СЦЕБУТ Іван

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 470 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
27.3%CHINA CHINA
5.8%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
СЦЕБУТ Іван

Аляксандравіч (12.2.1833 — 20.10.1923)

 

 

Вучоны аграном, адзін з заснавальнікаў навуковага раслінаводства, грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў г. Вялікія Лукі Пскоўскай вобл. Пасля Пецярбургскай гімназіі ў 1850 залічаны студэнтам ГорыГорацкага земляробчага інстытута. Скончыў яго ў 1854, пакінуты выкладчыкам гэтага інстытута i адначасова памочнікам кіраўніка фермы. У 1860 пасля вяртання з працяглай замежнай камандзіроўкі атрымаў званне прафесара. Акрамя сельскагаспадарчых дысцыплін выкладаў палітэканомію. Імкнуўся абудзіць жывую ініцыятыву ў навучэнцаў, стварыў семінары, на якіх чыталіся, абмяркоўваліся i крытыкаваліся студэнцкія сачыненні. Лічыў, што ў навучальным працэсе «справа не ў тым, каб многаму навучаць, a ў тым, каб добра навучаць», што сельскагаспадарчая школа павінна навучыць сваіх выпускнікоў пры любых абставінах практычна разбірацца ў самых складаных агранамічных працэсах. Не выпадкова вучоны прапанаваў увесці ў вышэйшых навучальных установах курс гісторыі i геаграфіі сельскай гac­

 

Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (б.ГорыГорацЮ земляробчы Інстытут).

 

падаркі. Перакананы дарвініст, С. адстойваў ідэю развіцця культуры раслін, выступаў супраць містыкі ў навуцы. За час знаходжання ў ГорыГорацкім інстытуце зрабіў шмат для папаўнення i абагачэння сельскагаспадарчага музея рознымі калекцыямі. У 1865—75 прафесар Пятроўскай земляробчай i лясной акадэміі ў Маскве. Тут ён чытаў лекцыі, займаўся арганізацыяй дапаможных устаноў пры акадэміі сельска­гаспадарчага музея, доследнага поля i агранамічнай лабараторыі, дзе студэнты маглі самастойна займацца даследаваннямі. Прапагандаваў укараненне дасягненняў агранамічнай навукі ў практыку сельскай гаспадаркі. Аўтар прац «Вапнаванне глебы» (1865, доктарская дысертацыя), «Асновы палявой культу­ры i меры да яе паляпшэння ў Расіі» (2 выд., т. 1, ч. 1—2, 1882—84) i сааўтар «Настольнай кнігі для рускіх сельскіх гаспадароў» (т. 1—3, 1875— 90), якая доўгі час служыла даведнікам па аграноміі. Выступаў у абарону жаночай сельскагаспадарчай адукацыі. Пры яго непасрэдным удзеле былі арганізаваны спецыяльныя жаночыя курсы (Сцебутаўскія курсы). Быў адным з арганізатараў i рэдактараў (1869—70) часопіса «Русское сельское хозяйство».

7в.: Избр. Соч. Т. 1—2. М., 1956—57.

Г.А.Маслыка.