СЯМЕЎСКІ Васіль

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 518 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
27.3%CHINA CHINA
5.8%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
СЯМЕЎСКІ Васіль

Іванавіч (6.1.1849 — 4.10.1916)

 

Гісторык, эканаміст. Нарадзіўся ў Полацку ў дваранскай сям'і. Скончыў Пецярбургскі універсітэт (1872). 3 1882 прафесар, з 1889 доктар гістарычных навук. Вывучаў гісторыю сялянства 18—19 ст. i рабочага класа ў Расіі, вызваленчы рух дзекабрыстаў i петрашэўцаў. Адзін са стваральнікаў партыі народных сацыялістаў (1906), член яе ЦК. У 1913—16 адзін ca стваральнікаў гістарычналітаратурнага часопіса ліберальнанародніцкага кірунку «Го­лос минувшего». Аўтар прац: «Сяляне ў цараванне імператрыцы Кацярыны II» (т. 1—2, 1881—1901), «Сялянскае пытанне ў Расіі ў XVIII i першай палавіне XIX ст.» (т. 1—2, 1888), «Рабочыя на сібірскіх залатых промыслах» (т. 1—2, 1898), «Палітычныя i грамадскія ідэі дзекабрыстаў» (1909), «М.В.БуташэвічПетрашэўскі i петрашэўцы» (ч. 1, 1922).

С. — стваральнік школы эканамістаўгісторыкаў, якія вывучалі сацыяльнаэканамічнае развіццё сялянства па першакрыніцах, i першы ўвёў у навуковы ўжытак велізарныя архіўныя матэрыялы аб умовах i ладзе жыцця рускага сялянства. Ён заклаў асновы вывучэння гісторыі прамысловай пра­цы   ў   краіне.   Асвятляючы   цяжкае

569

жыццё рабочых, прыходзіў да думкі пра непазбежнасць рэвалюцыі ў Расіі. Верыў у народніцкія ідэі. Эвалюцыю сацыяльных ідэй разглядаў у адрыве ад эканамічнага развіцця краіны, пераболыпваў уплыў заходніх мысліцеляў на рускіх рэвалюцыйных дэмакратаў, не заўважаючы таго, што ix светапогляд фарміраваўся перш за ўсё на асно­ве вывучэння рэальнай рэчаіснасці, а не на вучэннях А.Сміта, Д.Рыкарда, П.Прудона i іншых філосафаў i эканамістаў. У цэлым светаўспрыманне С. супярэчлівае i неадназначнае: ён лічыў сябе вучнем А.Герцэна i М.Чарнышэўскага i ў пачатку 1880х гадоў выступаў з рэвалюцыйнанародніцкіх пазіцый, але потым болып схіляўся да ліберальнага народніцтва, заігрывання з самаўладдзем.

 

Літ.: Б у с ь к о В.Н. Экономическая мысль Белоруссии середины XIX — нача­ла XX в.: Очерки. Мн., 1990. С. 85—86.