ТРУТНЕЎ Іван

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 484 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
27.3%CHINA CHINA
5.8%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ТРУТНЕЎ Іван

Пятровіч [1827—5(18)2.1912]

 

 

Жывапісец, педагог i асветнік. Нарадзіўся ў г. Ліхвін Калужскай губ. ў сялянскай сям'і. Пачатковую мастацкую адукацыю атрымаў у Строганаўскім вучылішчы ў Маскве. У 1850—

58 вучыўся ў Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў, дзе атрымаў званне маста­ка 1й ступені. У 1866 ён арганізаваў i 46 гадоў узначальваў Віленскую рысавальную школу. Адкрыццё гэтай шко­лы было выклікана выключив практычнымі меркаваннямі — патрэбай фабрычнай вытворчасці ў кадрах, якія валодалі б прыкладным маляваннем i чарчэннем. Аднак дзейнасць Віленскай школы далека сягнула за межы першапачатковага прызначэння. Пры ёй быў створаны клас жывапісу, які даваў магчымасць аматарам прыгожых мастацтваў развіваць i ўдасканальваць свае здольнасці. Сістэма навучання ў школе грунтавалася на прынцыпах рэалізму. Т. рупліва аберагаў вучняў ад уплыву фармалістычнага мастацтва. Ён пастаянна клапаціўся аб папаўненні Віленскага музея старажытнасцей лепшымі ўзорамі рэалістычнага жывапісу. Погляды i перакананні Т. знайшлі адбітак у творчасці многіх яго вучняў. Болыпасць з ix пасля заканчэння шко­лы працавалі настаўнікамі малявання ў павятовых i губернскіх гарадах Беларусі. Т. прымаў актыўны ўдзел у грамадскім жыцці краю. Ён быў у ліку заснавальнікаў віленскага мастацкага гуртка (1901), у склад якога ўваходзілі многія беларускія мастакі, вывучаў помнікі мясцовай даўніны, рабіў шматлікія замалёўкі i акварэлі помнікаў архітэктуры ў Полацку, Віцебску, Мсціславе i ў іншых гарадах Беларусі. У 1855 за карціну «Благаслаўленне сы­на ў апалчэнне» Т. адзначаны малым залатым медалём, a ў 1857 за карціну «Хрэсны ход на Вадохрышча ў вёсцы» (варыянт гэтай карціны захоўваецца ў Дзяржаўным мастацкім музеі Беларусі) — вялікім залатым медалём. У 1868 яму присвоена званне акадэміка. Атрымаўшы права на замежную камандзіроўку, ён наведаў Вену, Дрэздэн, Парыж, Антверпен, Дзюсельдорф, Брусель, 2 гады жыў у Італіі i, не дачакаўшыся канца пенсіянерства, вярнуўся на радзіму. Т. клапаціўся пра ўладкаванне лесу сваіх выхаванцаў. Карыстаючыся асабістымі сувязямі ў Акадэміі мастацтваў, ён садзейнічаў залічэнню на «казённы кошт» у вучні Акадэміі многіх выхадцаў з Беларусь Паводле традыцыі былыя вучні пасля дасягнення пэўных поспехаў у жывапісе прысылалі ў Віленскую школу

 

І.П.Трутнеў. Ручай.


 

І.П.Трутнеў. Віленскія пакутнікі.

 

першыя свае працы, якія экспанаваліся на пастаянна дзеючай мастацкай выстаўцы пры Віленскім музеі старажытнасцей. Многія з ix былі адзначаны ўзнагародамі i заахвочваннямі (напр., па вышках юбілейнай выстаўкі 1894 у сувязі з 25годдзем школы). Працаваў Т. пераважна ў гістарычным i бытавым жанрах. Сярод яго твораў «На­родная школа», «Унутранасць партэрнай у Антверпене» (1868), «Літоўская пагранічная карчма» (1889), «Віленскія пакутнікі Антоній i Іаан», «Сляпы кабзар». Пісаў таксама партрэты i абразы.

 

Літп.: Д р о б о в Л.Н. Живопись Бело­руссии XIX — начала XX в. Мн., 1974. С. 137—144, 161—164.