СУДЗІЛОЎСКІ Мікалай

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 463 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
27.3%CHINA CHINA
5.8%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
СУДЗІЛОЎСКІ Мікалай

Канстанцінавіч (псеўд. Р у с е л ь ; 15.12.1850— 30.4.1930)

 

 

 

Грамадскапалітычны дзеяч, філосаф i прыродазнавец, удзельнік грамадскіх рухаў Беларусі, Расіі, Швейцарыі, Англіі, Францыі, Румыніі, Балгарыі, ЗША, Японіі, Кітая i інш. 3 яго імем звязаны вядомыя дасягненні ў галіне хірургіі, тэорыі туберкулёзу i ІНІІІЫХ хвароб. С. — першы падарожнікгеограф, які грунтоўна пазнаёміў расійскіх чытачоў з флорай i фаунай астравоў цэнтральнай часткі Ціхага акіяна; аўтар публіцыстычных твораў, высока ацэненых М.Горкім, У.Г.Караленкам, Рабіндранатам     Тагорам,     цікавіўся філасофіяй i сацыялогіяй, ведаў 8 еўрапейскіх моў, а таксама японскую i кітайскую. Яму як спецыялісту ў галіне этнаграфіі, энтамалогіі, хіміі, біялогіі, аграноміі былі присвоены ганаровыя званні члена Амерыканскага таварыства генетыкаў, навуковых таварыстваў Японіі, Кітая i інш.

Нарадзіўся С. ў Магілёве, у белару­скай шляхецкай сям'і, якая валодала маёнткам у в. Фастава Мсціслаўскага павета. Дзяцінства яго прайшло ў доме бацькі, калежскага асэсара, сакратара Магілёўскай палаты цывільнага i крымінальнага суда. Ён быў старэйшым з 8 дзяцей. Скончыўшы Магілёўскую гімназію, С. паступіў на юрыдычны факультэт Кіеўскага універсітэта. Пасля 1га курса перавёўся на медыцынскі факультэт. Прасякнуты ідэямі народнікаў, ён стварыў народніцкі гурток, ездзіў у Швейцарыю, каб пазнаёміцца з лідэрамі рэвалюцыйнай эміграцыі Лаўровым, Бакуніным i некаторымі дзеячамі I Інтэрнацыянала. Пасля вяртання1 зза мяжы кіраваў Кіеўскай камунай студэнтаў. Зімой 1874 С, захоплены народніцкай ідэяй «хаджэння ў народ», ездзіў у Херсонскую губ., потым у г. Нікалаеўск Самарскай губ. з мэтай стварыць там яўкі, месцы збораў i за

 

Румынія. Адзін з будынкаў універсітэта ў г. Клуж.

 

 

Балгарыя. Унутраны двор Рыльскага манастыра.

 

 

