СМАЛЕНСКІ Перац

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 590 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
27.3%CHINA CHINA
5.8%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
СМАЛЕНСКІ Перац

Майсеевіч (8.3.1840 або 1842—20.1.1885)

 

Яўрэйскі пісьменнік, публіцыст, выдавец. Нарадзіўся ў в. Манастыршчына Магілёўскай губ. Атрымаў телмудычную адукацыю ў шклоўскім ешыбоце i з 15 гадоў працяглы час вандраваў па краіне, пераважна пехатой. Быў пеўчым у сінагагальным хоры, потым выконваў абавязкі памочніка кантара, настаўніка i інш. У 1862 трапіў у Адэсу, дзе працягваў самаадукацыю i выступіў у часопісе «Гамейліц» («Абаронца») з крытычнымі артыкуламі i апо­весцямі. У 1868 пераехаў у Вену, выдаваў штомесячнік «Гашахар» («Заранак»), у якім змясціў некалькі сваіх артыкулаў. У ix адстойваў яўрэйскую самабытнасць, ідэю нацыянальнапалітычнага адраджэння яўрэйскага наро­да, адначасова актыўна змагаўся з цёмнымі бакамі яўрэйскага жыцця. 3 1878 выдаваў штотыднёвую газету «Гамабіт» («Назіральнік»). Яго твор «Блукаючы па жыццёвых шляхах» (1871), які часткова мае аўтабіяграфічны ха­рактер , дае яскравы малюнак жыцця ў мяжы аселасці. Лічыўся стваральнікам тагачаснай яўрэйскай публіцыстыкі i крытыкі.