ТЫШКЕВІЧ Канстанцін

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 465 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
27.3%CHINA CHINA
5.8%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ТЫШКЕВІЧ Канстанцін

Піевіч (17.2:1806—13.7.1868)

 

 

Археолаг, гісторык, этнограф, фаль­кларыст; адзін з заснавальнікаў бела­рускай навуковай археалогіі. Член Маскоўскага археалагічнага таварыства (1864). Нарадзіўся ў мястэчку Лагойск Мінскай губ. Брат Я.П.Тышкевіча. Скончыў Віленскі універсітэт (1828). У 1828—36 працаваў у міністэрстве фінансаў Царства Польскага ў Варша­ве. Удзельнік вызваленчага паўстання 1830—31. 3 1836 жыў у Лагойску. Заснаваў тут фабрыку льняных  i  ба­ваўняных вырабаў, дзе ткалі паясы, абрусы, сурвэткі, ручнікі i інш. Але галоўным яго заняткам стала вывучэнне помнікаў старажытнасці краю. Ра­зам з братам Яўстафіем ён раскопваў курганы, могільнікі i іншыя помнікі археалогіі. Ім даследавана каля 200 курганоў i гарадзішчаў жалезнага ве­ку, замчышчаў ранняга сярэднявечча ў Мінскай губ. Вынікі сваіх даследаванняў ён публікаваў у польскім штотыднёвіку «Przyjaciel ludu» («Сябра наро­да»), у газеце «Новое время», якую выдаваў у Пецярбургу ў 1668—71 А.Кіркор. Т. перціы сфармуляваў канкрэтныя задачы раскопак, склаў тапаграфічныя планы гарадзішчаў i замчышчаў, атлас старажытных гарадзішчаў,   першы   класіфікаваў   знаходкі

паводле тэхнікі апрацоўкі, матэрыялаў выканання i звёў ix у табліцы, першы звярнуў увагу на ганчарныя клеймы курганных гаршкоў, што дало магчы­масць больш дакладна сістэматызаваць археалагічныя знаходкі. Багатую бібліятэку i калекцыю мастацкіх твораў у сваім радавым маёнтку ў Лагойску ён значна папоўніў, у т.л. калекцыяй унікальных старажытных рукапісаў i археалагічных матэрыялаў, выяўленых у час раскопак. У выніку гэты своеасаблівы цэнтр гістарычнай i археалагічнай навукі браты Тышкевічы пе

 

Лагойскі парк. 3 малюнка Н.Орды. 19 ст.

 

ратварылі ў  1842 у Лагойскі археалагічны музей — першы на Беларусі музей старажытнасцей. Пазней ён стаў асновай для  стварэння музея стара­жытнасцей   у   Вільні.   Наогул   браты Тышкевічы далі прыклад не толькі навуковай i творчай сумленнасці, але i рэдкай духоўнай еднасці. У 1856 Т. арганізаваў экспедыцыю ўздоўж р. Вілія, у  час  якой  сабраў  багаты  этнаграфічны, фальклорны i археалагічны матэрыял. Вынікам гэтага стала выдадзеная ў 1871 (пасмяротна) краязнаўчая манаграфія «Вілія i яе берагі». Адзін з раздзелаў гэтай кнігі «Пра курганы ў Літве i Заходняй Русі» (1865, перавыдадзена   ў    1868)    прысвечаны    унікальным     знаходкам     старажытнага пісьменства славянятвягаў 10—14 ст., што былі выяўлены ў 1864 на р. Бут каля г. Драгічын. У 1859 ён выдаў працу  «Гістарычныя  звесткі  пра  старажытныя замкі, гарадзііпчы i курганы ў Літве i Літоўскай Русі», у якой увёў у навуковы ўжытак нямала раней не вядомых навуцы археалагічных матэрыялаў.  Пісаў пра фальклор  беларусаў, пра ix нацыянальную самабытнасць i гістарычную непаўторнасць Беларусі.

І.П.Хаўратовіч.