бяспечыць работу прапагандыстаў. У канцы мая 1874 царская ахранка на­тратила на адрасы явак, прозвішчы рэвалюцыянераў i шыфры гэтых народніцкіх гурткоў. Пачаліся павальныя арышты. Выдаўшы сябе за нямецкага каланіста, С. эмігрыраваў. У Лондане ён удзельнічаў у рабоце эмігранцкіх арганізацый, сустракаўся з кіраўнікамі I Інтэрнацыянала, у тым ліку з Ф.Эн­гельсам i К.Марксам, якога характарызаваў як «Дарвіна сацыялогіі», таму што ён выкарыстаў тэорыю эвалюцыі ў галіне грамадскіх з'яў. Летам 1875 С. накіраваўся ў Румынію, каб адтуль наладзіць перасылку нелегальнай літаратуры ў Расію. Па шляху ў Бухарэст ён застаўся ў Жэневе, дзе завяршыў медыцынскую адукацыю, напісаў тэзісы доктарскай дысертацыі «Пра антысептычны метад лячэння ў хірургіі». У Румыніі С. разам з малдаўскім народнікам Н.П.ЗубкуКадрану i балгарскім эмігрантам Хрыста Боцевым кіраваў работай мясцовых рэвалюцыянераў. Арганізаваныя з яго дапамогай рэвалюцыйныя гурткі ў Бухарэсце, Ясах, Галаце i інш. гарадах сталі пачаткам румынскага сацыялдэмакратычнага руху. У гэты перыяд сфера рэвалюцыйнай дзейнасці С. ўключала i Балканы. Ён актыўна ўдзельнічаў у падрыхтоўцы антытурэцкага Красавіцкага сялянскага паўстання ў Балгарыі ў 1876. У час рускатурэцкай вайны 1877—78 С. працаваў ваенным хірургам. Расія, якая выступіла ў абарону балгар, паводле дагавору з Румыніяй перапраўляла праз гэту краіну свае войскі ў Балгарыю. Калі з фронту пацягнуліся абозы з параненымі, С. лячыў ix. За выратаванне сотняў хво­рых i параненых румынскі ўрад узнагародзіў С. залатым медалём. Адначасова ён працягваў займацца прапагандай сярод салдат i афіцэраў сацыялдэмакратычных ідэй, перапраўляў нелегальную літаратуру ў Расію. У канцы 1879 С. наладзіў у Ясах выпуск газеты «Бесарабія», a ў 1880 выдаў брашуру «Псіхіятрычнае даследаванне з некаторымі каментарыямі адносна здаровых ідэй» (на румынскай мове). Выказаныя ім намеры «звязаць румынскі рух роднаснымі сувязямі з расійскім»      напалохалі     румынскія

ўлады, i яго разам з іншымі расійскімі сацыялістамі выслалі ў Канстанцінопаль. Адтуль ён у маі 1881 перабраўся ў Жэневу, потым — у Парыж, дзе ўзнавіў былыя сувязі з расійскімі палітычнымі эмігрантамі Пляханавым, Засуліч, Аксельродам, Ігнатавым i інш. У 1882 С. накіраваўся ў Плоўдзіў. Ва Усходняй Румыніі ён працаваў урачом i аказваў матэрыяльную i ідэйную падтрымку жэнеўскай групе «Вызваленне працы». Пасля ўз'яднання ў 1885 Ус­ходняй Румыніі з Балгарыяй значна ўзмацніўся аўстрафільскарусафобскі настрой балгарскіх нацыяналістаў, што вымусіла С. пераехаць у ЗША. 3 1887 ён займаўся лячэбнай практыкай у СанФранцыска, дзе карыстаўся любоўю i павагай у мясцовага насельніцтва, быў выбраны віцэпрэзідэнтам Грэкарускаславянскага тава­рыства. Тут надрукаваў некалькі артыкулаў па медыцынскай тэматыцы. Уступіўшы ў канфлікт з прадстаўніком свяцейшага Сінода ў ЗША епіскапам Уладзімірам, С. напісаў у 1889 брашу­ру «Жыціе праасвяшчэннага Уладзіміра, былога епіскапа Алеуцкага i Аляскінскага, цяпер вікарнага епіскапа Варонежскага», у якой абвінаваціў свяшчэннаслужыцеля ў хабарніцтве i маральнай  разбэшчанасці.  Епіскап  у адказ публічна пракляў свайго выкрывальніка. Каб даказаць сваю невінаватасць, «злочасцівы нігіліст Мікола Судзілоўскі» падаў на яго ў суд, а ма­тэрыялы, што выкрывалі амаральную дзейнасць епіскапа, накіраваў у Пецярбург. Епіскап быў адкліканы i пераведзены ў Варонеж, а з міністэрства ўнутраных спраў Расіі паступіла тэлеграма: «Анафема, выказаная Уладзімірам над Мікалаем Руселем, прызнана Сінодам несапраўднай i неіснуючай. Можна аб'явіць у газетах». Пасля 5гадовага жыцця ў Каліфорніі С. пераехаў на Гавайскія астравы. Жыў у сельскай акрузе, потым у сталіцы Ганалулу i займаўся ўрачэбнай практыкай па хваробах вачэй. Высо­кую ацэнку гавайскай грамадскасці атрымалі выдадзеныя С. у 1896 брашуры «Наша палітыка аховы здароўя» i «Як жыць на Гавайскіх астравах. Нарыс асабістай гігіены», у якіх крытыкаваў плантатараў, заклікаў да паляпшэння ўмоў працы на плантацыях, звяртаўся да ўрачоў, каб яны аказвалі насельніцтву рэальную дапамогу. 3 абурэннем пісаў С. пра праяўленні тут адкрытага расізму, які быў асновай палітыкі белых плантатараў у адносінах да карэннага насельніцтва. Пасля захопу ў 1898 Гавайскіх астравоў, шчыры прыхільнік гавайскага народа, непахісны праціўнік гвалтоўнага перавароту супраць туземнага насельніцтва, С. рашуча ўключыўся ў барацьбу за незалежнасць мясцовых жыхароў полі­незійцаўканакоў. Актывісты партыі незалежных вылучылі яго кандидату­ру ў сенат ад вострава Гаваі. У 1900— 01 С. быў сенатарам, а потым i прэзідэнтам сената — калегіяльнай урадавай установи гэтай калоніі ЗША. Выконваючы перадвыбарныя абяцанні, С. адмяніў уведзены амерыканцамі маёмасны цэнз, паставіў перад парламен­там задачу «рэфармаваць традыцыйныя ўстановы былой канстытуцыйнай манархіі i пазнейшай плутакратычнай алігархіі ў дэмакратычную рэспубліку...». У 1902 С. падаў у адстаўку, але сканцэнтраваў намаганні на пытаннях развіцця незалежнага ад метраполіі мясцовага самакіравання, стварэння справядлівай падатковай сістэмы, карэннай рэформы аховы здароўя i санітарнай службы, пашырэння крэдытавання народных школ i куль­турных устаноў. Пасля выхаду ў адстаўку з паста сенатара Гавайскага парламента С. пераехаў у Кітай. У Шанхаі ён вёў падрыхтоўчыя работы па вызваленні палітычных катаржан з сібірскіх турмаў i перапраўцы ix у Кітай. Але вайна Расіі з Японіяй (1904) вымусіла яго вярнуцца на Гаваі. Тут ён напісаў брашуру «Да афіцэраў рускай арміі», у якой заклікаў армію быць на баку народа ў яго барацьбе за эканамічныя i палітычныя інтарэсы. Пас­ля Крывавай нядзелі ў Расіі С. актывізаваў сваю грамадскапалітычную дзейнасць. У маі 1905 ён пераехаў у Японію, арганізаваў там камітэт дапа

