ТАПЧЭЎСКІ Фелікс

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 636 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27.5%CHINA CHINA
5.8%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ТАПЧЭЎСКІ Фелікс

Феліксавіч (псеўд. Хвэлька   з   Рукшэніц; 1838—17.12.1892)

 

Беларускі паэтдэмакрат. Нарадзіўся ў б. фальварку Лёсава Ушацкага рна ў дваранскай сям'і. Скончыў Лепельскае дваранскае вучылішча. Працаваў канцылярскім чыноўнікам у Віцебскім земскім судзе, адкуль выйшаў у адстаўку ў 1861. Працаваў валасным пісарам у Лепельскім павеце. У лютым 1864 быў арыштаваны, як мяркуюць даследчыкі, за сувязь з паўстанцамі 1863—64. Апошні час жыў i працаваў аканомам у маёнтку Вухвішча (Полацкі рн). Яго творы распаўсюджваліся ў рукапісах. Шэраг вершаў («Саўсім не тое, што было», «Грошы i праца», «Ігрышча» i інш.) зберагліся ў рукапіснай «Беларускай хрэстаматыі» Б.І.ЭпімахШыпілы. У сваіх творах Т. высока ставіў чалавека працы, асуджаў з пазіцыі патрыярхальнага сялянства буржуазныя адносіны ў грамадстве, высмейваў шляхецкую куль­туру. Змрочнай сучаснасці паэт проціпастаўляў ідэалізаваныя дакапіталістычныя парадкі, калі людзі не адчувалі сілы грошай. Адзіны выхад да лепшай будучыні бачыў у маральным самаўдасканаленні, звароце да патрыярхальнай дабрачыннасці. Творчасць Т. ў некаторых выпадках сугучная паэзіі Я.Багушэвіча.

 

Тв.: У кн.: Беларуская літаратура XIX ст.: Хрэстаматыя. Мн., 1971. С 259—269.

Літ.: История белорусской дооктябрь­ской литературы. Мн., 1977. С. 373—374.

Г.А.Маслыка.