САПУНОЎ Аляксей

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 480 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
27.3%CHINA CHINA
5.8%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
САПУНОЎ Аляксей

Парфенавіч (27.3.1851— 2.10.1924)

 

 

Гісторык, археограф, краязнавец. Нарадзіўся ў мяст. Усвяты Веліжскага павета Віцебскай губ. ў купецкай сям'і. Пачатковую адукацыю атрымаў у павятовым вучылішчы. 3 1862 вучыўся ў Аляксандраўскай гімназіі ў Віцебску, пасля заканчэння якой у 1869 паступіў на гістарычнафілалагічны факультэт Пецярбургскага універсітэта. Пасля за­канчэння універсітэта (1873) пакінуты на кафедры. У 1873—96 працаваў настаўнікам лацінскай i грэчаскай моў у Віцебскай гімназіі. Даслужыўся да стацкага саветніка, меў ордэны св. Станіслава III i II ступені i св. Ганны III i II ступені. 3 1896 працаваў архіварыусам Віцебскага цэнтральнага архіва старажытных актаў. 3 1897 выкладчык Маскоўскага універсітэта. 3 1901 сакратар Віцебскага губернскага статыстычнага камітэта. У 1907 выбра­ны дэпутатам ад Віцебскай губерні ў Дзяржаўную думу 3га склікання, дзе падтрымліваў правае крыло акцябрыстаў. У 1913 С. прызначаны сакратаром Віцебскага губернскага статыстыч­нага камітэта, з 1918 загадчык секцыі дэмаграфіі ў губернскім статыстычным бюро, з 1919 — у Віцебскім губернскім архіве. Актыўна ўдзельнічаў у стварэнні Віцебскага царкоўнаархеалагічнага музея i Віцебскай вучонай архіўнай камісіі, адзін з ініцыятараў адкрыцця Віцебскага аддзялення Маскоўскага археалагічнага інстытута, у якім выкладаў з 1911 да 1922, з 1913 — прафесар. Быў ганаровым чле­нам шматлікіх вучоных камісій i навуковакультурных таварыстваў у Віцебску, Магілёве, Маскве, Пецярбургу; ганаровы грамадзянін г. Веліж.

Першая праца С. «Гістарычныя звесткі аб Віцебскім замку» надрукавана ў «Памятной книжке Витебской гу­бернии на 1881 г.». Пры жыцці выдадзены 72 яго працы, сярод якіх зборнікі гістарычных матэрыялаў, актаў i дакументаў, навуковыя даследаванні i ўступныя артыкулы да гістарычных зборнікаў, артыкулы i творы, разлічаныя на шырокае кола чытачоў. С. даследаваў гісторыю, літаратуру, этнаграфію, археаграфію, архітэктуру, фальклор Беларусі, пераважна Падзвіння, выявіў i зрабіў палеаграфічныя апісанні старажытных рукапісных помнікаў, апісаў Барысавы камяні, архівы Віцебшчыны, Магілёўшчыны i Мінска. У ліку яго твораў: «Полацкі

 

«Витебская старина' (вокладка). Т. 4. Віцебск, 1835.

 

 

Віцебск у 19 ст.

 

Сафійскі сабор» (1888), «Дзвінскія або Барысавы камяні» (1890), «Рака Заходняя Дзвіна: Гісторыкагеаграфічны агляд» (1893), «Матэрыялы па гісторыі i геаграфіі Дзісенскага i Вілейскага паветаў Віленскай губерні» (1896, разам з ДруцкімЛюбецкім), «Помнікі часоў старажытных i найноўшых у Віцебскай губерні» (1903), «Універсітэт у Полацку» (1908) i інш. Самая буйная праца С. — зборнік дакументаў «Віцебская даўніна» (т.1, 4, 5, 1883—88).

 

Літ.:С т у к а л и ч В.К. А.П.Сапунов: К 25летию его учёной и литературной дея­тельности. Витебск, 1905; П а д л i п с к i A. Летапісец Віцебшчыны. Мн., 1993.

А.М.Філатава.