 

Вялікая Кітайская сцяна.

 

могі расійскім ваеннапалонным, вёў сярод ваеннапалонных асветную i прапагандысцкую работу, а найболын палітычна актыўных аб'ядноўваў у рэвалюцыйныя гурткі. Абапіраючыся на садзейнічанне праваслаўных японцаў, ён ствараў у буйных лагерах ваеннапа­лонных школы для непісьменных салдат, выступаў перад імі з палітычнымі прамовамі, распаўсюджваў рэвалюцыйныя выданні. Штотыднёвіку «Япония и Россия», які выкарыстоўваўся для асветы ваеннапалонных, ён надаў агульнадэмакратычны характер i рэвалюцыйную накіраванасць. НаТасакская трупа сацыялістаў, натхнёная С, наладзіла выпуск рэвалюцыйнай газеты «Воля». У выніку з'явілася магчымасць друкаваць у дадатку да гэтай газеты заклікі, лістоўкі, зборнікі i нават кнігі, якія распаўсюджваліся ў Расіі, Японіі, Кітаі, Аўстраліі, Новай Зеландыі, Балгарыі, на Гаваях i ў іншых краінах. У вусных i пісьмовых зваротах С. заклікаў салдат, калі яны вернуцца на радзіму, змагацца са зброяй у руках супраць самадзяржаўя.

Сабраўшы свае артыкулы ca штотыднёвіка «Япония и Россия» i газеты «Воля», выдаў ix у 1906—07 асобнымі кніжкамі.

