СТУКАЛІЧ Уладзімір

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 471 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
27.3%CHINA CHINA
5.8%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
СТУКАЛІЧ Уладзімір

Казіміравіч (10.11.1856— 18.10.1918)

 

 

Літаратуразнавец, гісторык, краязнавец. Нарадзіўся ў г. Якабштаце Курляндскай губ. (цяпер г. Екабпілс, Латвія) у небагатай дваранскай сям'і. Неўзабаве пасля яго нараджэння сям'я пераехала ў Віцебск, дзе С. скончыў губернскую гімназію. У 1879—83 вучыўся на юрыдычным факультэце Пецярбургскага універсітэта. Потым працаваў у казённай палаце ў Слоніме, Гродне, Віцебску. У 1886 за дысертацыю «Юрыдычнае становішча гарадскіх абшчын у Заходняй Русі» яму нададзена званне кандыдата юрыдычных навук. Нейкі час працаваў у Віцебску памочнікам прысяжнага паверанага, але адвакацкая дзейнасць яго не задавальняла, i ў 1898 ён перайшоў у казённую палату, дзе з 1906 узначальваў яе 2е аддзяленне. Пачатак яго літаратурнай дзейнасці прыпаў на першыя 3—4 гады пасля сканчэння універсітэта. У 1886—1900 друкаваўся ў часопісе «Русский курьер» пад псеўданімам Веневіч. Аўтар артыкулаў «Кароткая нататка аб беларускай гаворцы» (1895), «Да пытання пра арганізацыю універсітэта ў Віцебску» (1903), даследаванняў «А.П.Сапуноў. Да 25годдзя яго навуковай i літаратурнай дзейнасці» (1905), «М.Я.Нікіфа

роўскі, 1845—1910 гады» (1910) i інш. Быў знаёмы з І.Я.Рэпіным. Перапісваўся з Г.І.Успенскім, сустракаўся з ім у Віцебску (1890).

С. актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці дарэвалюцыйнага Віцебска, быў адным са стваральнікаў i членам Віцебскай вучонай архіўнай камісіі. Падтрымліваў ідэю аб адкрыцці універсітэта ў Магілёве, заклікаў мясцовыя ўлады i інтэлігенцыю хадайнічаць аб адкрыцці універсітэта ў Віцебску. У рэцэнзіі на працу рускага эканаміста М.Кавалеўскага «Эканамічны лад Расіі» выказаў думку, што ў земляробстве не заўсёды прыдатная капіталістычная арганізацыя з яе канцэнтрацыяй вытворчасці. У якасці прыкладу спасылаўся на Данію, Шве­цию i Галандыю, дзе ў сельскай гаспадарцы пераважала дробнае земляроб­ства i невялікія памеры асобных гаспадарак, a вынікі ў развіцці земляробст­ва былі станоўчыя. Абгрунтоўваў непажаданасць выкаранення рэшткаў патрыярхальнага побыту без уліку векавых традыцый народа.

Літ.: Падліпскі А.М. Летапісец Віцебшчыны // Помнікі гісторыі i культу­ры Беларусь 1978. № 1; Бусько В.Н. Экономическая мысль Белоруссии середи­ны XIX—начала XX в. Мн., 1990. С. 71— 72.