ФАЛЬКОЎСКІ Якаў

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 482 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
27.3%CHINA CHINA
5.8%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ФАЛЬКОЎСКІ Якаў

Забядэвуш (24.4.1775— 2.9.1848)

 

Асветнік дабрачынец, адзін з пачынальнікаў на Беларусі i ў Полыпчы навучання глуханямых дзяцей мове жэстаў. Нарадзіўся на Беласточчыне. Належаў да ордэна піяраў, быў рэктарам школы ў мяст. Шчучын Гродзенскай губ. У 1802 Ф. ўпершыню распачаў абучэнне мове жэстаў глуханямога ад нараджэння 7гадовага хлопчыка. Для ўдасканалення такога навучання ў 1815 ён накіраваўся з трыма глуханямымі хлопчыкамі ў Вену i прысутнічаў на занятках у інстытуце Мая, дзе глуха­нямых дзяцей вучылі мове жэстаў. Пазней ён наведваў i іншыя еўрапейскія установи навучання глуханя­мых. У 1817 Ф. адкрыў у Варшаве пер­шую польскую школу для глуханямых, дзе ix навучалі мове жэстаў i розным рамёствам. Па яго ініцыятыве пры дапамозе дзяржавы i прыватных асоб быў пабудаваны інстытут для глуханя­мых. Ф. — аўтар працы «Пра пачатак i дзейнасць інстытута глуханямых» (Варшава, 1823). У знак павагі i ўдзячнасці за дабрачыннасць у Варшаўскім касцёле св. Аляксандра Ф. пастаўлены мармуровы помнік (1874), a ў інстытуцкім садзе — бюст, зроблены выхаванцамі гэтай установы (1875).