С. адчуваў уздзеянне розных плыняў у расійскім палітычным руху, але сам не належаў ні да адной партыі. Ён змагаўся за тое, каб адкінуць вузкапартыйныя рамкі, аб'яднаць усе здаровыя сілы Расіі ў барацьбе супраць самадзяржаўя. Ён атрымліваў карэспандэнцыі ад эсэраў, меншавікоў, бальшавікоў, бундаўцаў, польскіх сацыялістаў,. цікавіўся публікацыямі i выданнямі народніцкага, сацыялдэмакратычнага i буржуазналіберальнага кірунку. Заклікаючы да звяржэння царызму, С. падкрэсліваў, што тэта не самамэта, бо для лепшага жыцця неабходна заваёўваць эканамічную свабоду, дамагацца карэнных змен у эканамічнай галіне. У артыкуле «Браць прыклад ці ствараць» С. пісаў: «Мы пераконваемся, што свабода, рэспубліка i дэмакратыя не магчымы без свабоды, рэспублікі i дэмакратыі эканамічнай». Буржуазнадэмакратычная рэвалюцыя ў яго трактоўцы — гэта асаблівая, самабытная рэвалюцыя як у нацыяльным, так i сацыяльнаэканамічным  плане,  якая  павінна  пры­весці не толькі да змены саслоўяў, што етаяць на чале ўлады, але i да радыкальнай мадэрнізацыі адносін у сферы прамысловай i сельскай гаспадаркі. У гэтай сувязі С. спецыяльна аналізаваў зямельнае пытанне. Нават зараз яго аграрныя погляды маюць безумоўную каштоўнасць. У працы «На палітычныя тэмы» ён разглядаў зямлю як прадукт грамадства, валодаць якім павінен на­род, а распара джацца — абшчына, якую абмяжоўвае дзяржава. Але абшчыннае землекарыстанне, на яго дум­ку, зробіцца выгадным толькі тады, калі будзе падмацавана правам уласнасці. Ён лічыў, што вытворчыя i інш. сельскагаспадарчыя асацыяцыі тыпу фермерскіх аб'яднанняў вядуць да падзелу працы, даюць магчымасць замяніць ручную працу машыннай, павышаюць яе эфектыўнасць. Такім чынам, дэмакратычная зямельная абшчы­на, у якой на добраахвотнай аснове асацыіруюцца індывідуальныя зямельныя ўласнікі — гэта найлепшая форма арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці.

Меў С. i свой погляд на нацыянальнае пытанне. Ён лічыў, што нацыянальная свабода, нацыянальны росквіт магчымы толькі на аснове эканамічнай свабоды, бо эканоміка — базіс усебаковага развіцця любога народа. Кожны народ мае права на свае індывідуальнае развіццё ў межах чалавечай супольнасці. Але паколькі ў свеце ня­ма этнічна чыстых нацый, як i няма на Зямлі, ахопленай цывілізацыяй, месцаў з этнічна аднародным насельніцтвам, то дужа цяжка ўстанавіць унутраныя нацыянальныя межы, напр., Польшчы, Беларусі i Маларасіі. Але гэтыя абставіны не павінны быць падставай для таго, каб новае дзяржаўнае будаўніцтва не лічылася з этнасам: «Менавіта этнаграфія i эканоміка павінны служыць асновай палітычнага падзелу». Свабодным нацыям неабходна забяспечыць магчымасць самавызначэння, уключаючы аддзяленне, хоць права на аддзяленне нельга блытаць з яго мэтазгоднасцю. I калі ў Расійскай імперыі пераможа дэмакратыя, а эканамічныя, палітычныя, нацыянальныя свабоды стануць рэальнасцю, на яго думку, мала ў каго ўзнікне неабходнасць у аддзяленні. Затое калі якаянебудзь нацыя захоча рэалізаваць сваё

права, то болыпасць не павінна гэтаму перашкаджаць. «Мы ведаем, — пісаў С, — што гэта аддзяленне будзе толькі часовым», што настане час, калі i яны, i іншыя народы самі «пастукаюць у нашы дзверы i папросяць досту­пу».

