САВІЧ-ЗАБЛОЦКІ Войслаў

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 476 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
27.3%CHINA CHINA
5.8%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
1.9%BELARUS BELARUS

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
САВІЧ-ЗАБЛОЦКІ Войслаў

[СулімаСавіч3 а б л о ц к i  Вайніслаў Казімір Канстанцінавіч; псеўданімы: Грамадзянін з   Белай   Русі, Граф   Суліма, Павел   Завіша, Paweі   Zawicza, Полоцкий   Гаврило; 15.3.1850 (паводле іншых звестак 1849)—пасля 1893]

 

Паэт, празаік, публіцыст. Нарадзіўся ў маёнтку Панчаны Дзісенскага пав. Віленскай губ. (цяпер Міёрскі рн Віцебскай вобл.) у багатай памешчыцкай сям'і. Бацька яго памёр рана, i С.3. выхоўваўся ў дзеда ў маёнтку Мікалаева Гарадоцкага пав. (цяпер Шумілінскі рн). Дзед не звяртаў на ўнука асаблівай увагі i не мог плённа ўплываць на яго. Той рос на руках у дваровых, што спрыяла яго збліжэнню з народам. Паміж дзедам i маці за С3. ішла з переменным поспехам упартая барацьба, звязаная з пэўнымі маёмаснымі інтарэсамі. Вучыўся С.З. ў Віленскай гімназіі i ў замежных універсітэтах (Прага, Лейпцыг, Страс­бург). Відаць, гэта было кароткачасовае навучанне са статусам вольнага слухача. С.З. рана пранікся ідэямі вызваленчага руху i нацыянальнага абуджэння беларускага народа. Паводле яго ўласных слоў, у 1868 ён увайшоў у нацыянальнаасветную суполку «Крывіцкі вязок», што ўтварылася ў Пецярбургу i займалася выданнем беларускіх кніг, збіраннем фальклорў, падрыхтоўкай слоўніка i г.д. Улады забаранілі суполку, а яе ўдзельнікаў абвінавацілі ў «сацыялізме i прапольскіх сімпатыях». С.З. апынуўся пад наглядам паліцыі ў Варшаве, дзе надрукаваў на польскай мове сатырычную паэму «Праўдападобная гісторыя» (1871) i гістарычныя творы пра Каперніка (1873). Адначасова яго вабіла беларуская паэзія. У 1873 ён даслаў у пецярбургскі часопіс «Вестник Евро­пы» тры свае лірычныя вершы разам з пісьмом, у якім гаварыў пра старажытнасць беларускай мовы i неабходнасць яе літаратурнай распрацоўкі на новым этапе. У пісьме таксама паведамляў пра намер выдаць «Пісьмы з Варшавы» на рускай мове. 3 самага пачатку сваёй літаратурнай дзейнасці С 3. зарэкамендаваў сябе як пісьменнік трохмоўны (беларуская, польская i руская), што было характэрным для беларускіх літаратараў 2й паловы 19 ст. Пра наступны перыяд свайго жыцця ён пісаў у аўтабіяграфічнай нататцы, называючы сябе ў трэцяй асобе: «Сатыры i імправізацыі зрабілі яму шмат ворагаў у Заходнім краі, прытым фінансавае становішча яго ў выніку марнатраўства маці моцна пахіснулася. Гэ­та прымусіла яго ў 1875 выселіцца за мяжу, дзе ён да 1888 жыў, знаходзячыся то ў АўстраВенгрыі, то ў Германіі, то ў Егіпце, то ў Францыі» (Пачынальнікі. Мн., 1977. С. 452). У тэ­ты перыяд С.З. актыўна супрацоўнічаў у многіх французскіх, нямецкіх i польскіх газетах i часопісах. Матэрыяльнае становішча яго было надзвычай цяжкае. 3 архіўных матэрыялаў i іншых крыніц вядома, што ў 1875—76 ён жыў у Галіцыі, у Львове пазнаёміўся з польскім рэвалюцыянерам Б.Ліманоўскім, супрацоўнічаў там з выдаўцом часопіса «Ruch literacki» («Літаратурны рух»), колішнім паўстанцам 1863 А.Гілерам, у Тарнове рэдагаваў поль­скую газету «Gwiazda» («Зорка»). У 1876 «за сацыялістычныя прошукі» яго выслалі з Кракава ў Познань. У тым жа годзе ён напісаў у Празе польскамоўную паэму «Аповесць пра мае ча­сы», прысвечаную Беларусі напярэдадні паўстання 1863. У 1880я гады ён жыў у Парыжы, спрабаваў выдаваць там газету на французскай мове, чытаць лекцыі пра славянства на рускай мове. У 1882 у сувязі з юбілеем польскага паэта Б.Залескага падараваў яму верш «Беларуская пея» (песня), a ў 1883 мовазнаўцу Л.Нядзвецкаму — свой рукапісны зборнік «Вязанка эпі

