі пра новыя расліны і мінералы ў гэтых краінах, шматлікія лекавыя крыніцы. 3 імем Д. звязана распрацоўка навуковай асновы эксплу­атации прыродных багаццяў. У выніку даследаванняў ён прапанаваў здабываць прамысловым спосабам некаторыя мінералы. Сам займаўся будаўніцтвам шахтаў і капальняў, здаў у эксплуатацыю некалькі капальняў па здабычы медзі, серабра, золата. Яго нават выбіралі вярхоўным суддзёй па горных спрэчках. На Чылійскім узбярэжжы Ціхага акіяна Д. знайшоў значныя паклады салетры і прапанаваў выкарыстоўваць яе на ўгнаенне глебы. Ён першы распачаў картаграфаванне і раянаванне геаграфічных і геалагічных з'яў, у сваіх навуковых працах закранаў праблемы межаў геаграфічных арэалаў.

Д. распрацаваў арыгінальную на той час канцэпцыю пра залежнасць пра

дукцыйнасці геаграфічнага асяроддзя ад натуральных умоў: тапаграфічнага становішча краіны, геалагічнай будовы нетраў, гідраграфіі, расліннасці і інш. Свае шматлікія творы, у т.л. падручнікі па хіміі, мінералогіі, фізіцы, Д. пісаў пераважна на іспанскай і французскай мовах. Выдадзены ў Чылі падручнік «Мінералогія» на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў выкарыстоўваўся ў многіх лацінаамерыканскіх краінах. Вынікі навуковых пошукаў і адкрыццяў Д. апублікаваны на розных мовах у 130 яго навуковых працах, якія прынеслі яму сусветную вядомасць і славу. Яны займалі ганаровае месца ў тагачаснай навуцы, сведчаннем чаго з'яўляецца выбранне Д. ганаровым членам шматлікіх навуковых таварыстваў. Яго навуковыя паведамленні абмяркоўваліся на пасяджэннях Парыжскай акадэміі навук, публікаваліся ў навуковых часопісах Еўропы. Д. назаўсёды парадніўся з Чылі, быў жанаты з чылійкай, але ніколі не забываў сваю далёкую радзіму і заўсёды марыў пра яе. Так, апісваючы пейзажы Чылі, ён часам супа ста ўляў іх з Беларуссю ці адзначаў, што мясцовая рака «не шырэйшая за наш Буг каля Брэста». Толькі амаль у канцы жыцця яму было дазволена наведаць радзіму. У 1884 Д. разам з сынамі прыязджаў у родныя мясціны, наведаў Нядзведку, Мір, Навагрудак, Крошын, пасадзіў у Крошыне дубок, а мясцовы каваль П.Багрым высек памятны надпіс на камені. У канцы 1888, наведаўшы іншыя краіны, Д. вярнуўся ў Чылі. Па

 

 

Парыж.




УАндах (Кардыльеры Паўднёвай Амерыкі).

 

мёр Д. 23.1.1889. Дзень яго пахавання быў  абвешчаны   днём   нацыянальнай

жалобы. Чылійцы высока ацанілі яго заслугі. Д. быў абвешчаны народным героем. У гонар яго быў выпушчаны памятны медаль (да 30годдзя яго дзейнасці), прызначана самая высокая ў краіне пенсія. Яго імем названы адзін з партовых гарадоў (ПуэртаДамейка), вулканічны ланцуг гор у Андах працягласцю каля 350 км, а таксама адкрыты ім мінерал (дамейкіт) і фіялкавая кветка (віёла дамейкона). У яго доме быў створаны музей, а ў Сант'яга пастаўлены помнік «Грандэ Эдукатору» («Вялікаму Асветніку»). Аўтар мемуараў «Мае падарожжы» (т. 1—3, 1962—63).

 

Літ.: Клейн Б. «Грандэ Эдукатор» // Неман. 1965. №6; Грицкевич В.П. Пу­тешествия наших земляков. Мн., 1968. С. 96—119; Яго ж. Геолог, минералог и эт­нограф Игнатий Домейко // Изв. Всесоюз. геогр. ова. 1981. Т. 113, вып. 5; Мальдзіс А. Падарожжа ў XIX стагоддзе. Мн., 1969. С. 130—138; Кудаба Ч. Вклад Игнатия Домейко в географию и геологию Белоруссии и Литвы // История геологического изучения территории Бело­руссии. Мн., 1976;