Прыхільнік рэвалюцыйнадэмакратычных перамен у грамадстве, С. падтрымліваў рэгулярныя кантакты з віднымі грамадскімі i палітычнымі дзеячамі, якія адстойвалі ідэі сацыяльных пераўтварэнняў, ён перапісваўся з Горкім, Караленкам, Сунь Ятсенам i інш. Знаёмства з тэорыяй i практыкай марксізму, ідэі якога мелі шырокае хаджэнне ў 2й палове 19 ст.—пач. 20 ст. напачатку схіляла i С. да думкі, што «анёламзбавіцелем», здольным «адрадзіць чалавецтва да новага жыц­ця, з'яўляецца навуковы сацыялізм». Але далека не ва ўсім ён падзяляў марксісцкія ўяўленні адносна метадаў, форм i мэтазгоднасці актыўнага класавага ўмяшання ў прыродазнаўчагістарычнае развіццё грамадства. Тым не менш ён гатовы быў аддаць даніну радыкальнавалюнтарысцкім устаноўкам   «самага  рэвалюцыйнага»   ву­чэння ў свеце. У сваей працы «На палітычныя тэмы» ён сцвярджаў: «Чалавек не мае патрэбы слепа падпарадкоўвацца якім бы там ні было законам не толькі прыроды, але i грамадскага развіцця», бо «абапіраючыся на свае веды i веды тых i другіх, ён можа карыстацца імі ў сваіх антрапатэалагічных мэтах, накіроўваючы свае жыццё i развіццё паводле свайго ўласнага меркавання, адпаведна сваім жаданням і ідэалам». Аддаючы належнае марксізму, С. ясна бачыў i тое, што вучэнне гэта адлюстроўвае далёка не ўсю ісціну. У марксісцкай дактрыне ён бачыў толькі адно з многіх сацыялістычных вучэнняў, эфектыўнае з пунтку погляду канструявання шляхоў i сродкаў рэвалюцыйнага пераўтварэння грамадскіх устояў. Лічыў, што гэта вучэнне трэба злучыць з іншымі тэорыямі, i найперш з народніцтвам. У чыстым выглядзе марксізм прыдатны хіба што ў Гёрманіі ці іншых развітых краінах Еўропы i Амерыкі. У расійскіх умовах яго выкарыстанне магчыма толькі ў перапрацаваным выглядзе. Падводзячы вынікі сваёй крытыкі марксісцкіх прэтэнзій на манапольнае

 

Японія. Узбярэжжа вострава Хонсю.

 

валоданне ісцінай, С. пісаў: «Трэба знаходзіцца пад моцным «унушэннем» з боку Маркса, каб бачыць містыцызм ва ўсім, што не згодна ставіць эканоміку ў аснову асноў усіх гістарычных з'яў». Перакананы прыхільнік ■актыўнага ўмяшання «інтэлектуальнага чалавецтва» ў стыхійны працэс чалавечай гісторыі з мэтай яе дэмакратызацыі, С. заклікаў вучыцца дэмакратыі ў Захаду, дзе яна стала не толькі аб'ектыўным фактарам, але i свядомым перакананнем мае. У азіяцкі ж лад Расіі гэта заходняя дэмакратыя ўмеціваецца з 2 бакоў: буржуазнакапіталістычнага i пралетарскасацыялістычнага. Тым не менш звычкі, густы, ідэалы як рускага буржуа, так i рускага пралетарыя далёкія ад заходніх каштоўнасцей. Те­му «адзіным рашэннем» задачы дэмакратызацыі Расіі «з'яўляецца толькі свядомая змена гэтага ладу іншым».

