СЯМАШКА Іосіф

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 470 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
27.3%CHINA CHINA
5.8%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
СЯМАШКА Іосіф

(25.12.1798—1868)

 

 

Царкоўны дзеяч, мітрапаліт літоўскі. Нарадзіўся ў в. Паўлаўка Ліпавецкага павета (Украіна) у сям'i небагатага двараніна, які потым стаў уніяцкім святаром. Атрымаўшы хатнюю адукацыю, вучыўся ў Няміраўскай гімназіі. У 1816 ад Луцкай уніяцкай епархіі накіраваны ў Галоўную семінарыю Віленскага універсітэта. Вярнуўшыся ў Луцк (1821), пасвячоны ў святары i стаў членам духоўнай кансісторыі. У 1822 С, які добра ведаў рускую мову i заканадаўства, накіраваны ад епархіі ў Пецярбург прысутнічаць ва  уніяцкім дэпартаменце   рымскакаталіцкай   духоўнай акадэміі. Там ён хутка стаў адыгрываць   кіруючую   ролю,   падтрымліваў   меры   па   заснаванні   духоўных    семінарый    для    адукацыі уніяцкага духавенства i па скасаванні базыльянскіх кляштараў. Дакументальна вывучыўшы гісторыю уніяцтва бы­лой Рэчы Паспалітай, С. склаў запіску пра свой намер аб'яднаць уніятаў. Гэта запіска i пратакол аб патрэбах уніяцкай царквы ў Расіі былі ўхілены. Паводле царскага загаду ад 22.4.1828 пры ўдзеле С. былі заснаваны самастойныя грэкауніяцкая  калегія,  некалькі  духоўных семінарый для уніяцкага духа­венства, паменшана колькасць уніяцкіх епархій,      перафарміраваны      склад уніяцкіх кансісторый, базыльяне пастаўлены   пад  кантроль   епархіяльнай улады, католікам прапанавана пакінуць базыльянскі ордэн. У 1829 С. пасвячоны ў сан епіскапа Мсціслаўскага i вікарыя Беларускай епархіі, прызначаны старшынёй Беларускай кансісторыі. У 1832 С. стаў архіепіскапам літоўскім i разгарнуў актыўную дзейнасць па падрыхтоўцы да аб'яднання уніяцкай цар­квы з праваслаўнай. У 1835 С. прызна­чаны членам асобага сакрэтнага камітэта, створанага для кіравання уніяцкімі справамі, i членам камісіі духоўных вучылішчаў,   якой   падпарадкоўваліся ўсе    уніяцкія    духоўнаадукацыйныя ўстановы. Сваімі дзеяннямі С. дасягнуў таго, што ў 1837 уніяцкая царква была  падпарадкавана оберпракурору Сінода, a ў сак. 1839 на Полацкім саборы далучана да праваслаўнай царк­вы.    У    1840    С.    нададзены    сан архіепіскапа Літоўскага i Віленскага. Перасяліўшыся ў 1844 з Пецярбурга ў Жыровіцы,   ён   выклапатаў   устанаўленне другога вікарыяцтва Літоўскай епархіі i перавёў у Вільню літоўскае праваслаўнае епархіяльнае ўпраўленне разам  з  семінарыяй.  Каб  умацаваць пазіцыі   на   землях   былога   Вялікага княства Літоўскага, ён насаджаў тут «праваслаўнауніяцкі    элемент»,    апраўдваючы  тэта намерам пазбегнуць магчымасці   новага   польскага   паўстання,   процідзейнічаў  увядзенню  ў прыходскіх    школах    (тут    існавала больш   за   200   царкоўнапрыходскіх школ i вучылішчаў) польскай, белару­скай i літоўскай моў. Ён аказваў матэ­рыяльную падтрымку праваслаўнаму духавенству, якое пацярпела ў час паўстання 1830—31, аднавіў i пабудаваў некалькі цэркваў. За шчырую антыуніяцкую дзейнасць узнагароджаны ордэнам св. Уладзіміра II ступені. Па­мёр i пахаваны ў Вільні.

У сваіх «Запісках» (т. 1—3, 1883) акрамя ўласнага жыццеапісання даў ацэнку пераломнаму моманту ў адносінах паміж уніяцкай, праваслаўнай i каталіцкай канфесіямі, апісаў свой удзел у падзеях 1839, даў характери­стику многім тагачасным дзеячам, з якімі яго зводзіў лес. Да «Запісак» прыкладзены i дакументы, што тычацца гісторыі праваслаўнай i уніяцкай цэркваў.

 

Літ.: Православная богословская энцик­лопедия. Спб., 1906. Т. 7. Киприанов и ч Г.Я. Жизнь Иосифа Семашко, митро­полита литовского... Спб., 1893; К о я л о вич М. О почившем митрополите литов­ском Иосифе. Спб., 1869.