ТАТУР Генрых

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 488 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
27.3%CHINA CHINA
5.8%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ТАТУР Генрых

Хрыстафоравіч (1846—1907)

 

Археолаг, гісторык, краязнавец, калекцыянер. Нарадзіўся ў Мінску. Член

Мінскага статыстычнага камітэта, павятовы маршалак дваранства. 3 1874 вёў археалагічныя раскопкі ў Мінскай губ., склаў яе археалагічную карту з апісаннем помнікаў. У 1884—85 заснаваў часовы археалагічны музей у г. Беразіно, дзе ў наваколлі вёў раскопкі (Калюжыцы, Крушына, Курганне, Русалішча i інш.). Толькі за 1890 ён даследаваў 120 курганоў каля Дулебаў i Няюнішчаў    Ігуменскага    павета,    у

1892 — 40 курганоў каля Станькава, у

1893 — 40 курганоў каля в. Прылукі Мінскага павета. У выніку паездак па Міншчыне Т. падрыхтаваў вялікі аль­бом археалагічных помнікаў (1893). Стварыў у Мінску багаты прыватны музей па гісторыі матэрыяльнай куль­туры Беларусі i унікальную бібліятэку (калекцыі рукапіснай кнігі i старадрукаў, у т.л. «Біблія» Ф.Скарыны, беларускага жывапісу). Аўтар прац «Гістарычны нарыс мястэчка Турава, ранейшай сталіцы ўдзельнага Тураўскага княства», «Гісторыя Станькава», «Гісторыя Заслаўя» (захаваліся ў рукапісах). Пасля смерці яго зборы былі прададзены, многія вывезены за мяжу. Выказваўся за стварэнне агульнанацыянальнага музея i адкрыццё публічнай бібліятэкі ў Мінску.        Г.А.Каханоўскі.