Удумваючыся ў спецыфіку расійскай гісторыі, С. задаваў сабе пытанне: ці не знішчылі стагоддзі рабства i азіятчыны здольнасць рускіх да сістэматычнай гістарычнай творчасці? Аналіз гісторыкакультурных асаблівасцей расійскай рэчаіснасці, здавалася, падштурхоўваў С. да думкі, што рускія засвойвалі пераважна розум «драхлеючага» Усходу, i гэта з'яўляецца адной з прычын ix гістарычных няўдач, дзіўнай паглыбленасці ў псіхічную спячку. Руская душа зрабілася полем саперніцтва 2 пачаткаў — усходняга i заходняга, кансерватыўнага i актыўнатворчага. У кнізе «Думкі ўтолас» гэта яго меркаванне прымае форму пакутлівага роздуму. Разладжанасць i неўпарадкаванасць расійскага жыцця, абыякавасць да будучыні, няўстойлівасць, нястрыманасць, імпульсіўнасць, нечаканыя выхадкі i нічым нематываваныя ўчынкі, недахоп паслядоўнасці i кардынаванасці, абломаўшчына i карамазаўшчына рускай душы, па назіраннях С, «народжаны шасцівекавым мангольскім ігам, потым нямецкім прыгнётам i прыгнётам рускіх цароў i князёў». Гэтыя рысы — вынік «сацыяльнага клімату», ненармальных грамадскіх умоў. Але было б несправядліва i аднабакова, мяркуе С, «перакладваць усю віну на драпежнікаў i гвалтоўнікаў». Вінаваты i тыя, хто, няхворы i няслабы, церпіць над сабой насілле. С. лічыў, што сацыяльная рэ­валюцыя ў Расіі будзе толькі тады мець поспех, калі сам народ убачыць жывы сэнс, каштоўнасць i карысць пераўтварэнняў свайго рэальнага i будучага жыцця. Каб пазбавіцца ад «псіхічнай імпатэнцыі», рускі дух павінен выкараніць яд, якім атруцілі расійскую гісторыю татараманголы, немцы, уплыў якіх пранік «у фалдах чыноўніцкіх мундзіраў з Германіі ...пад выглядам заходняй культуры i заходняй асветы», а таксама візантыйцы i алкаголь.

Складанасць паслядоўнага дэмакратычнага ўладкавання рускага жыцця яшчэ абумоўлена тым, што заходняя i ўсходняя культуры апынуліся процілегла накіраванымі. Таму, відаць, немагчымы перанос заходніх сацыяльных i культурных стэрэатыпаў на расійскую глебу. У гістарычнай сітуацыі, калі дзве вялікія культурныя хвалі злучыліся, «як не быць буры, этнаграфічнаму, эканамічнаму i палітычнаму канфлікту па ўсёй лініі сутыкнення». Каб пазбегнуць катастро­фы, патрэбны вялікай трываласці амартызатар. Паводле С, ролю такога амартызатара здольна адыграць аме­риканская цывілізацыя, якая, натхнёная заходнім геніем, заклікае ўсходнія грамадствы сваё жыццё i сваю гісторыю ствараць, прытрымліваючыся прынцыпаў дэмакратыі i свабоды асобы.

Уяўленні пра авангардны шлях заходняга свету С. суадносіў ca сваімі філасофскімі перакананнямі ў духу спіназізму. Развіваючы пантэістычны погляд на рэчы, ён пісаў пра Сусвет як вялікую раку, не пасіўнуто i мёртвую, a напоўненую жыццём, чуллівасцю i творчай энергіяй, якая бесперапынна рухаецца i цячэ з вечнасці мінулага ў вечнасць будучага. Людзі — толькі кроплі ў неабсяжным патоку Сусвету, кроплі, што адрываюцца ветрам як пырскі ад агульнай масы ў кароткачасовае індывідуальнае існаванне. «Значэнне асабістага жыцця складаецца толькі ў магчыма болып поўным i сучасным адлюстраванні Вялікага Цэлага», якое з'яўляецца «адным арганізмам, адной бязмежнай i вечнай істотай з душой i целам».