 

Познань.

 

грамаў»   (складаўся   з  твораў,   напісаных у Швецыі, Аўстрыі, Егіпце, на Корсіцы). У 1885 надрукаваў у Познані гістарычную     аповесць     «Полацкая шляхта». У 1885—86 супрацоўнічаў з варшаўскай  газетай   «Chwila»   («Хвіліна»). У той жа час выдаў у Парыжы брашуру «Яшчэ Полынча не загінула, пакуль   існуе   Расія»,   чым   выклікаў вялікую    незадаволенасць    польскай эміграцыі.  Летам   1887,  калі  жыў  у вялікай беднасці ў Бруселі  (Бельгія), папрасіў дазволу ў царскага ўрадатвярнуцца з эміграцыі. У канцы снежня 1887 вярнуўся на радзіму, дзе за ім быў   устаноўлены   тайны   нагляд.   У 1888—89 працаваў у рэдакцыі газеты «Виленский вестник». У 1889—91 жыў у сваёй цёткі ў маёнтку Губіна Лепельскага павета, вёў перапіску з мовазнаўцам Я.Карловічам,  рускім  гісторыкам К.БястужавымРуміным. Летам 1891 аглядаў метэаралагічную станцыю вядомага вучонага Я.НаркевічаЁдкі ў маёнтку НадНёман  (цяпер Уздзенскі рн), але візіт, як пісала прэса, закончыўся сутыкненнем з гаспадаром.  У тым жа  1891  прыехаў у Мінск, пасяліўся ў НоваМаскоўскай гасцініцы, перапісваўся   са   славістамі   П.Кулакоўскім i А.Будзіловічам. У лістападзе 1891 апынуўся ў Пецярбургу «з намерам далучыцца да праваслаўнай царк­вы, веравызнання яго беларускіх продкаў». Там пазнаёміўся з гісторыкам i выдаўцом    М.Сямеўскім    i    пакінуў аўтабіяграфічны запіс у яго вядомым альбоме «Знаёмыя. Кніга аўтографаў». У 1892 у часопісе «Благовест» надрукаваў нарыс «Шчаслівейшая Марыся» з серыі   «Беларускія  нарысы».   Апошні вядомы дакумент, звязаны з С.З. — адрасаванае    яму   пісьмо   рэдактара «Биржевых   ведомостей»   М.Коншына ад 3.2.1893, у якім газета адмовілася надрукаваць яго пераклад з польскай мовы  пад назвай  «Пятруша»  нібыта зза нелітаратурнасці яго мовы.

Жыццё i творчасць С.З., яго супярэчлівыя ідэйнаграмадскія пошукі адлюстроўваюць нялёгкія шляхі станаўлення беларускай літаратуры i нацыянальнай культуры таго часу. Яго беларускамоўная творчасць знайшла належнае месца на старонках гісторыі роднага пісьменства. Асобныя рукапісы i дакументы зберагаюцца ў архівах     i     бібліятэтках     Мінска,Вільнюса, Масквы, СанктПецярбурга, Львова, Полыпчы.

Літ.: Пачьшальнікі. Мн., 1977. С. 451 — 462. Г.В.Кісялёў.