СЯНКОЎСКІ Восіп

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 479 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
27.3%CHINA CHINA
5.8%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
СЯНКОЎСКІ Восіп

Іванавіч [літ. псеўданім Барон Брамбеус; 19(31)3.1800 — 4(16).3.1858]

 

 

Пісьменнік, мовазнавец, журналіст, падарожнік. Нарадзіўся ў маёнтку Антакаль паблізу Вільні ў шляхецкай сям'і. Вучыўся ў мінскім калегіуме, потым у Віленскім універсітэце. Пад уплывам Т.Гродэка, І.Лялевеля, Я.Снядэцкага захапіўся гісторыяй, арыенталістыкай. У 1819—21 зрабіў пада­рожжа ў Турцыю, Сірыю, Егіпет. Быў паліглотам: апрача польскай, белару­скай i рускай моў ведаў яшчэ араб­скую, турэцкую, французскую, нямецкую, англійскую, італьянскую, ісландскую, баскскую, персідскую, навагрэчаскую мовы, вывучаў мангольскую i кітайскую. Служыў у Калегіі замежных спраў. У 1822 атрымаў кафедру арабскай i турэцкай славеснасці ў Пецярбургскім універсітэце. Яго лекцыі карысталіся поспехам. Але ў 1830я гады ён захапіўся журналістыкай i выйшаў у адстаўку ў 1847. У 1820я гады С. зблізіўся з Ф.В.Булгарыным, М.І.Грэчам i А.А.Бястужавым. Друкаваўся ў «Северном архиве», «Северной пчеле» i «Полярной звезде». У 1828— 33 служыў цэнзарам. У сваіх артику­лах, што прыцягнулі ўвагу грамадскасці, ён высмейваў становішча рус­кай сатыры i наогул літаратуры. У 1834—56 выдаваў «Библиотеку для чтения», якая замацавала ў гісторыі рускай журналістыкі тып «энцыклапедычнага» часопіса. С. ўвёў цвёрдую пааркушную аплату за працу. Часопіс выходзіў дакладна ў тэрмін, меў вялікі тыраж. Але, паводле сведчання А.В.Дружыніна, С. не любіў рускую літаратуру i пагарджаў ёю. А.С.Пушкін, В.А.Жукоўскі i іншыя вядомыя паэты хутка адхіснуліся ад яго часопіса. Рашучыя ўдары па прэстыжы часопіса нанеслі ў 1840я гады «Отечественные записки», якія ўзначальваў В.Р.Бялінскі. Фактычна С. аб'яднаўся з Булгарыным i Грэчам супраць прагрэсіўных пісьменнікаў. Адначасова С. нападаў на французскую літаратуру, абвінавачваў яе ў амаральнасці, бо яна спарадзіла Марата i Рабесп'ера. Яго палохалі праўдзівыя карціны народнага ўздыму, ён адмоўна выказваўся пра рэвалюцыйных дзеячаў, польскіх паўстанцаў. У сваіх белетрыстычных творах i водгуках на творы іншых пісьменнікаў прапагандаваў «свецкую аповесць», сваёй фантастыкай i балбатнёй імкнуўся адвесці чытача ад надзённых тэм. Віднае месца займаў С. ў гісторыі арыенталістыкі. Яго нарысы пра паэзію i мову аравіцян, пра Егіпет, Малую Азію маюць пазнавальнае значэнне. С. ўдзельнічаў у стварэнні «Эн­циклопедического лексикона» Плюшара, пісаў i рэдагаваў для яго артыкулы на розныя тэмы. Пад канец жыцця фактычна   адышоў   ад  літаратурных спраў, займаўся астраноміяй, музыкай, фатаграфіяй. Пахаваны ў Пецярбургу.

 

Тв.\ Собр. соч. Т. 1—9. Спб., 1858—59.

Літ.: Каверин В.А. Барон Брамбеус. М., 1966. Г.А.Маслыка.