САСНОЎСКІ Антон

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 484 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
27.3%CHINA CHINA
5.8%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
САСНОЎСКІ Антон

Юр'евіч (1775—1852)

 

Рэлігійны дзеяч. Паходзіў ca старадаўніх чарнігаўскіх дваран, выхаванец бельскага вучылішча i супрасльскай епархіяльнай семінарыі. Быў члейам Супрасльскага капітула, драгічынскім протапрэсвітэрам, брэсцкім канонікам, дэпутатам Драгічынскага павятовага суда, віцэстаршынёй Брэсцкай кансісторыі (прызначаны на гэту пасаду неўзабаве пасля таго, як вытрымаў эк­замен на багаслоўскім факультэце Віленскага універсітэта), афіцыялам віленскай мітрапаліцкай кафедры, старэйшым саборным протаіерэем. У 1838 С. прызнаны «нядобранадзейным» i сасланы ў Кастрамскую губерню, але ў тым жа годзе памілаваны i неўзабаве адноўлены ў званні. Правёў больш за 30 гадоў у жорсткай барацьбе з базыльянамі. Змог дамагчыся пэўнага паляпшэння ў становішчы белага праваслаўнага духавенства, напісаў шэраг праектаў, частка з якіх атрымала заканадаўчую санкцыю i садзейнічала павелічэнню колькасці грэкауніяцкіх семінарый i вучылішчаў. Быў знаўцам гісторыі царквы i заканадаўства Вялікага княства Літоўскага, любіў даўніну, збіраў народныя песні i апавяданні i дасылаў ix у Імператарскае геаграфічнае таварыства. У «Актах Віленскай археаграфічнай камісіі» (т. 16, 1889) надрукаваны яго «Адказы Брэсцкага капітула», у якіх выкрываў

факты незаконнага спагнання каталіцкім духавенствам царкоўнай дзесяціны з беларускіх уніятаў.

 

Літ.: Боровский П.И. А.Ю.Сосновскйй. Вйльна, 1890.