С. сцвярджаў, што было б няправільна лічыць «матэрыю мёртвай», а быццё     пазбаўленым    універсальнай

структурнай арганізацыі. Сусвет змяшчае ў сабе «ўсе предметы божага i чалавечаге паходжання». Навука, рэлігія, мастацтва даўно аднедушныя ў тым, штo мы звязаны з Сусветам нябачнымі повязямі, што Універсум валодае непарыўнай працягласцю i арганічнай цэласнесцю, то само па сабе, у адрыве ад Цэлага наша індывідуальнае жыццё на Зямлі эфемернае i ўяўнае. Абапіраючыся на ідэю «Вялікай Рэальнасці», вечнай i адзінай, якая ўвасабляе нейкі ўсеабдымны сэнс i каштоўнасць быцця, С. змог даць арыгінальны, i сёння ак­туальны, філасофскафутуралагічны нарыс будучага развіцця чалавецтва. Паводле яго меркавання, зямная цівілізацыя павінна перайсці да новай фазы сваёй эвалюцыі, калі індывідуільнесць сальецца i атаясаміцца з ІДэ

лым, калі чалавек вызваліцца ад уяўлення, быццам яго індывідуальнасць ёсць нешта адарванае, безумоўна адменнае ад Цэлага i тым самым дасягне нірваны Захаду. «Паглынанне свету ў чалавечай душы, як у фокусе, з'яўляецца тым, што можна назваць нірванай Захаду ў адрозненне i процілегласць нірване Усходу, нірване будызму, дзе, наадварот, Вялікі Свет паглынае чалавечую душу, як акіян кроплю».

Такім чынам, калі грамадства хоча захаваць здольнасць да гістарычнай творчасці i прагрэсу, яму трэба арыентаваць псіхічную канстытуцыю сваіх членаў на нормы паводзін у межах дэмакратыі i свабоднага выбару, вучыць ix ствараць каштоўнасці жыцця так, як гэта ўмее рабіць Захад. Для гэтага гра­мадства павінна імкнуцца ўкараняць дэмакратыю замест усходняй дэспатыі i аўтерытарызму, развіваць самадастатковую свабодную асобу замест абязлічаных шрубак таталітарнай лзяржавы, нарэшце, замацоўваць веру ў чалавека, яго маральную i асабістую годнасць замест веры ў стыхію i аб­сурд існавання.

У пачатку 1912 С. пры дапамозе палітэмігрантаў з Расіі купіў невялікі зямельны ўчастак на востраве Мінданао (Філіпіны). Акрамя медыцынскай практыкі ён тут займаўся грамадскай i асветнай дзейнасцю: стварыў бібліятэку i клуб тубыльцаў, займаўся публіцыстыкай. У канцы 1912 газета «Мінданао  геральд»   («Веснік  Мінда­нао») надрукавала серыю яго ертыкулаў пад агульнай назвай «Американ­ская ідэя на Далёкім Усходзе». У кожнай з 9 публікацый («Заходні i ўсходні чалавек», «Паўднёвы чалавек», «Амерыканскі індывідуалізм», «Чалавек i долар» i інш.) С. апісвае яшчэ адзін «райскі куток», які з'яўляецца такім толькі для заможных. Ён не проста заклікае белых плантатараў, фабрыкантаў i гандляроў не пагарджаць жыццём i культурней тубыльцаў, а прапануе разгорнутую прагрему школьней едукецыі філіпінцаў, арганізецыі дзяржеўней еховы здероўя, кердынельных экенемічных рэформ.

У 1915 С. песяліўся ў Нагасакі. Сацыялістычны настрой «практычнеге рэвалюцыянера» к гэтаму часу значна аслабеў. Ён адхіліў прапенову Дж. Кенене разгарнуць антываенную сацыялістычную прапегенду сярод рускіх пелонных i сканцэнтраваў увагу не тэерэтычных праблемах развіцця грамадскага працэсу, што знейшло адлюстраванне ў зборніку артыкулеў «Усход i Зехед», выдадзеным у Японіі на англійскай мове. Цяпер гуманістычнапацыфісцкая пазіцыя выцесніла класавы падыход да гісторыі грамадства. Радыкалізм класавай берецьбы ён болын не лічыў панацэяй ад сацыяльных няшчасцяў. У брашуры «Здалёк» С. пісаў: «Будзем верыць, ... што можам пачалавечаму мірна i добраехвотне вырашыць будучыя вялікія пытанні, унесці свае карэктывы i папраўкі ў на­туральны працэс...» Замест ідэі сацыялістычней рэвалюцыі С. прапануе ло­зунг стварэння «Злучаных Штетаў Еўропы», разглядаючы яго як найпершы пастулат трывалага міру, як умову далейшых эканемічных i сацыяльных пераўтверэнняў.

