СТАФАНОВІЧ Дамінік

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 497 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
27.3%CHINA CHINA
5.8%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
СТАФАНОВІЧ Дамінік

Рыгоравіч [Восіпавіч; 10(21).5.1797—каля 1870]

 

 

Беларускі музыкант, педагог, дыры­жор, папулярызатар музычнай культу­ры. Брат В.Р.Стафановіча. У 1820—37 кіраўнік Мінскага гарадскога аркестра. У 1848—65 выкладаў музыку i харавыя спевы ў Мінскай гімназіі i прыватным узорным жаночым пансіёне. Пачынальнік беларускага піянізму, адзін з актыўных прапагандыстаў музычнага мастацтва на Беларусі, які садзейнічаў пашырэнню музычнай адукацыі на беларускіх землях. У гісторыю сусветнай музычнай культуры ён увайшоў як таленавіты педагог, настаўнік выдатнага кампазітара С.Манюшкі. Паводле сведчання самога Манюшкі, уплыў на яго з боку С. быў ці не самы значны: «Настаўнікамі фартэпіяннай музыкі былі: ... у Мінску — мой бясцэнны Дамінік Стафановіч... закаханы ў сваё мастацт­ва... ацаніў маю такую ж любоў да му­зыку здолеў так умела скіраваць яе ў маю карысць, што з таго часу музыка зрабілася для мяне самай важнай мэтай». Хоць вучань хутка пераўзышоў свайго настаўніка ў выканаўчым майстэрстве, але С. умеў прапанаваць Манюшку адпаведныя творы i зацікавіць яго незнаёмымі песнямі i тым самым умацаваць імправізатарскі талент юна­ка. Сярод вучняў С. вялікай папулярнасцю на Беларусі i за яе межамі карысталіся піяніст i кампазітар Ф.Міладоўскі, піяністка i педагог Каміла Марцінкевіч.

 

Літ.: А х в е р д а в а А. Пачынальнікі беларускага піянізму // Мастацтва Бела­русь 1985. № 2.