ТШАШЧКОЎСКАЯ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 497 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
27.3%CHINA CHINA
5.8%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ТШАШЧКОЎСКАЯ

(Трашчкоўская) Зоф'я Адамаўна (1847—7.10.1911)

 

Паэтэса, перакладчыца. Нарадзілася ў в. Дарагавіца Слуцкага павета ў сям'i дробнага шляхціца Адама Манькоўскага. Даводзілася пляменніцай А.Раецкаму, швагру У.Сыракомлі. 3 У.Сыракомлем пазнаёмілася яшчэ ў дзяцінстве, у час вучобы ў Вільні часта наведвала яго дома. У 1862 паэт падараваў ёй аўтограф верша «Да панны Зоф'і Манькоўскай», чым благаславіў пачынаючую 15гадовую паэтэсу «спяваць пасля яго на сіратлівай Літве». Пазней выйшла замуж за афіцэра расійскай арміі Трашчкоўскага, жыла ў Зарайску, Ноўгарадзе, удзельнічала ў рускатурэцкай вайне 1877—78. Друкавацца пачала ў 1887. Усе публікацыі падпісвала крыптанімам Адам Мскі (скарочанае прозвішча бацькі). Падтрымлівала творчыя сувязі з В.Каратынскім i Я.Лучынам, сябравала з паплечнікам К.Каліноўскага Ф.Зянковічам. Апошнія гады правяла ў роднай в. Дарагавіца, дзе паглыбілася ў спасціжэнне беларускай народнай песні (цыкл «Дарагавіцкія песні»). У 1890 выдала зборнік польскамоўнай паэзіі «Адзін з многіх». У польскамоўных вершах шырока выкарыстоўвала беларускі фальклор i лексіку. Як паслядоўніца Сыракомлі ў сваіх творах звярталася да гераічнага мінулага роднага краю (нізка «Былыя акорды»), выказвала замілаванне да блізкіх з дзяцінства мясцін («3 жыцця i тугі», «Выня»), захапленне сялянскай трыва

­ласцю i спачуванне сацыяльна абяздоленым. Абвостранагуманістычнае светаўспрыманне i дэмакратызм поглядаў Т. спрыялі яе звароту да арыгінальнай («Божа, наш бацька») i перакладной («Каліна» Т.Ленартовіча, «Казак» Я.Чачота i інш.) беларускамоўнай творчасці. Перакладала на польскую мову творы англійскай, партугальскай, французскай, чэшскай паэзіі. Пахавана на могілках в. Бабоўня Капыльскага рна.

 

Літ.: Казбярук У. Беларускія вершы А дама Мскага // Маладосць. 1971. №12; Мархель У. Лірнік вясковы: Сыракомля ў бел.пол. літ. узаемадзеянні. Мн., 1983. С. 156—159.