Лютаўскія падзеі 1917 у Расіі выклікалі ў С. радасць. Ён быў шчаслівы, што дажыў да падзення Ресійскей Бастыліі, да часу, які паклаў кенец менархічнаму кіраванню, падвёў рысу пад старым светам, барацьбе супраць якога ён прысвяціў больш за 40 гадоў жыцця. Цяпер можна было вярнуцца на радзіму. Але кастрычніцкі пераварот перакрэсліў усе яго надзеі i быў успрыняты ім як зігзаг гісторыі, адхіленне ад прыроднага руху эвалюцыйнеге працэсу. 6.8.1918 С. выступіў у газеце «Новости жизни» з артыкулам

«Адкрытыя словы», у якім характарызаваў бальшавікоў як начотчыкаў Маркса. Паводле яго меркавання, пас­ля звяржэння царызму левыя парты i ўчынілі бойку за ўладу, a краіна ў выніку пакацілася ў бездань, «стары эканамічны, сацыяльны, палітычны ўклад» разваліўся, а беспарадак i анархія перараслі ў грамадзянскую вайну. Упёршыся вачыма ў «сусветную пралетарскую рэвалюцыю, страціўшы веру ў сябе... мы спусташаем сваю краіну, забіваем сваіх братоў i сясцёр».

У пачатку 1921 С. з сям'ёй пасяліўся ў кітайскім горадзе Цяньцзынь, працаваў урачом, шмат часу аддаваў публіцыстыцы. Свае артыкулы i брашуры ён публікаваў у Кітаі, краінах Еўропы, Амерыкі. Паступова яго крытыцызм у адносінах да савецкай улады аслабеў, паявіліся прымірэнчыя настроі. Ен вагаўся i разважаў, што, магчыма, для Расіі «плавільны кацёл бальшавізму з'яўляецца адзіным лякарствам». Каб аблегчыць становішча галадаючых суайчыннікаў, С. стварыў i ўзначаліў першы ў Азіі «Камітэт дапамогі галадаючым Расіі». У 1921—22 пры яго садзейнічанні такія ж камітэты створаны ў Пекіне, Харбіне, Мукдэне, Ханькоў. У канцы жыцця ён нават думаў пра вяртанне на радзіму, перапісваўся з сябрамі i родзічамі ў Маскве i Беларусі, але мара яго не збылася.

Нашчадкам ён пакінуў прыклад практычнага стаіцызму i свядомага следавання інтарэсам Цэлага. Як асабістае яго крэда i парада жывым гучаць яго словы: «Вы баіцеся смерці, прагнеце бяссмерця?.. Жывіце жыццём Цэлага. Калі вас даўно не будзе, — яно застанецца. Знішчэнне палохае, толькі пакуль вы адчуваеце сябе асобна».

 

Тв.\ К офицерам русской армии. НьюЙорк, 1905; В плену на память о войне и плене. Кобе, 1906; Последовательная де­мократия. Нагасаки, 1907; На политиче­ские темы. Нагасаки, 1907; Мысли вслух. 2 изд. Нагасаки, 1916. Национальность и на­ционализм // Рус. слово. 1922. 21 марта.

Лип.: И о с ь к о М.И. Николай СудзиловскийРуссель. Мн., 1976; Клейн Б.С. Доктор Руссель // Неман. 1969. 1—2; Грицкевич В.П. Добрый русский док­тор на Гавайях // Грицкевич В.П. Путеше­ствия наших земляков. Мн., 1968; Мель­ников М.Ф. Из семьи соколиной. Мн., 1973. С. 4—17. В.П.Оргіш.